Паўсюдны Касцёл (33)
На падставе інтэрнэт-крыніц
20 лютага 2022
|
† Канада. Канферэнцыя Біскупаў краіны абвясціла новыя даты візіту дэлегацыі прадстаўнікоў карэнных народаў у Рым для сустрэчы з Францішкам. Візіт будзе рэалізаваны ў канцы сакавіка 2022 года. У заяве епіскапату гаворыцца, што ў снежні 2021 года з прычыны хуткага распаўсюджання варыянту Omicron каранавіруса было прынята рашэнне аб пераносе візіту ў мэтах бяспекі ўсіх дэлегатаў з улікам нявызначанасці падарожжа і нестабільнай сітуацыі як у Канадзе, так і ў свеце. Чакаецца, што Пантыфік сустрэнецца з некалькімі дэлегацыямі прадстаўнікоў карэннага насельніцтва на працягу тыдня. Фінальная аўдыенцыя для ўсіх удзельнікаў пройдзе ў пятніцу 1 красавіка.