Слова для Жыцця (204)

Вялікі пост – гэта час, каб выйсці на пустыню… Час, які трэба прысвяціць здаровай экалогіі душы, навядзенню парадку ў ёй. Мы імкнёмся да тысяч розных рэчаў, якія здаюцца нам важнымі, а на самой справе такімі не з’яўляюцца. […] Пасціць – значыць быць здольнымі адмаўляцца ад пустога, непатрэбнага, імкнуцца да важнага. Пасціць – не значыць сесці на дыету, але цягнуцца да істотнага, шукаць прыгажосці ў больш простым жыцці. Увойдзем у пустыню разам з Езусам, і зможам выйсці з яе, смакуючы Пасху, сілу Божай любові, якая абнаўляе жыццё. З намі адбудзецца тое ж, што і з пустынямі, якія вясной пачынаюць квітнець, нечакана даючы “з нічога” прарасці пупышкам і раслінам. Будзем з адвагай ісці за Езусам: з Ім нашы пустыні расквітнеюць.