ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
Прэса
З каталіцкіх СМІ (209)
Новая святыня
Біскуп Алег Буткевіч наведаў маладую парафію ў Віцебску і блаславіў падмуркі касцёла.
Архітэктурныя формы святыні, якая ўзводзіцца ў гонар св. Ігнацыя Лаёлы, запраектаваны ў сучасным стылі. Малітоўная частка разлічана на 230 чалавек. Адміністрацыйны блок прадугледжвае размяшчэнне класаў і залаў для заняткаў. Будаўніцтва вядзецца за кошт ахвярадаўцаў. Аб’ект плануецца здаць для публічнага карыстання ў красавіку 2021 года. Парафія св. Уладзіслава ў мікрараёне Білева існуе ў Віцебску з 2008 года. Супольнасцю духоўна апекуюцца айцы езуіты. †З каталіцкіх СМІ (208)
Юбілей Філарэта
Мітрапаліт Мінска- Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Ганаровага Патрыяршага Экзарха Усяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта з 85-годдзем. Старшыня ККББ прысутнічаў на святочнай літургіі ў хатнім храме Беларускага Экзархата і на прыёме ў гонар юбіляра.
У віншавальным слове арцыбіскуп адзначыў: “Ваша настойлівасць, дыпламатычныя здольнасці, уменне распазнаваць знакі часу і хутка адказваць на іх прынеслі свой плён. Ваша адкрытасць для дыялогу дапамагла таксама і Каталіцкаму Касцёлу ў яго адраджэнні ў сучаснай Беларусі”. Напрыканцы іерарх падзякаваў Мітрапаліту Філарэту і пажадаў яму Божага бласлаўлення.†З каталіцкіх СМІ (207)
Пра расійскіх
навамучанікаў
Выданне змяшчае жыццярысы арцыбіскупа Магілёўскага Яна Цепляка і 14-ці іншых ахвяр атэістычнага рэжыму. Сярод іх святары лацінскага і грэка-каталіцкага абрадаў, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі. Аўтар кнігі – вядомы даследчык і гісторык кс. Кшыштаф Пажарскі. †
навамучанікаў
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у прэзентацыі кнігі “З Хрыстом да канца. Мучаніцтва слуг Божых у Савецкім Саюзе”, якая адбылася ў Варшаве (Польшча).
На мерапрыемстве кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапата звярнуўся да прысутных з прамовай. Іерарх нагадаў гісторыю распачацця беатыфікацыйнага працэсу расійскіх навамучанікаў, ля вытокаў якога стаяў сам.Выданне змяшчае жыццярысы арцыбіскупа Магілёўскага Яна Цепляка і 14-ці іншых ахвяр атэістычнага рэжыму. Сярод іх святары лацінскага і грэка-каталіцкага абрадаў, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі. Аўтар кнігі – вядомы даследчык і гісторык кс. Кшыштаф Пажарскі. †
З каталіцкіх СМІ (206)
Хвала Пану!
У капліцы грэка-каталіцкай парафіі св. Праведнага Язэпа ў Мінску быў адслужаны Акафіст Імю Езусаваму.
На супольную малітву падзякі сабраліся вернікі з усіх грэка-каталіцкіх парафій сталіцы. Яе ўзначаліў архімандрыт Ян Сяргей Гаек MIC, кіраўнік БГКЦ у Беларусі. 11 сакавіка 1990 года тут, у невялікім касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыйскіх могілках, адбылася першая пасля доўгага перыяду ганенняў грэка-каталіцкая літургія. Пасля Акафісту ў парафіяльнай бібліятэцы адбыўся вечар успамінаў. Завяршылася мерапрыемства спевам гімна “Магутны Божа”. †З каталіцкіх СМІ (205)
“Дастукацца
да нябёсаў”
да нябёсаў”
У Баранавічах у 9-ты раз прайшоў штогадовы фестываль хрысціянскай музыкі.
