Слова для Жыцця (6)

Дарагія браты і сёстры, як вы ведаеце,1 мая з радасцю я абвяшчу благаславёным паважанага Яна Паўла II, майго дарагога папярэдніка. Выбраная дата з’яўляецца вельмі знамянальнай: таму што гэта будзе II Велікодная нядзеля, якую ён сам прысвяціў Божай міласэрнасці і напярэдадні якой закончыў сваё зямное жыццё. Тыя, якія яго ведалі, тыя, якія яго цанілі і любілі, не могуць не радавацца разам з Касцёлам гэтай падзеі.
Падчас малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане 16 студзеня 2011 г †