ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня
2024 года
 

Прэса

З каталіцкіх СМІ (179)

Прэса

catholic newsНаступная
   Еўрапейская
   сустрэча Тэзэ
   пройдзе ў Польшчы
   Будучай сталіцай экуменічнага форуму, які аб’ядноўвае хрысціянскую моладзь з розных краін Еўропы, стане Вроцлаў.
“У час, калі будаванне Еўропы сустракаецца з моцным супраціўленнем, калі ўзрастаюць непаразуменні паміж краінамі, сустрэча ў Польшчы дазволіць тысячам людзей маладога ўзросту адчуць, што ўзаемны давер пабудаваць магчыма”, – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні супольнасці Тэзэ.
Вроцлаў стане 3-ім польскім горадам, які будзе прымаць еўрапейскую хрысціянскую моладзь на навагодняй сустрэчы Тэзэ. У 1999 годзе гэты форум праводзіўся ў Варшаве, а ў 2009 годзе – у Познані.
 

З каталіцкіх СМІ (178)

Прэса

catholicby2018Папу Францішку
споўнілася 82 гады
   У свой Дзень нараджэння Святы Айцец атрымаў віншаванні ад кіраўнікоў дзяржаў, рэлігійных лідараў, прадстаўнікоў свету навукі, мастацтва і многіх іншых людзей з усяго свету.
Па традыцыі віншаванні Пантыфіку скіравала старажытная рымская кандытарская “Hedera”, супрацоўнікі якой перадалі ў Ватыкан спецыяльны торт са смакам манга, упрыгожаны выявай Папы ў атачэнні моладзі. Такое аздабленне стала выразам падзякі Святому Айцу за клопат аб маладым пакаленні і адначасова напамінам пра звязаныя з моладдзю значныя падзеі ў жыцці Касцёла: Сінод Біскупаў, які прайшоў у кастрычніку, і Сусветныя дні моладзі, якія хутка распачнуцца ў Панаме.
 

З каталіцкіх СМІ (177)

Прэса

catholicby2018“Беспрытульны Езус”
   Скульптуру пад такой назвай усталявалі каля катэдральнай святыні буйнейшага мегаполіса Бразіліі – у Рыа-дэ-Жанейра.
Бронзавая статуя, вырабленая ў натуральную велічыню чалавека, паказвае Хрыста ў вобразе бяздомнага, які спіць на лаўцы, прыкрыўшыся коўдрай, з босымі нагамі. На ступнях бачны раны ад цвікоў.
Помнік адкрыты з нагоды Міжнароднага дня бедных.
 

З каталіцкіх СМІ (176)

Прэса

catholicby2018У Аўстрыі святкуюць
   200-годдзе калядкі
   “Ціхая ноч”
   З гэтай нагоды прадстаўнікі хрысціянства, ісламу, юдаізму і будызму сустрэліся ў Оберндорфе – месцы, дзе ўпершыню прагучала славутая калядка, каб разам маліцца за мір.
“Гэты твор павінен з’яднаць нас усіх, – падкрэслілі ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы. – І хоць ніводзін радок з песні не ўтрымлівае слова «мір», але паўсюль, дзе выконвалася гэтая калядка, яна нагадвала, што жыццё ў падзелах ды варожасці не з’яўляецца годным чалавека”.
    Вядомая калядка “Ціхая ноч”, якая ўпершыню прагучала ў 1818 годзе, ужо 2 сотні гадоў перадае таямніцу Божага Нараджэння. З нагоды яе юбілею ў Оберндорфе адкрыўся абноўлены музей “Ціхай ночы”, чыгунка ў Зальцбургу надала аднаму са сваіх электрацягнікоў аднайменную назву, а аўстрыйская пошта выпусціла адмысловую марку.
 

З каталіцкіх СМІ (174)

Прэса

catholicby2018Новы Запавет
пераклалі на
тысячную мову свету
   За сталом на Віа дэла Канчыліяцыёнэ, што вядзе да базілікі св. Пятра ў Ватыкане, бясплатную ежу атрымалі 650 патрабуючых. Для іх таксама было прэзентавана вулічнае мастацтва і музычнае прадстаўленне.
Акцыю падрыхтаваў італьянскі аддзел Міжнароднага таварыства хрысціянскіх валанцёраў “Focsiv”. “Мы арганізавалі «стол салідарнасці», каб паказаць, што Рым здольны прымаць і зацікаўліваць, што можна знайсці агульную мову, абменьвацца традыцыямі і перажываннямі з усімі без выключэння”, – паведаміла прадстаўніца “Focsiv”. У правядзенні акцыі прынялі ўдзел каля 200 валанцёраў.
 

