Слова для Жыцця (195)

У наш час, пазначаны глабалізацыяй – якая павінна быць салідарнай і паважлівай да асаблівасцей народаў, але якая пакутуе ад уніфікацыі і старых канфліктаў з-за ўлады, што распальваюць войны і знішчаюць планету – вернікі пакліканы з абноўленым запалам несці паўсюль добрую навіну аб тым, што ў Езусе міласэрнасць перамагае грэх, надзея – страх, братэрства перамагае варожасць.
Гаворка ідзе пра тое, каб адчуць моцны заклік да місійнай дзейнасці сярод усіх народаў і людзей, якія жывуць на ўзбочыне тут, сярод нас. Менавіта ад нашага братэрства, веры і любові будзе зыходзіць сіла і імпульс для місійнай дзейнасці. Жыць у братэрстве толькі ва ўласным закрытым коле – значыць гасіць Духа, які робіць людзей з’яднанымі дзеля абвяшчэння таго, што Хрыстос – наш супакой, што ў Ім былі пераможаны ўсе падзелы, што толькі ў Ім ёсць збаўленне для кожнага народа і кожнага чалавека.
Для паўнаты жыцця місійнай дзейнасцю існуе неад’емная ўмова – малітва. Малітва гарачая і няспынная, згодна з навучаннем Езуса, у якім Ён распавядае прыпавесць пра тое, што “трэба заўсёды маліцца і не падаць духам” (Лк 18, 1).
Малітва – гэта першая падтрымка з боку Божага народа для місіянераў, багатая любоўю і ўдзячнасцю за складанае заданне абвяшчаць і дарыць святло і ласку Евангелля тым, хто іх яшчэ не атрымаў. Сёння спытай сябе: “А ці малюся я за місіянераў?”.