Слова для Жыцця (186)

Як бы мы не імкнуліся жыць згодна з хрысціянскімі настаўленнямі, у жыцці заўсёды будзе штосьці, за што трэба будзе прасіць прабачэння. Падумаем пра дні, праведзеныя ў гультайстве, пра моманты, калі крыўда заняла наша сэрца і г. д. Гэта сітуацыі, на жаль, нярэдкія, якія прымушаюць усклікаць: “Пане, Ойча, адпусці нам правіны нашыя…”.
Невыпадкова, што Евангелле св. Мацвея адразу пасля таго, як дорыць тэкст малітвы “Ойча наш”, сярод 7-мі выкарыстаных выразаў падкрэслівае менавіта той, які тычыцца братэрскага прабачэння: “Калі вы будзеце адпускаць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны адпусціць і вам. А калі не будзеце адпускаць людзям, то і Айцец ваш не адпусціць вам правін вашых”.
Бог дорыць кожнаму хрысціяніну ласку пісання новай гісторыі дабра ў жыцці сваіх братоў, асабліва тых, якія зрабілі нешта прыкрае і памылковае. Праз слова, абдымкі, усмешку мы можам перадаць іншым тое, самае каштоўнае, што атрымалі. А што з’яўляецца тым самым каштоўным, што мы атрымалі? Прабачэнне, здольнасць адорваць прабачэннем таксама і іншых.