ГРОДНА
Нядзеля,
27 красавіка 2025 года |
Прэса
З каталіцкіх СМІ (199)

Арцыбіскуп Габар Пінтэр развітваецца з Беларуссю.
Папа Францішак накіраваў іерарха на дыпламатычную працу ў Гандурас (Цэнтральная Амерыка). Адмысловае паведамленне было апублікавана Апостальскай нунцыятурай у Рэспубліцы Беларусь.Кс. абп Габар Пінтэр з’яўляецца Апостальскім нунцыем у нашай краіне з 13 мая 2016 года. Ён працягне сваю дыпламатычную місію ў РБ прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года.
†
З каталіцкіх СМІ (198)

У Мінску адбылося 75-ае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Іерархі абмеркавалі і прынялі тэму наступнага пастырскага года ў Касцёле ў Беларусі, які будзе прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ і пройдзе пад дэвізам: “Адчыніце дзверы Хрысту”. Між іншым быў зацверджаны пераклад на беларускую мову “Літургіі гадзін. ІV том. Звычайны перыяд XVIII – XXXIV тыдзень”, зроблены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ. Епіскапат краіны таксама прыняў рашэнне аб правядзенні ўсебеларускага Дня кансэкраванага жыцця, які адбудзецца 10 лютага 2020 года ў Гродне.†
З каталіцкіх СМІ (197)

Віцебскай дыяцэзіі
Сёлета Віцебская дыяцэзія святкуе 20-годдзе з часу свайго заснавання.
Яна была створана 13 кастрычніка 1999 года папам Янам Паўлам II. На тэрыторыі дыяцэзіі дзейнічаюць 3 санктуарыі – у Браславе, Шуміліне і Росіцы. Асаблівы цэнтр марыйнай набожнасці знаходзіцца ва Удзеле.На сёння ў Віцебскай дыяцэзіі налічваецца 94 парафіі ў 11 дэканатах, у якіх нясуць служэнне 89 святароў, а таксама 45 манаскіх сясцёр і 3 манаскія браты. Колькасць вернікаў складае прыкладна 170 тысяч чалавек.
†
З каталіцкіх СМІ (196)

традыцыйнай сям’і
У сувязі з небяспекай прапаганды аднаполых зносін сярод непаўналетніх Касцёл у Беларусі заклікае грамадства да захавання Божага права і натуральнага закону.
Экспертная рада па пытаннях жыцця i сям’i пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выказваецца ў падтрымку агульнанацыянальнага збору подпісаў пад зваротам да прэзідэнта аб прыняцці адмысловай праграмы ў абарону традыцыйнай сям’і. У падрыхтаваным звароце заканадаўцы заахвочваюцца да прыняцця законаў у адпаведнасці з вечна актуальнымі этычнымі нормамі.Першая падобная акцыя прайшла ў мінулым годзе.
За 2 тыдні было сабрана больш за 7 тысяч подпісаў.
†
З каталіцкіх СМІ (195)

Настаяцель кустодыі Меншых Братоў Капуцынаў Беларусі бр. Алег Шэнда здзейсніў візіт у архідыяцэзію Лібервіль (Габон, Цэнтральная Афрыка).
Сустрэча стала магчымай дзякуючы запрашэнню арцыбіскупа Лібервільскага Базыля Мвэ Энгонэ SDB. У ходзе візіту рознабакова абмяркоўваліся асаблівасці і патрэбы габонскага Касцёла, а таксама магчымыя шляхі супрацоўніцтва.
Гісторыя прысутнасці капуцынаў у Габоне налічвае няпоўных 20 гадоў. За гэты час манахі разгарнулі там актыўнае душпастырства. Між іншым, яны клапоцяцца пра хворых і апекуюцца нацыянальным санктуарыем Маці Божай Габонскай. †
З каталіцкіх СМІ (194)

