Дасягнуць высокага самакантролю
Ангеліна Пакачайла
14 жніўня 2016
|
Хвала Хрысту!
Вітаю чытачоў моладзевай рубрыкі “На скрыжаванні”. У сённяшнім нумары мы з Вамі паразважаем пра самавалоданне, свядомы выбар і ўмовы поспеху. Намалюем партрэт пераможцы і распішам графік трэніровак для ўдасканалення сілы волі.
Наперад з Богам!

ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ:
“Што горад разбураны, без мура, тое чалавек, які не валодае духам сваім” (Прып 25, 28)
У Святым Пісанні гаворыцца, што той, хто лёгка паддаецца ўплыву звонку, падобны да горада з разбуранымі сценамі. Адсутнасць мура робіць горад безабаронным, і дазваляе ворагу лёгка завалодаць ім. Мяжой ад згубных уздзеянняў павінна быць стрыманасць, да якой чалавек мусіць імкнуцца. †