ГРОДНА
Субота,
09 снежня 2023 года |
Прэса
З каталіцкіх СМІ (189)

пераходзяць
у каталіцызм
У Касцёле ў Францыі пастаянна павялічваецца колькасць новых вернікаў, навернутых з ісламу.
Пісьменнік і гісторык Жан-Франсуа Шэма, рыхтуючы навуковыя публікацыі, звяртае ўвагу, што былыя ісламісты часта пераходзяць у каталіцызм з-за звышнатуральнага досведу. “Многія навяртаюцца пад уплывам бачанняў, сноў, цудаў ці неверагодных сустрэч”, – расказвае французскі пісьменнік. Як вынікае з даследавання, адносна няшмат навяртанняў адбываецца пад уплывам т. зв. сучаснай евангелізацыі і размоў у стылі “Езус цябе любіць”. †З каталіцкіх СМІ (188)

блаславіў брэсцкую
ікону
Бласлаўленне іконы святых Кірыла і Мятода, арыгінал якой знаходзіцца ў грэка-каталіцкім храме ў Брэсце, адбылося пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 8 мая.
З папам Францішкам сустрэўся Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. “Мы хацелі б, каб абраз святароў-асветнікаў наведаў парафіі і сем’і нашай краіны. Таму я прасіў Папу блаславіць ікону з іх выявай і гэтую душпастырскую ініцыятыву. Ён сказаў, што з радасцю нас бласлаўляе”, – распавёў архімандрыт Гаек. Пасля Святы Айцец звярнуўся да кіраўніка Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі з просьбай: “Маліцеся за мяне, каб я таксама працягваў сваю місію з руплівасцю святых Кірыла і Мятода”. †З каталіцкіх СМІ (187)

неабыякавыя
маладзёны!
Для падрыхтоўкі і правядзення малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) ствараецца аргкамітэт і каманда аніматараў, далучыцца да якой запрашаюцца ахвотныя юнакі і дзяўчаты ад 16-ці гадоў.
Жадаючым неабходна прайсці рэгістрацыю праз інтэрнэт. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па нумары: (8 029) 357-15-86 – кс. Андрэй Бурак.Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Івянцы пройдуць 26–28 ліпеня на тэму “Рэха Сіноду: Моладзь. Вера. Пакліканне”. †
З каталіцкіх СМІ (186)

для кардынала”
Пад такой назвай у парафіі св. апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшла акцыя з нагоды 80-гадовага юбілею святарства св. п. кард. Казіміра Свёнтка.
На сродкі, сабраныя вернікамі, былі набыты кветкі, якія ў дзень юбілею ўсклалі ў крыпце катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, дзе спачывае цела іерарха.Да юбілею нарачанцы таксама замовілі ў мясцовага кандытара торт, які адлюстраваў асноўныя моманты святарскага жыцця кард. Свёнтка. Пасля памятнай св. Імшы парафіяне мелі магчымасць пакаштаваць кулінарны шэдэўр. †
З каталіцкіх СМІ (185)

хатняга насілля
Круглы стол па пытаннях аказання дапамогі пацярпелым ад уціску ў сям’і прайшоў у Мінску.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. У яго межах быў абмеркаваны крытычны блок пытанняў, сярод якіх актуальнасць праблематыкі, прававыя асновы супрацьдзеяння хатняму насіллю, механізмы рэагавання на сітуацыю.Па дадзеных МУС, у мінулым годзе колькасць грамадзян, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за насілле ў сям’і, склала каля 50-ці тысяч. Узбуджана 2586 крымінальных спраў. Ад рук блізкіх загінуў 91 чалавек. †
З каталіцкіх СМІ (184)

анлайн
Усе, хто не мае магчымасці быць у касцёле, можа далучыцца да велікапоснага набажэнства праз інтэрнэт.
Спецыяльна для хворых, а таксама тых вернікаў, якія па важных прычынах не ўдзельнічаюць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, каталіцкі партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі з парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. Яны праходзяць кожную пятніцу на працягу Вялікага посту ў 19.00. †З каталіцкіх СМІ (183)

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудуцца 5–6 ліпеня.
Упершыню Будслаўскі фэст будзе адзначацца як прызнаная ЮНЕСКА частка нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва. Яго дэвіз – “Каралева сем’яў, маліся за нас” – суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: “Сям’я – крыніца радасці і надзеі моладзі”. †З каталіцкіх СМІ (182)

беатыфікацыйны
працэс а. Пэдра Арупэ
Больш за 30 гадоў айцец быў Генеральным настаяцелем Таварыства Езуса (ордэн езуітаў).
Будучы місіянерам у Японіі, перажыў ядзерную бамбардзіроўку. Каб дапамагаць пацярпелым, разгарнуў у будынку навіцыяту палявы шпіталь і сам аказваў дапамогу параненым.Пазней, ужо ў якасці Генеральнага настаяцеля Таварыства Езуса, а. Арупэ вёў свой ордэн шляхам паслясаборнага аднаўлення, ставячы ў цэнтр увагі найбольш гаротных, асабліва бежанцаў.
Сёння нямала вернікаў у Рыме і ў свеце падмацоўваюцца яго духоўнымі творамі, даручаюць сябе яго заступніцтву. Імя Пэдра Арупэ носяць сотні супольнасцей, апостальскіх ініцыятыў і праграм ва ўсім свеце. †
З каталіцкіх СМІ (181)

памаліцца”
Святы Айцец прадставіў афіцыйную платформу сусветнай сеткі малітвы пад назвай “Click to pray”.
Малітоўны дадатак даступны як для сістэмы Android, так і для iOS. У ім 3 галоўныя раздзелы. Першы, які называецца “Маліся з Папам”, утрымлівае штомесячныя малітоўныя інтэнцыі Святога Айца. 2-гі – “Маліся штодзённа” – пакліканы стымуляваць да рэгулярнай малітвы. 3-ці раздзел – “Маліся ў сеціве” – з’яўляецца прасторай, дзе карыстальнікі дадатка могуць размяшчаць свае малітоўныя просьбы, каб маліцца адзін за аднаго. †З каталіцкіх СМІ (180)

Трэві больш
не для бедных
“Карытас” Рымскай дыяцэзіі па рашэнні ўлад італьянскай сталіцы праз 2 месяцы страціць прыкладна паўтарамільённую датацыю.
Фантан Трэві – адзін з самых наведваемых і вядомых помнікаў Рыма. Многія турысты, якія прыходзяць сюды, кідаюць у ваду манеты, што павінна забяспечыць ім вяртанне ў Рым. Грошы рэгулярна вылоўліваюць супрацоўнікі кампаніі, адказнай за ўтрыманне гарадскіх фантанаў. З 2001 года гэтыя сродкі служылі фінансавай падтрымкай “Карытас” Рымскай дыяцэзіі. З 1 красавіка адна частка грошай будзе трапляць кампаніі, якая клапоціцца аб фантанах, другую выкарыстаюць для падтрымання добрага стану помнікаў і фінансавання іншых сацыяльных праектаў. †Наступныя артыкулы...
Старонка 7 з 25:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.