ГРОДНА
Субота,
25 мая
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (133)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Калі жанчына даведваецца, што зацяжарыла, кожны дзень вучыцца жыць у чаканні таго моманту, калі ўбачыць позірк дзіцяці, якое народзіцца... Таксама і мы павінны жыць у чаканні таго, што ўбачым Пана, знойдзем Яго. Гэта нялёгка, але гэтаму магчыма навучыцца. Перш трэба мець пакорнае сэрца. Толькі сціплы ўмее чакаць. Задаволены сабой і тым, што мае, чалавек не здольны давяраць нікому, апроч самога сябе.
    Маё сэрца кранае выраз св. Паўла, скіраваны да Тэсаланікійцаў. Ён напаўняе ўпэўненасцю надзеі: “І гэтак назаўсёды будзем з Панам” (1 Тэс 4, 17).
    Як гэта цудоўна! Усё праміне, але пасля смерці мы асягнём вечнае жыццё з Богам. Тую ж надзею нашмат раней выказваў Ёў: “Я ведаю: Адкупіцель мой жыве. [...] Убачу Яго сам; вочы мае, а не іншага, убачаць Яго” (Ёв 19, 25. 27). І так назаўсёды будзем з Панам.
    Ці верыце вы ў гэта?
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 01.02.2017  
 

Слова для Жыцця (132)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Лянівыя хрысціяне – гэта хрысціяне, якія не хочуць ісці наперад, не змагаюцца за тое, каб свет змяняўся, не імкнуцца да новага – таго, што пойдзе на карысць усім. Яны стаяць на месцы, знайшоўшы ў Касцёле цудоўную “паркоўку”. І я маю на ўвазе свецкіх вернікаў, святароў, біскупаў... Усіх. Існуюць т. зв. “прыпаркаваныя” хрысціяне. Касцёл нібы захоўвае іх жыццё, таму яны адважваюцца вырушыць наперад толькі з усімі магчымымі страхоўкамі. Гэтыя “нерухомыя” хрысціяне нагадаваюць мне пра тое, аб чым у дзяцінстве папярэджвалі старэйшыя: “Сцеражыся стаячай вады, якая не бяжыць, бо яна псуецца першай”.
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы 17.01.2017 
   

Слова для Жыцця (131)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Сапраўдным святлом з’яўляецца святло Пана, ці, лепш, сам Пан. Яно не асляпляе, але спадарожнічае і дае выключную радасць. Гэтае святло для ўсіх, яно кліча кожнага. Мы можам прыняць такое запрашэнне на пачатку кожнага дня: “Устань, свяціся” (параўн. Іс 60, 1), ідзі сярод мноства падаючых у свеце зорак за ззяючай зоркай Езуса. Накіроўваючыся за ёй, атрымліваем радасць, як адбылося з Мудрацамі: бо дзе ёсць Бог, там ёсць радасць.br />    Той, хто прагне сапраўднага святла, павінен выйсці за ўласныя рамкі і шукаць: не замыкацца ў сабе, непарушна чакаючы і гледзячы на тое, што адбываецца навокал, а поўнасцю прысвячаць сябе. Хрысціянскае жыццё – пастаяннае пілігрымаванне сярод надзеі і пошуку; дарога, па якой, падобна Мудрацам, неабходна ісці нават калі зорка на хвіліну знікае з поля зроку.
        
Фрагмент разважання перад малітвай “Анёл Панскі”, 06.01.2017 
   

Слова для Жыцця (130)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Фрагмент з Евангелля (Мц 1, 18–24) паказвае нам дзвюх асоб, якія больш за іншых удзельнічалі ў таямніцы Любові: Марыю і Яе жаніха Юзафа. Яны, першымі прыняўшы Езуса з верай, уводзяць людзей ва ўрачыстасць Божага Нараджэння. Марыя дапамагае стаць адкрытымі на Хрыста ў сваім жыцці, у сваім целе. Юзаф падштурхоўвае заўсёды шукаць Божай волі і выконваць яе з поўным даверам.
    “Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае «з намі Бог»” (Мц 1, 23). Няхай гэтае абвяшчэнне надзеі, якое спаўняецца падчас Нараджэння Пана, рэалізуе і наша чаканне Усемагутнага: у кожным з нас, ва ўсім Касцёле і ўсіх малых, якімі пагарджае свет, але так любіць Бог.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 18.12.2016 
   

