Слова для Жыцця (177)

Езус, пасылаючы сваіх вучняў на місію, гаворыць: “У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: «Спакой гэтаму дому!». Калі будзе там сын спакою, то на ім спачне спакой ваш. Калі ж не, то вернецца да вас” (Лк 10, 5–6). Перадача спакою знаходзіцца ў цэнтры місіі вучняў Хрыста. Гэтая прапанова адрасавана ўсім людзям, якія спадзяюцца на мір ва ўмовах трагедый і насілля ў гісторыі чалавецтва. “Домам”, пра які гаворыць Езус, з’яўляецца кожная сям’я, кожная супольнасць, кожная краіна, кожны кантынент у сваёй выключнасці і гісторыі. †