ГРОДНА
Пятніца,
19 ліпеня
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (178)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Хрысціянін – гэта не той, хто лічыць сябе лепшым за іншых: ён ведае, што з’яўляецца грэшнікам, як усе. Хрысціян – гэта проста чалавек, які спыняецца перад новым палаючым кустом, сузіраючы аб’яўленне Бога. Ён не мае таямнічага, невымоўнага імені, а прагне, каб Яго дзеці называлі Яго “Ойча”. Гэта дазваляе абнавіць сябе Яго моцай і адлюстроўвае прамень Яго дабрыні для гэтага свету, які так моцна прагне дабра, так моцна чакае добрых вестак.
    Наш Бог не патрабуе ніякіх ахвяр. Ён не патрабуе нічога, прагне толькі, каб мы ў малітве паразмаўлялі з Ім і зразумелі, што з’яўляемся Яго дарагімі дзецьмі.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аудыенцыі ў Ватыкане, 02.01.2019 
 

Слова для Жыцця (177)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Езус, пасылаючы сваіх вучняў на місію, гаворыць: “У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: «Спакой гэтаму дому!». Калі будзе там сын спакою, то на ім спачне спакой ваш. Калі ж не, то вернецца да вас” (Лк 10, 5–6). Перадача спакою знаходзіцца ў цэнтры місіі вучняў Хрыста. Гэтая прапанова адрасавана ўсім людзям, якія спадзяюцца на мір ва ўмовах трагедый і насілля ў гісторыі чалавецтва. “Домам”, пра які гаворыць Езус, з’яўляецца кожная сям’я, кожная супольнасць, кожная краіна, кожны кантынент у сваёй выключнасці і гісторыі.
   

Слова для Жыцця (176)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Мір пачынаецца з душы і вяртаецца ў душу… Будаванне міру падобнае да наследавання Бога, які пажадаў прымірыцца з намі, дараваў нам, паслаў свайго Сына, каб заключыў мір. [...] Гэта Езус прыносіць спакой, які можа змяніць жыццё і гісторыю. Менавіта таму Яго называюць “Князем спакою”.
    Кожны раз, калі мы бачым, што ёсць верагоднасць малой вайны дома, у сэрцы, школе або на працы, давайце спынімся і паспрабуем заключыць мір. Давайце ніколі не будзем раніць іншых. Ніколі! [...] Няхай Пан падрыхтуе нашыя сэрцы да Божага Нараджэння. І гэта адбудзецца, калі зробім тое, што ад нас залежыць: знойдзем прымірэнне ў нашым сэрцы і душы, прынясём мір у нашы сем’і, школы, асяроддзе, на працоўныя месцы – станем людзьмі міру.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты ў Ватыкане, 04.12.2018 .  
   

Слова для Жыцця (175)

Слова для Жыцця

KKBBКанферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
   Езус, якога дапытвае Пілат, выразна пацвярджае, што не імкнецца да палітычнай улады: “Валадарства Маё не з гэтага свету” (Ян 18, 36) – але і не супярэчыць, што мае валадарства, сутнасць і натура якога адрозніваюцца ад зямнога. Хрыстос не абвяргае тытул караля, якім Яго надзяляюць, але ўказвае на яго глыбокі сэнс. Езус з’яўляецца Валадаром Сусвету, таму што Ён – Сын Божы, таму што разам з Богам Айцом і Святым Духам з’яўляецца Стварыцелем усяго бачнага і нябачнага. Акрамя гэтага, Ён – Валадар Сусвету, таму што праз сваё Уцелаўленне, Смерць і Уваскрасенне стаў Збаўцам, гэта значыць Тым, хто ратуе свет ад грахоўнага краху.
    Валадарства Хрыста істотна адрозніваецца ад валадарстваў гэтага свету. Бязмежная любоў, міласэрнасць, цярплівасць і лагоднасць характарызуюць нашага Нябеснага Валадара і ствараюць атмасферу Яго Валадарства. Без гэтых уласцівасцей вялікія валадарствы і імперыі заняпалі, але Валадарства Хрыста існуе і будзе існаваць далей. Толькі любоў з’яўляецца ўстойлівым падмуркам кожнай цывілізацыі. Зямныя правіцелі ў войнах і рэвалюцыях пралілі шмат людской крыві, каб заваяваць свет. Хрыстос у сваёй “рэвалюцыі” таксама праліў кроў, але не чужую, а ўласную, і стварыў “імперыю” любові, Валадарства Хрыстова!
Фрагмент Ліста на ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету 
   

Слова для Жыцця (174)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   У Катэхізісе гаворыцца: “Чалавек, карыстаючыся дабротамі, павінен разглядаць рэчы, якімі ён законна валодае, як тыя, што належаць не толькі яму, але і супольнасці, у тым сэнсе, што яны павінны ісці на карысць не выключна яму аднаму, але і іншым. Любога роду багацце, каб быць добрым, павінна мець сацыяльнае вымярэнне”.
    Кожная з даброт робіць яго ўласніка распарадчыкам Божага Провіду. Валоданне ўласнасцю – гэта адказнасць, [...] і даброты, выключаныя з логікі Провіду, з’яўляюцца здрадай яе самага глыбокага сэнсу. Валодаю па-сапраўднаму тым, што магу дарыць [...]. На самой справе, калі не магу падарыць штосьці, дык таму, што гэтая рэч валодае мною, мае ўладу нада мною, а я застаюся яе нявольнікам... З’яўляцца ўласнікам даброт – значыць мець нагоду, каб творча памнажаць іх і карыстацца шчодрасцю, і, такім чынам, узрастаць у любові і свабодзе.
    Любі з дапамогай даброт, карыстайся сваімі сродкамі, каб любіць, як можаш. Тады тваё жыццё стане добрым, а валоданне ўласнасцю па-сапраўднаму будзе дарам, бо жыццё – гэта час не для таго, каб валодаць, але каб любіць.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 07.11.2018  
   