Слова для Жыцця (129)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    З нараджэннем Езуса ў Бэтлееме Бог пасяліўся сярод нас, каб вызваліць ад эгаізму, граху, маральнасці, д’ябальскіх подступаў: пошуку задавальненняў і поспеху любой цаной, багацця і ўлады за кошт самых слабых.
    Урачыстасць Божага Нараджэння – гэта не толькі дзень вялікай знешняй радасці, але, перш за ўсё, рэлігійная падзея, да якой патрэбна духоўна падрыхтавацца. У час Адвэнту будзем кіравацца заклікам Хрысціцеля: “Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму” (Мц 3, 3). Нам удасца гэта зрабіць, калі прааналізуем сумленне, уважліва паразважаем над сваімі паводзінамі, каб пазбавіцца ад тых грахоўных дзеянняў, якія не з’яўляюцца Божымі.
    Няхай Панна Марыя дапаможа нам годна падрыхтавацца да сустрэчы з гэтай “заўсёды большай Любоўю”, якая ў ноч Божага Нараджэння стала маленькай-маленькай, як зерне, што ўпала ў зямлю, нанова адкрыўшы чалавецтву Божае Валадарства.
        
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі”, 04.12.2016  †
   

Слова для Жыцця (128)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Трэба слухаць Божае слова і разумець, чаму яно вучыць. Адным з важных шляхоў, які дапамагае ў гэтым, з’яўляецца катэхізацыя. Дзякуючы ёй абвяшчэнне веры выходзіць нам насустрач у канкрэтнасці асабістага і калектыўнага жыцця. У той жа час, існуе іншы, таксама важны шлях. Ён заключаецца ў тым, каб, наколькі магчыма, жыць верай.
    Не будзем рабіць з яе абстрактную тэорыю, якая памнажае сумненні. Давайце імкнуцца практыкаваць веру ў служэнні братам, асабліва патрабуючым. Тады шматлікія формы сумненняў знікнуць, бо адчуем прысутнасць Бога і праўду Евангелля ў любові, якая без нашых заслуг жыве ўнутры, і якой дзелімся з іншымі.
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 23.11.2016  †
   

Слова для Жыцця (127)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Уваскрасенне – гэта не толькі факт паўстання з мёртвых, гэта новы від жыцця, які мы адчуваем ужо сёння. Уваскрасенне з’яўляецца асновай хрысціянскай веры і надзеі. Калі б не было ніякіх спасылак на вечнае жыццё, хрысціянства было б зведзена да этыкі і філасофіі. Але пасланне веры паходзіць з нябёсаў. Яго аб’явіў Бог, і яно выходзіць за межы гэтага свету. Вера ва ўваскрасенне мае істотнае значэнне, каб кожны акт хрысціянскай любові не насіў характару эфемернасці або самамэты, але станавіўся семем, якому наканавана квітнець у садзе Божым і прыносіць плады вечнага жыцця.
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 9.11.2016   †
   

Слова для Жыцця (126)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Зараз час місіі і адвагі, адважнага ўмацавання няўстойлівых крокаў, аднаўлення смаку прысвячэння сябе Евангеллю і даверу да сілы, якую нясе місія. Гэта час адвагі, нават калі яе наяўнасць не з’яўляецца гарантыяй поспеху. Яна патрабуецца ад нас для таго, каб змагацца, але неабавязкова, каб перамагчы; каб абвяшчаць, але неабавязкова, каб пераканаць. Адвага патрэбна, каб быць альтэрнатыўнымі свету, аднак, ніколі не станавіцца палемічнымі ці агрэсіўнымі. Каб быць адкрытымі для ўсіх, не памяншаючы абсалютнасці і выключнасці Хрыста, адзінага Збаўцы ўсіх. Каб змагацца з нявер’ем, але не станавіцца пыхлівымі.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 23.10.2016   †
   

Слова для Жыцця (125)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Учынкі міласэрнасці абуджаюць у нас патрэбу і здольнасць рабіць веру жывой і актыўнай праз дзеянне сваёй любові. Я перакананы, што праз гэтыя простыя штодзённыя жэсты мы можам здзейсніць сапраўдную культурную рэвалюцыю, як гэта было ў мінулым. Колькіх святых яшчэ сёння памятаюць не за рэалізаваныя вялікія справы, але дзякуючы любові, якую яны здольны былі сведчыць. Учынкі міласэрнасці з’яўляюцца рысамі аблічча Езуса Хрыста, які клапоціцца пра сваіх самых малых братоў, каб прынесці кожнаму пяшчоту і блізкасць Бога. Няхай Дух Святы запаліць у нас жаданне жыць паводле такога ладу. Давайце нанова вывучым на памяць учынкі міласэрнасці адносна цела і душы, просячы Пана, каб дапамог нам рэалізаваць іх кожны дзень.
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі Святога Айца, 12.10.2016  †
   

Старонка 10 з 24:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  221

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.