Мінулым летам 95-гадовая італьянка Эма Маразіні адправілася з роднага Кастыльёнэ дэль Стырэ ў самотнае паломніцтва ў Ясную Гару (Польшча).
“З таго дня, як я была цудам аздароўлена, вырашыла, што буду хадзіць у пілігрымкі. І з 70-га года жыцця кожны год падарожнічаю 3 месяцы, – распавядае спадарыня Эма. – Першым санктуарыем, які я наведала, быў Лурд. Потым Фаціма. Цяпер настала чарга Чанстаховы. Прыношу апошнія плады свайго жыцця Маці Божай: малітву за мір у свеце, за святароў і за моладзь. Гэта самыя важныя намеры, якія можна давяраць толькі Марыі”. У падарожжы ў яснагорскі санктуарый жанчына пераадолела каля тысячы кіламетраў. Яе адметныя знакі – гэта аранжавая камізэлька, кіёк, панама і ружанец. Вандроўніца вязе з сабой таксама невялікую каляску, у якой ёсць усё неабходнае для пілігрыма. †З каталіцкіх СМІ (193)

войска
У Мядзелі развіталіся з фігурай св. Міхала Арханёла, якая завяршыла перэгрынацыю па Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Урачыстую св. Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў кс. Юрый Жэгарын – пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Ён прыняў фігуру апекуна Касцёла ў Беларусі, каб распачаць яе перэгрынацыю ў Гродзенскай дыяцэзіі.Скульптура прывезена з санктуарыя ў Гаргане (Італія), самага знакамітага месца аб’яўленняў св. Міхала Арханёла. Там знаходзіцца адзіная святыня, якая не асвечана рукою чалавека, бо гэта зрабіў сам арханёл. †
З каталіцкіх СМІ (192)

новы касцёл
Святыня пад тытулам свсв. апосталаў Пятра і Паўла асвечана ў Бешанковічах.
Урачысты абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Напачатку іерарх акрапіў сцены касцёла святой вадой, а пазней намасціў алтар святым алеем. Затым яго заслалі абрусам, пасля чаго распачалася святая Эўхарыстыя.Напрыканцы ўрачыстасці быў падпісаны дэкрэт аб асвячэнні святыні. Разам з віцебскім ардынарыем і пробашчам парафіі кс. Аляксандрам Піваварам подпіс пад ім паставілі святары, якія раней працавалі ў Бешанковічах і ў гэты дзень прысутнічалі на ўрачыстасці. †
З каталіцкіх СМІ (191)

ў Будславе
Удзельнікам сёлетніх урачыстасцей у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прапануецца запаліць “ватыўныя свечкі”.
Са свечкай у выглядзе ватыўнага сэрца можна будзе прайсці ў традыцыйнай працэсіі, з якой пачынаецца св. Імша апоўначы. Яе таксама можна набыць у якасці рэлігійнага сувеніра і запальваць у доме падчас малітвы на знак духоўнай апекі Маці Божай.Воск для свечак нарыхтоўвалі пчаляры з розных куткоў Беларусі, у тым ліку і з ваколіц Будслава, а формы для адліўкі зрабіў сам мясцовы пробашч кс. Дзмітрый Дубовік. Набываючы такую свечку, вернік ахвяруе сродкі на аднаўленне і ўтрыманне будслаўскай святыні. †
З каталіцкіх СМІ (190)

ў новапрэзбітэра
Анджэй Дуда прыбыў з візітам у варшаўскі шпіталь да 31-гадовага смяротна хворага святара, які ўдзяліў кіраўніку дзяржавы прымі- цыйнае бласлаўленне.
У кс. Міхала Лоса дыягнаставалі прагрэсіруючае ракавае захворванне. Лячэнне было распачата адразу ж, але, на жаль, прагнозы ўрачоў не суцяшальныя. Мужчына атрымаў спецыяльны дазвол ад папы Францішка, каб прыняць святарскае пасвячэнне – марыў хоць аднойчы за жыццё адправіць св. Імшу.
Доўгачаканая падзея адбылася ў анкалагічным аддзяленні 24 мая. Святар ужо не адзін раз канцэлебраваў сакрамант Эўхарыстыі са свайго шпітальнага ложка. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 6 з 25:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 249 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.