ГРОДНА
Серада,
01 мая
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (26)

Варта ведаць

 У Вялікабрытаніі спынена дарога да кар’еры ўрачам, якія адмаўляюцца выпісваць абартыўныя сродкі, аргументуючы гэта пратэстам сумлення. Як інфармуе Калегія акушэрства і гінекалогіі, такія ўрачы не будуць дапускацца да спецыялізацыі. Яны не змогуць спецыялізавацца не толькі ў акушэрстве і гінекалогіі, але таксама і ў лячэнні бясплоддзя, СНІДу і да т.п. Узгаданая спецыялізацыя для ўрачоў з’яўляецца пропускам у прэстыжныя клінікі і шпіталі.
   
    •  Сусветная арганізацыя, якая вывучае ўплыў алкаголю на жыццё чалавека, прадставіла вынікі даследаванняў, паводле якіх кожны чалавек ва ўзросце ад 15 гадоў выпівае 6,2 літры алкаголю. Аднак, яго ўжывае меншы працэнт людзей ва ўсім свеце (38,8%). Падаецца таксама павелічэнне колькасці жанчын, якія ўжываюць алкаголь. Даследаванні паказваюць, што асобы, якія маюць нізкі ўзровень жыцця, больш падвержаны ўпадзенню ў алкагалізм. Найбольш алкаголю спажываюць еўрапейцы, у Афрыцы і Амерыцы гэты ўзровень стабільны, а ў Азіі можна заўважыць працэнтнае павелічэнне спажывання алкаголю. Даследаванні таксама паказваюць, што алкаголь спрыяе павелічэнню ўспрымальнасці людзей да розных хвароб. На працягу года ва ўсім свеце з-за алкаголю памірае 3,3 млн. чалавек.
 

Варта ведаць (25)

Варта ведаць

 У Чэхіі, свецкай і атэістычнай дзяржаве, адбылася незвычайная падзея. Былы прэм’ер Станіслаў Грос, які на працягу 10-ці гадоў зрабіў бліскавічную кар’еру, аднак пасля пэўнага часу павінен быў адмовіцца ад яе, публічна выказаўся аб тым, што прыняў Хрыста і жыве ва ўнутранай свабодзе. Ён таксама прызнаўся, што раней заблытваўся ў паўпраўдзе і падмане, аднак пры выпадку папрасіў прабачэння ва ўсіх, каго падвёў сваімі ўчынкамі.
   
    •  У Галандыі ўрачы, якія выконваюць працэдуру эўтаназіі, маюць праблемы з пакупкай неабходных фармакалагічных сродкаў. У продажы ім адмаўляюць фармацэўты, якія спасылаюцца на права пратэсту сумлення. Адна з левых партый звярнулася ва ўрад з прапановай, каб адмовіць фармацэўтам у праве пратэсту сумлення. Асацыяцыя фармацэўтаў, у сваю чаргу, увесь час прыгадвае, што аптэка – гэта магазін з лякарствамі, а не са сродкамі, якія выклікаюць смерць.
   

Варта ведаць (24)

Варта ведаць

•  З Польшчы ў Рым на кананізацыю Яна Паўла II і Яна XXIII накіраваліся бяздомныя – падапечныя цэнтраў, якімі кіруюць альбертынкі і альбертынцы. Паездку ўдалося фінансаваць дзякуючы дабрачынцам і збору пластыкавых закрутак.
   
    •  На Кубе Вялікая пятніца Мукі Пана абвешчана дзяржаўным святам і выхадным днём. Раней Вялікая пятніца абвяшчалася вольным ад працы днём толькі ў асобныя гады. Аднак сённяшні ўрад краіны, у якім на працягу доўгіх гадоў панаваў атэізм, узняў дзень Мукі і Смерці Хрыста да ранга нацыянальнага свята.
   

Варта ведаць (23)

Варта ведаць

•   У Дубаі, у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, знахо­дзіцца, хіба што, самая вялікая парафія ў свеце. Каля 400 тысяч вернікаў жывуць на тэрыторыі каталіцкай парафіі Маці Божай у Дубаі. Касцёл можа змясціць 1700 чалавек, але гэтага мала. На тэрыторыі вакол святыні ўстаноўлены тэлебімы і ўзмацняльнікі гуку, яна можа змясціць каля 20 тысяч чалавек. Большую частку парафіі складаюць працаўнікі з іншых краін, галоўным чынам з Індыі і Філіпінаў. Хрысціяне (у асноўным католікі) складаюць у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах амаль 10% насельніцтва.
   
    •   У ЗША ўлады Нью-Ёрка дазволілі мусульманам зняць шэсць крыжаў з пабудаванага ў гатычным стылі касцёла, які ў дадзены час не ўжываецца для культа, каб выкарыстаць будынак як мячэць. Мясцовыя ўлады паведамілі, што не павінны ўмешвацца ў справы, якія датычаць свабоды веравызнання. Касцёл быў зачынены ў 2010 годзе, а ў яго будынку знаходзіцца адукацыйны цэнтр, які займаецца ліквідацыяй бязграматнасці сярод эмігрантаў. Ініцыятарам стварэння тут мячэці выступіў дырэктар цэнтра.
   

Варта ведаць (22)

Варта ведаць

•  У Паўднёвай Карэі энцыкліка “Evagelii Gaudium” б’е рэкорды папулярнасці. Выданне на карэйскай мове выйшла пару тыдняў таму, але ўжо было прададзена каля 30-ці тысяч экзэмпляраў. Мясцовыя крыніцы падаюць, што да гэтага часу папскія дакументы разыходзіліся з цяжкасцю, што прадавалася максімальна 4 тысячы экзэмпляраў. Энцыклікай цікавяцца не толькі католікі, але і пратэстанты, і англікане, а таксама прадстаўнікі нехрысціянскіх веравызнанняў. Для многіх гэта магчымасць пазнаць Папу перад яго жнівеньскім візітам у гэтую краіну.
   
    •   У Германіі, у Мюнхене, лічаць, што ў гэтым годзе найбольш папулярнымі ў модзе будуць кашулькі з хрысціянскім матывам. Выраб такіх кашулек ужо пачаўся. На іх павінны быць размешчаны надпісы тыпу: “Так, мы хрысціяне”, Езус – дарога да Неба”, “Божае дзіця” і да т.п.
   

Старонка 39 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  245

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.