ГРОДНА
Серада,
01 мая
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (36)

Варта ведаць

 У Аргенціне ў горадзе Алаварыя ноччу з 31 кастрычніка на 1 лістапада (час Хэлоўіна) быў прафанаваны касцёл Маці Божай Фацімскай. Віноўнікі знішчылі канфесіяналы, абразы, літургічнае абсталяванне, вітражы і нават кветкі. Акрамя гэтага, яны пакінулі ў касцёле сляды крыві і адбіткі пальцаў. Узломшчыкі хацелі падпаліць алтар, але агонь удалося патушыць.
   
    У Турцыі з часу, калі гэтую краіну наведаў папа Бенедыкт XVI (8 гадоў таму), узрасла колькасць католікаў. Было створана таксама 7 новых парафій. У 2006 г. у краіне было 32 тысячы католікаў і 68 святароў. На сённяшні дзень 53 тысячы жыхароў краіны – католікі, сярод якіх 58 святароў, якія працуюць у 54-х парафіях. Варта таксама прыгадаць, што на канец лістапада запланаваны візіт Папы ў Турцыю.
 

Варта ведаць (35)

Варта ведаць

 Палітычная журналістка Мартына Пардзі пасля 25-ці гадоў працы на BBC вырашылася пайсці ў манастыр. У сваім профілі на Твітэры яна пакінула паведамленне: “Прывітанне, адыходжу з BBC. З Богам”. Яна была адной з самых значных медыйных асоб у Паўночнай Ірландыі. Дырэктар BBC сказаў, што яму вельмі шкада страціць такога працаўніка, але адначасова ён пажадаў Мартыне ўсяго найлепшага на новым шляху.
   
    У Пермі (Расія) бацькі сатаністы назвалі свайго сына Люцыферам. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Кіраўскага аддзела ЗАГС, дзе было зарэгістравана дзіця. Расійскае заканадаўства дазваляе бацькам выбіраць для сваіх дзяцей такія імёны, якія яны захочуць. Маці хлопчыка сказала, што вяла нездаровае жыццё і пастанавіла, што калі дзіця народзіцца, яго назавуць Люцыферам.
   

Варта ведаць (34)

Варта ведаць

•  У Маскве адбылася сустрэча на тэму “Інфармацыйная прастора – прэзентацыя свецкіх і рэлігійных падзей”. Арганізатарам выступіла Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва “Расія сёння”. Прадстаўнікі традыцыйных канфесій Расіі падзяліліся заўвагамі на тэму ўзроўню рэлігійных ведаў сярод жыхароў Расіі. Удзельнікі сустрэчы з жалем сцвердзілі, што ўзровень рэлігійных ведаў і рэлігійнай свядомасці расіян нізкі.
   
    На Мальце шэсць сясцёр уршулянак прымуць удзел у паўфінале конкурсу Еўрабачанне. Манахіні выканаюць твор, напісаны Філіпам Вела, які паказвае іх працу з сіротамі. Дазвол на ўдзел у конкурсе сёстры атрымалі ад аб-па Паула Крэмона, які наказаў ім ісці за радай Папы і евангелізаваць свет. Паўфінал адбудзецца 21 і 22 лістапада.
   

Варта ведаць (33)

Варта ведаць

•  У Бразіліі, у Рыа-дэ-Жанейра, быў абакрадзены мясцовы арцыбіскуп. Тры ўзброеныя мужчыны затрымалі аўтамабіль кард. Жуана Тэмпесты ў кіламетры ад яго рэзідэнцыі. Пазнаўшы кардынала, яны спачатку папрасілі ў яго прабачэння, а затым аграбілі. Забралі тэлефон, персцень, крыж і пяро. Абакралі таксама семінарыста і фатографа, якія спадарожнічалі арцыбіскупу. Паліцыі ўжо ўдалося адшукаць усе скрадзеныя рэчы акрамя фотаапаратаў.
   
    Каталіцкі біскуп Мальты прапанаваў, каб кожная парафія дыяцэзіі прыняла адну сям’ю хрысціян, якіх праследуюць на Блізкім Усходзе. Кіраўніцтва Мальты прагне паведаміць аб тым, што яго дыяцэзія гатова зрабіць такі крок, каб дапамагчы хрысціянскім сем’ям, што перажываюць ганенні.
   

Варта ведаць (32)

Варта ведаць

•  У сталіцы Ліберыі, Манровіі, вірус эбола стаў прычынай смерці цэлай супольнасці боніфратраў, якія апекаваліся хворымі на гэты вірус у шпіталі св. Юзафа, якім кіруе ордэн. Разам з братамі памерлі таксама шэсць свецкіх працаўнікоў гэтай медыцынскай пляцоўкі. Вірус эбола, які выклікае гемарагічную ліхаманку, ад сакавіка бягучага года забіў у некалькіх краінах Заходняй Афрыкі больш за 1400 чалавек. Заражэнне адбываецца пры кантакце з біялагічнымі вадкасцямі хворага.
   
     У Лондане былыя англіканцы хочуць заахвоціць сваіх сувызнаўцаў па іх прыкладзе далучыцца да каталіцкага Касцёла, да ўстаноўленага для іх ардынарыяту. У кожнай супольнасці ардынарыяту адбыўся своеасаблівы дзень адкрытых дзвярэй. Пасля таго, як Сінод Касцёла Англіі дапусціў жанчын да біскупства, значная колькасць англіканцаў выразіла жаданне з’яднацца з каталіцкім Касцёлам.
   

Старонка 37 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  245

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.