З каталіцкіх СМІ (175)

Прэса

catholic newsВатыкан
   упрыгожаць да
   Божага Нараджэння
   У пачатку снежня на плошчы св. Пятра адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя святочнай елкі і ясляў.
Масіўнае дрэва вышынёй каля 21-го метра прывязуць з італьянскай дыяцэзіі Канкордыя-Пардэнонэ. Упрыгожванне і ілюмінацыя елкі будуць ажыццяўляцца ў супрацоўніцтве з фірмай “Osram”. Яна прадаставіць гірлянды апошняга пакалення з высокай колераперадачай, зробленыя з увагай да экалагічнасці і эканоміі электраэнергіі.
    Святочныя яслі даставяць на плошчу св. Пятра з горада Эзала, які знаходзіцца на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора. Яны будуць зроблены з пяску, згодна з традыцыйнай мясцовай тэхнікай.
 

З каталіцкіх СМІ (173)

Прэса

wiara plСвяты Айцец
прынёс надзею
   У Кракаве (Польшча) адбылася міжнародная канферэнцыя “Папа з-за жалезнай заслоны”. Дакладчыкі прадставілі ўплыў пантыфікату св. Яна Паўла ІІ на краіны і Касцёлы савецкага блока.
Аўтарытэт Папы славяніна акрэсліўся ўжо пасля першай яго пілігрымкі ў Польшчу ў 1979 годзе. Плён падарожжа стаў відавочны, калі ў краіне выбухнулі першыя забастоўкі, а на браме верфі з’явіліся выявы Маці Божай і тагачаснага Пантыфіка. За рухам “Салідарнасць” назіраў увесь свет. Такім чынам, св. Ян Павел ІІ дакрануўся да гадзінніка гісторыі.
    Гэта было першае навуковае мерапрыемства, дзе прадставілі вынікі ранніх даследаванняў у дадзенай галіне. Удзел у ім прынялі спецыялісты з Польшчы, Балгарыі, Чэхіі, Германіі, Расіі, Румыніі, ЗША, Венгрыі і Італіі.
 

З каталіцкіх СМІ (172)

Прэса

catholicby2018Катэдра як аб’ект
   светлавой інсталяцыі

   Да 100-годдзя заканчэння І Сусветнай вайны Каталіцкі Касцёл у Германіі правёў адмысловую акцыю пад дэвізам “Dona Nobis Pacem” (“Дай нам супакой”).
На паўднёвы фасад святыні ў Кёльне былі спраектаваны сімвалічныя выявы і антываенныя лозунгі “Peace” (“Мір”), “Never again!” (“Ніколі зноў!”) і інш. Светлавое шоу суправаджалі фрагменты класічных музычных твораў.
    Аўтарамі інсталяцыі выступілі 2 нямецкія медыя-дызайнеры Дэтлеф Хартунг і Георг Трэнц. Мастакі тлумачаць сэнс акцыі як адкрыты дыялог пра вайну і свет, у якім чалавек узаемадзейнічае з архітэктурай, святлом і тыпаграфікай.
 

З каталіцкіх СМІ (171)

Прэса

deon pl13 285 пар чаравічкаў
   перад Парламентам
   Новай Зеландыі

   Дзіцячы абутак быў сімвалічна размешчаны на ўспамін аб дзецях, якіх пазбавілі жыцця ў выніку аборту.
Гэта наглядна паказвае жахлівы маштаб абортаў. Новая Зеландыя – параўнальна невялікая краіна, якую насяляе каля 4,5 млн жыхароў. “У мінулым годзе ў выніку абортаў у краіне загінула 13 285 ненароджаных дзяцей. Якой бы не была прычына, па якой жанчыны рашаліся на аборт, жыццё ў іх лоне было страчана. Пра гэта ніколі нельга забывацца. Тыя хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо не скажуць за сябе”, – патлумачылі арганізатары акцыі.
 

З каталіцкіх СМІ (170)

Прэса

catholicby2018Фігура Маці Божай
   з Фацімы адправіцца
   ў Панаму

   Яна будзе дастаўлена ў лацінаамерыканскую краіну з нагоды Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у 2019 годзе.
Скульптурная выява Найсвяцейшай Панны Марыі апошні раз пакідала Партугалію ў 2000 годзе. Дагэтуль яе перэгрынацыя праходзіла ў 64-ох краінах свету.
    Даставіць арыгінальную фігуру ў Панаму было вырашана ў сувязі з тым, што вялікую пашану да Маці Божай Фацімскай меў св. Ян Павел ІІ – ініцыятар Сусветных дзён моладзі, а таксама з прычыны шырокай распаўсюджанасці Яе культу сярод вернікаў Панамы.
 

Старонка 8 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  24

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.