Слова для Жыцця (173)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Чалавек мае патрэбу ў безумоўнай любові. А хто не сустракае такога стаўлення, носіць у сабе пэўную нерэалізаванасць, часта не ведаючы пра гэта. Чалавечае сэрца імкнецца запоўніць гэтую пустату сурагатамі, пагаджаючыся на кампрамісы і пасрэднасць, якія маюць толькі цьмяны водар любові. […] Рызыкоўна называць “любоўю” часовыя і нясталыя адносіны, падманваючы сябе, што святло жыцця знойдзена ў тым, што – у лепшым выпадку – з’яўляецца толькі яго водбліскам. Каб дасягнуць цудоўнага жыцця ў любові, не дастаткова чалавечай прыроды. Трэба, каб вернасць Бога ўвайшла ў наша жыццё. VI запаведзь заклікае скіраваць позірк на Хрыста, які сваёй вернасцю можа пазбавіць сэрца, схільнага да чужалоства, і падарыць сэрца вернае. У Ім, і толькі ў Ім, ёсць любоў без агаворак і ваганняў, ёсць поўны дар без умоў і імкненне прымаць аж да канца.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 24.10.2018  
   

Слова для Жыцця (172)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   У кожным хворым дзіцяці, у кожным адчайным мігранце, у кожным крохкім жыцці, жыцці, якому пагражаюць, Хрыстос шукае нас, шукае нашага сэрца, каб раскрыць радасць любові. Той, хто здаецца праблемай, на самой справе з’яўляецца Божым дарам, які можа выцягнуць з эгацэнтрызму і дазволіць узрастаць у любові. Уразлівае жыццё ўказвае нам выйсце, шлях, каб пазбавіцца ад засяроджанага на сабе існавання.
    Мы павінны сказаць усім людзям у свеце: не пагарджайце жыццём! Не пагарджайце жыццём іншых і ўласным. Вялікай колькасці моладзі трэба сказаць: не пагарджайце сваім жыццём! Перастаньце выракацца Божай справы! Ты – справа Божая! Не недаацэньвай сябе, не пагарджай сабой праз розныя залежнасці, якія ламаюць дух і вядуць да смерці. […] Нельга пагарджаць тым, што Бог палюбіў! А Ён так палюбіў свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, “каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” (Ян 3, 16).
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 10.10.2018 
   

Слова для Жыцця (171)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Стаўленне вучняў Езуса чалавечае, яно вельмі часта сустракаецца і ў хрысціянскіх супольнасцях усіх часоў, верагодна, і ў нас саміх. У духу добрай волі, нават з вялікай стараннасцю мы хацелі б захаваць аўтэнтычнасць пэўнага досведу, асабліва харызматычнага, баронячы заснавальніка або лідара ад ілжывых наступнікаў.
    Але адначасова з гэтым з’яўляецца занепакоенасць з нагоды “канкурэнцыі”, што нехта можа скрасці новых паслядоўнікаў. У выніку, мы не можам цаніць тое добрае, што робяць іншыя: ён не ў парадку, бо “не наш”…
    Езус заклікае нас сёння не думаць катэгорыямі “сябар / вораг”, “мы / яны”, “уваходзіць у групу / па-за ёй”, “маё / тваё”, але ісці наперад і адкрыць сваё сэрца, каб быць у стане прызнаць Яго прысутнасць і дзеянне Бога нават у незвычайных і непрадказальных сітуацыях і ў людзях, якія не належаць да нашага асяроддзя. Ідэя заключаецца ў тым, каб звярнуць увагу больш на аўтэнтычнасць рэалізацыі дабра, прыгажосці і праўды, чым на імя і паходжанне тых, хто яго робіць. І замест таго, каб судзіць іншых, мы павінны праверыць сябе і “адрэзаць” бескампрамісна ўсё, што можа знеахвоціць слабога чалавека ў веры.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 30.09.2018 
   

Слова для Жыцця (170)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Існуе рабства, якое знявольвае мацней за турму, мацней за панічны крызіс, мацней за рознага роду дыктат: гэта рабства ўласнага эга. Гаворка ідзе пра людзей, якія на працягу ўсяго дня глядзяць на сябе ў люстэрка, каб любавацца сваім “я”. Іх эга мацнейшае за іх цела. Яны нявольнікі свайго “я”…
    Дарагія Браты і Сёстры, хто ж сапраўдны нявольнік? [...] Той, хто не ўмее любіць! І ўсе гэтыя заганы, грахі, эгаізм аддаляюць нас ад любові і робяць няздольнымі любіць. Мы становімся рабамі саміх сябе і не можам любіць, бо любоў заўсёды скіравана на іншых людзей. Сапраўдная любоў – гэта сапраўдная свабода: яна пазбаўляе прагі валодання, адбудоўвае адносіны, дае здольнасць прымаць і цаніць бліжняга.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 12.09.2018  
   

Старонка 5 з 24:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  166

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.