ГРОДНА
Серада,
01 мая
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (41)

Варта ведаць

 У многіх мусульманскіх краінах пасля змяшчэння карыкатур на прарока Мухамеда ў “Charlie Hebdo” на вуліцы гарадоў выйшлі ісламскія фундаменталісты, якія вылілі сваё абурэнне і злосць на касцёлах і выпадкова сустрэтых хрысціянах. Так, напрыклад, у горадзе Зіндэр у Нігеры спалена 10 касцёлаў розных веравызнанняў, а таксама школа, якой кіравалі місіянеры. Падобныя мусульманскія маніфесты адбыліся таксама ў Пакістане, Маўрытаніі, Алжыры, Турцыі, Іарданіі, Сірыі, Судане, Тунісе і Ерузалеме.
   
    У Славакіі 7 лютага бягучага года адбудзецца рэферэндум, на якім славакі павінны вырашыць, якая мадэль сям’і будзе ў гэтай краіне: пераможа традыцыйная мадэль сям’і ці гомасексуальныя пары таксама атрымаюць права называцца сям’ёй. Славацкі “Саюз для сям’і” звяртаецца да арганізацый, устаноў і прыватных асоб з просьбай аб малітве і падтрымцы ў антыгомасексуальнай кампаніі.
 

Варта ведаць (40)

Варта ведаць

 У Германіі, у каталіцкім касцёле ў Райдт, мусульманскія дзеці знішчылі калядную шопку. Аб гэтым паведаміла паліцыя, не падаючы, аднак, нічога на тэму рэлігійнай прыналежнасці гэтых дзяцей. У Вігілію ў касцёл увайшлі чацвёра дзяцей і адзін малады хлопец, якія знішчылі шопку і абражалі сабраных вернікаў. Газеты апісваюць іх як мусульман.
   
    У Францыі 1 студзеня бягучага года памёр самы старэйшы біскуп свету Жэры Лёйя, ардынарый французскай дыяцэзіі Амьен у 1963–1985 гадах. Ён праславіўся тым, што, жадаючы поўнасцю змяніць стыль жыцця і паслугі Касцёла, прадаў дыяцэзіяльную нерухомасць і пасяліўся ў кватэры. Бп Жэры Лёйя пражыў 105 гадоў. На сённяшні дзень самым старэйшым біскупам свету з’яўляецца Пітэр Леа Джэрэт – народжаны 19 ліпеня 1912 г. арцыбіскуп мітрапаліт Ньюарка ў ЗША.
   

Варта ведаць (39)

Варта ведаць

 У сталіцы Мексікі, Мехіка, у катэдральным касцёле каля 30 святароў на працягу 12 гадзін паспавядалі каля 5000 вернікаў, якія некалькі гадзін стаялі ў чарзе. На пачатку Адвэнту кард. Нарберта Рыв’ера Карэра заахвоціў шукаць паяднання з Хрыстом, і як рэзультат – вялікая колькасць вернікаў прыняла гэтае заахвочванне і прыступіла да сакраманту паяднання.
   
    На Брытанскіх астравах паводле даследаванняў, праведзеных Інстытутам хрысціянства, больш за палову ўстаноў выказаліся за тое, каб высылаць святочныя віншаванні на паштоўках, якія не адносяцца да Божага Нараджэння, а толькі маюць надпіс “Вясёлых Свят”. Рэлігійныя паштоўкі заменяць зімовыя віды вакзалаў, аэрапортаў. Выключэннем з’яўляецца Бэйнбрыдж (Паўночная Ірландыя). На паштоўках, якія яго жыхары атрымаюць з віншаваннямі на Божае Нараджэнне, будуць рэлігійныя матывы.
   

Варта ведаць (38)

Варта ведаць

 У Кітаі ўсё больш узрастае колькасць хрысціян. З-за гэтага кітайскі ўрад раз’юшаны. Аб гэтым сведчаць разбурэнне святынь, арышты падпольных біскупаў і лідараў лакальных супольнасцей, а таксама нелегальныя пасвячэнні клерыкаў. На сённяшні дзень хрысціян больш, чым камуністаў. Лічыцца, што ў Кітаі звыш 100 мільёнаў хрысціян, з якіх 12 мільёнаў – католікі. У той жа час да камуністычнай партыі Кітая належаць не цэлыя 87 мільёнаў членаў.
   
    У Польшчы з праведзеных у апочні час даследаванняў вынікае, што 89% рэспандэнтаў акрэсліваюць сябе як католікі, 5% – як хрысціяне, а астатнія акрэсліваюць сябе агностыкамі, атэістамі і людзьмі без веравызнання. Для 66% дарослых палякаў парафія з’яўляецца асноўным месцам рэлігійных практык. Але толькі 31% з іх удзельнічае ў жыцці парафіі.
   

Варта ведаць (37)

Варта ведаць

 У Францыі памяншаецца колькасць семінарыстаў і павялічваецца колькасць старэйшых ксяндзоў. На сённяшні дзень у гэтай краіне 848 семінарыстаў рыхтуюцца да святарства. На першы курс навучання паступіла 136 клерыкаў. Можна заўважыць, што ў семінарыю паступаюць усё старэйшыя кандыдаты, многія з іх паходзяць з паслясаборных касцёльных рухаў. На сённяшні дзень у Францыі налічваецца каля 15 тысяч ксяндзоў, 2/3 з якіх ужо больш за 65 гадоў. Калі спад будзе далей расці, то ў 2025 годзе святароў будзе толькі 10 тысяч, прычым толькі 5-ці тысячам будзе менш за 75 гадоў.
   
    Фінляндыя абмяжоўвае рэлігійным меншасцям магчымасць навучання рэлігіі ў грамадскіх школах. Каб мець права на катэхізацыю, цяпер неабходна будзе група з мінімум дзесяці, а не з трох вучняў, як было да гэтага часу. Новае распараджэнне закране перш за ўсё каталіцкіх дзяцей. Катэхезу заменяць заняткамі па этыцы. У гэтую справу ўжо ўмяшалася каталіцкая дыяцэзія ў Хельсінкі.
   

Старонка 36 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  245

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.