Больш за тысячу маладых людзей з усёй Беларусі сабраліся разам, каб праз спеў славіць Бога. На сцэне мясцовага Дома культуры выступілі гурты “The Crossway”, “Новае пакаленне”, “Rybyproject” і “Слово Жизни” (Масква). Завяршальным момантам стала песня-малітва за Баранавічы, за ўсіх жыхароў і арганізатараў фестывалю, за росквіт горада і народа, за адзінства. Напрыканцы кс. бп Антоній Дзям’янка блаславіў усіх сабраных. †З каталіцкіх СМІ (204)
Паслухмяныя нарачанцы
Пастырскі год св. Яна Паўла ІІ актыўна адзначаюць вернікі парафіі св. апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Ужо распачаліся катэхезы для дарослых і дзяцей, прысвечаныя жыццю і вучэнню Папы-славяніна, апекуна мясцовай святыні. Хутка пройдзе конкурс ведаў пад дэвізам бягучага Пастырскага года “Адчыніце дзверы Хрысту!” і акцыя “У кожным бачыць Хрыста”. У парафіі падрыхтаваны адмысловы каляндар, дзе на кожны месяц распісаны мерапрыемствы, прысвечаныя св. Яну Паўлу ІІ. Насычаны план можа стаць прыкладам для пераймання ў іншых парафіяльных супольнасцях, а таксама натхніць душпастыраў і вернікаў на новыя цікавыя ініцыятывы. †З каталіцкіх СМІ (203)
Дом для дзяцей
†
У Наваельні (Дзятлаўскі раён) адбылося бласлаўленне дома дзённага прабывання для дзяцей.
Мерапрыемства, прымеркаванае да ўрачыстай падзеі, распачалося канцэртам у мясцовым клубе. Пасля прысутных чакаў салодкі стол і непасрэдна сам абрад бласлаўлення. Дом дзённага прабывання для дзяцей змяшчаецца ў звычайнай сялянскай хаце. Капітальны рамонт там быў зроблены намаганнямі ксяндзоў салезіян. Дзякуючы паслузе святароў дзеці і моладзь маюць магчымасць падсілкавацца пасля школьных заняткаў, зрабіць хатняе заданне і проста добра правесці час. †
З каталіцкіх СМІ (202)
Езуіты ў байнэце
†
Запрацаваў інтэрнэт-сайт Jezuity.by – беларускамоўны рэсурс найбольшай у Касцёле манаскай супольнасці, да якой належыць таксама папа Францішак.
На сайце прадстаўлена інфармацыя пра дзейнасць айцоў езуітаў, іх заснавальніка, адметныя рысы паклікання, педагогікі і духоўнасці. Акрамя новых матэрыялаў, у адным месцы цяпер сабраны пераклады і аўтарскія матэрыялы па ігнацыянскай духоўнасці са старонак іншых рэсурсаў. Вернікі Касцёла ў Беларусі і ўсе зацікаўленыя суайчыннікі могуць глыбей пазнаёміцца з гэтай багатай духоўнасцю і ўзбагаціцца яе незлічонымі скарбамі. †
З каталіцкіх СМІ (201)
Сімволіка Пастырскага года 2020
†
Распрацавана графічная выява, якая стане сімвалам наступнага Пастырскага года ў Касцёле ў Беларусі.
На выяве, створанай кс. Артурам Ляшнеўскім SDB, упаўнаважаным Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі за выраб і распаўсюджванне сімволікі Пастырскага года, бачым Хрыста, які стукаецца ў дзверы. Гэта дзверы чалавечага сэрца, адчыніць якія можа знутры толькі сам чалавек. Тут жа бачым постаць св. Яна Паўла ІІ, побач з якой змешчаны тэма і дэвіз наступнага года. Па рашэнні каталіцкага епіскапата Беларусі Пастырскі год 2020 будзе прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ. Гэта звязана з тым, што ў наступным годзе прыпадае 100-годдзе з дня нараджэння вялікага Папы, які прыйшоў у свет 18 мая 1920 года. †
З каталіцкіх СМІ (200)
Перавыдадзена кніга
“Малітвы вернікаў”
†
“Малітвы вернікаў”
2-ое выданне, выпраўленае і дапоўненае, пабачыла свет у выдавецтве “Pro Christo”.
Літургічная кніга Рымска-каталіцкага Касцёла змяшчае заклікі малітвы вернікаў, якая чытаецца падчас св. Імшы ў розныя перыяды літургічнага года, а таксама ў розныя ўспаміны, святы і ўрачыстасці. Адметнасцю новага выдання з’яўляюцца ўступы да літургіі дня пры цэлеб- рацыі св. Імшы ў гонар святых. У яго дададзены таксама святы і дні памяці святых, уключаныя ў Агульны рымскі каляндар і каляндар дыяцэзій у Беларусі. Кніга адрасавана як парафіяльным, так і манаскім супольнасцям. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 5 з 25:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.