Паўсюдны Касцёл (43)
Рэдакцыя
10 ліпеня 2022
|
† Партугалія. Трэнер зборнай Партугаліі па футболе Фернанду Сантуш прыняў удзел у арганізаванай у Шавішы, на поўначы краіны, сустрэчы з духавенствам, у прыватнасці святарамі і клерыкамі, якія займаюцца спортам. Мерапрыемства праходзіла ў сувязі з падрыхтоўкай да ліпеньскага футбольнага турніру партугальскага духавенства, г. зв. Clericus Cup у Шавішы. Падчас мерапрыемства знакаміты трэнер падзяліўся з удзельнікамі сустрэчы не толькі сваімі ведамі пра футбол, але і вопытам веры. Згадаў таксама сваё навяртанне і ўдзел у дзейнасці каталіцкіх супольнасцей.