ГРОДНА
Аўторак,
03 кастрычніка 2023 года |
Прэса
З каталіцкіх СМІ Беларусі (13)

Касцёла ў Беларусі
У Багданаве (Валожынскі раён), месцы нараджэння мастака Фердынанда Рушчыца, побач з касцёлам св. Міхала Арханёла яму быў адкрыты помнік. Аўтарам бюста з’яўляецца скульптар Валяр’ян Янушкевіч, чые працы можна ўбачыць у многіх беларускіх касцёлах.
Праект па ўшанаванні памяці славутага беларускага мастака, чый 150-гадовы юбілей адзначаўся летась, быў фінансаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.
Адным з найбольш вядомых твораў Фердынанда Рушчыца з’яўляецца палатно “Нядзеля. Ля касцёла”, што захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. На карціне адлюстравана нядзельнае набажэнства ў старым драўляным касцёле ў Багданаве, які згарэў у гады ІІ Сусветнай вайны. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (12)

Касцёла ў Беларусі
Становішча вернікаў у Беларусі непакоіць каталіцкі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Даклад ахоплівае перыяд 2018–2020 гады. Паводле дадзеных, 67% насельніцтва зямлі пражываюць у 62-ух краінах, дзе адзначаюцца парушэнні рэлігійнай свабоды ў тых ці іншых формах. Найбольш ад ганенняў у свеце церпяць хрысціяне.
У 26-ці са згаданых 62-ух краін быў адзначаны сапраўдны пераслед, яшчэ ў 36-ці назіраецца дыскрымінацыя па рэлігійнай прыкмеце. Акрамя таго, яшчэ 24 краіны, сярод якіх таксама Беларусь, знаходзяцца “пад назіраннем”. У Беларусі за акрэслены перыяд заклапочанасць выклікалі, перадусім, сумнавядомы “крыжалом” у Курапатах і незаконная забарона вяртання на радзіму арцыбіскупу Кандрусевічу. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (11)

Касцёла ў Беларусі
Папская энцыкліка “Fratelli Tutti” ўпершыню перакладзена мусульманамі. Пераклад быў падрыхтаваны і выдадзены Выдавецкім домам “Медзіна” разам з навуковым калектывам Міжнароднага мусульманскага форуму пад эгідай Духоўнага ўпраўлення мусульман Расійскай Федэрацыі.
“Для нас заўсёды было відавочна, што падтрыманне міжрэлігійнага дыялогу – гэта святы абавязак веруючага чалавека”, – адзначыў галоўны рэдактар “Медзіны”, адказны сакратар Міжнароднага мусульманскага форуму Дамір Мухетдзінаў. Ён падкрэслівае, што тэкст энцыклікі “Fratelli tutti” “звернуты не толькі да хрысціян, але і да мусульман, і да ўсіх людзей на планеце”. Цэнтральная тэма энцыклікі – “культура сустрэчы”. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (10)

Касцёла ў Беларусі
Наведваючы парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў вернікам за малітвы падчас яго выгнання, якое працягвалася амаль 4 месяцы. Цэлебруючы св. Імшу на пачатку Вялікага посту, іерарх нагадаў, як важна чуваць і не паддавацца спакусам злога духа. “А тым больш небяспечна ўступаць з ім у кампраміс”, – дадаў арцыбіскуп.
Іерарх выказаў занепакоенасць грамадска-палітычным крызісам у краіне, нагадваючы пра тое, што “яна хворая і патрабуе лячэння, пакуль мы як нацыя не загінулі канчаткова. Зло трэба перамагаць дабром, а грэх – Божай ласкай. Гэта нялёгкая справа, але з Божай дапамогай магчымая”. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (9)

Касцёла ў Беларусі
Дэпартамент па гуманітарнай дзейнаці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваў сродкі, прызначаныя на закуп хатніх жывёл, саджанцаў і прадуктаў для бяздомных і патрабуючых.
Дабрачынны праект ладзіць Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас»” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У гэтым годзе планавалася дапамагчы каля 700 патрабуючым. Прычына нерэгістрацыі сродкаў невядомая. Супрацоўнікі рэлігійнай місіі тлумачэнняў не атрымалі.
Падтрымаць праекты дабрачыннага таварыства “Карытас” можна праз запыт USSD для абанентаў МТС *222*16# (сума 2 рублі), а таксама праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831): грамадскія аб’яднанні->дапамога дзецям, дарослым->Карытас Мінск->ахвяраванні. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (8)

Касцёла ў Беларусі
У капліцы Душпастырскага цэнтра грэка-каталіцкай парафіі св. Праведнага Язэпа ў Мінску прайшла міжканфесійная духоўная сустрэча мужчын. Спатканне адбылося ў межах Тыдня малітвы аб адзінстве хрысціян. Узначаліў сустрэчу Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек. Удзельнічалі грэка-католікі, рыма-католікі і праваслаўныя вернікі.
Між іншым, сустрэча была прысвечана малітве за Беларусь. У атмасферы сапраўднага хрысціянскага братэрства былі ўзнесены шчырыя прашэнні за нашу краіну: аб спыненні грамадска-палітычнга крызісу і пандэміі Covid-19. На завяршэнне спаткання ўдзельнікі разам праспявалі “Магутны Божа” – духоўны гімн Беларусі. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (7)

Касцёла ў Беларусі
Біскуп Антоній Дзям’янка нанава блаславіў адбудаваны касцёл у Воўчыне (Пінская дыяцэзія).
Асвячэнне старадаўняй святыні пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, біскупа і мучаніка, здзейсніў 21 ліпеня 1743 года біскуп Луцкі і Брэсцкі Францішак Антоній Кабельскі. Пазней касцёл шмат разоў разбураўся і перабудоўваўся. Апошнія аднаўленчыя працы трывалі з 2009 года.
Пробашч парафіі кс. Андрэй Бародзіч ад імя мясцовых вернікаў падзякаваў біскупу за ўрачыстае бласлаўленне касцёла і за дапамогу ў заканчэнні рамонтных прац. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (6)

Касцёла ў Беларусі
Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам. Падзея адбылася з нагоды ўручэння прадстаўніком папы Францішка копіі даверчых грамат.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва. Між іншым, Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў мясцовым Касцёле. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (5)

Касцёла ў Беларусі
Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам. Падзея адбылася з нагоды ўручэння прадстаўніком папы Францішка копіі даверчых грамат.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва. Між іншым, Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў мясцовым Касцёле. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (4)

У студыі малявання “Крылы натхнення” пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску дзеці зрабілі партрэты Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Выкладчыца Надзея Бука адзначыла, што заўсёды стараецца рыхтаваць заняткі на рэлігійную тэматыку. “Цяпер мяне, як і многіх беларусаў, непакоіць тое, што арцыбіскуп Тадэвуш не можа вярнуцца на Радзіму і працягваць служэнне”, – патлумачыла настаўніца. Фатаграфіі партрэтаў і іх аўтараў былі высланы Мітрапаліту ў Польшчу, дзе ён цяпер знаходзіцца. Іерарх падзякаваў дзецям і папрасіў перадаць ім сваё бласлаўленне.†
Наступныя артыкулы...
Старонка 3 з 25:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.