ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Пілігрымка ў Вільню

Актуальная інфармацыя

XXIII Экуменічная пілігрымка ў санктуарый Маці Міласэрнасці ў Вільне пройдзе па маршруце Беласток – Гродна – Вільня.
Праграма:
    15 жніўня – выхад з Беластока;
    18 жніўня – прыход у Гродна. Сустрэча пілігрымаў адбудзецца ў пабернардынскім касцёле а 19-й гадзіне;
    19 жніўня – а 7-й гадзіне раніцы для пілігрымаў будзе цэлебравацца св. Імша перад выхадам у далейшую дарогу. У гэты час будзе магчымасць далучыцца да пілігрымкі вернікам з Беларусі;
    25 жніўня – заканчэнне пілігрымкі св. Імшой у Вострай Браме ў Вільні.
   
    У Беларусь паломнікі вяртаюцца самастойна.
    У сувязі з тым, што пілігрымка будзе перасякаць мяжу і праходзіць па тэрыторыі Літвы (22–25 жніўня), паломнікам неабходна мець візу. Каб атрымаць аднаразовыя візы трэба сабраць неабходныя дакументы, зрабіць патрэбныя аплаты і да 29 ліпеня аднесці іх у дыяцэзіяльную курыю.
    Дакументы можна пакінуць ў сакратарыяце дыяцэзіяльнай курыі.
 

Пілігрымка на месца мучаніцтва сясцёр-назарэтанак з Навагрудка

Актуальная інфармацыя

VI пілігрымка на месца мучаніцтва бласлаўлёных сясцёр назарэтанак Гродна – Шчучын – Навагрудак пройдзе з 25 па 31 ліпеня.
Пілігрымка пачнецца 25 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) святой Імшой у 8.45.
    31 ліпеня ў 17.00 адбудзецца Імша на месцы гібелі бласлаўлёных назарэтанак у лесе.
    Пілігрымка завершыцца 1 жніўня начным чуваннем і святой Імшой у 4.30 у касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку.
   
    Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
    (+37533) 620-34 41, (+37525) 629-62-66 – с. Таццяна, Навагрудак.
    У момант выхаду газеты пілігрымы ўжо вырушаць з Гродна.
    Запрашаем далучыцца да пілігрымкі.
   
   Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч шчыра запрашае вернікаў у пілігрымку, адзначаючы, што “кожная пілігрымка, як рэкалекцыі ў дарозе, рыхтуе нас на прыняцце Божых дароў, без якіх цяжка ісці праз нашае жыццё”.
   

X гадавіна каранацыі

Актуальная інфармацыя

ПРАГРАМА ЧУВАННЯ ПЕРАД УРАЧЫСТАСЦЮ
4.08–5.08.2015
    19.00 – святая Імша
    20.00 – аднаўленне адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Ружанец з разважаннем Радасных таямніц (парафія Беззаганнага Зачацця НПМ – Паўднёвы)
    21.00 – Зварот. Час, каб выказаць асабістыя просьбы і інтэнцыі (Кола адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту)
    22.00 – Ружанец з разважаннем Балесных таямніц (парафія Адшукання Святога Крыжа – пабернардынская)
    23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (малітоўная група МБ Кангрэгацкай)
    24.00 – святая Імша
    01.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (Акадэмічнае душпастарства)
    02.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля – Дзевятоўка)
    03.00 – Гадзіна міласэрнасці (парафія Божай Міласэрнасці – Вішнявец)
    04.00 – Ружанец з разважаннем Хвалебных таямніц (парафія св. Юзафа – Сухамбаева)
    05.00 – Гадзінкі да НПМ
    06.00 – Ружанец з разважаннем Таямніц святла (парафія МБ Анёльскай, францішканская)
   

Паломніцтва да Чанстаховы

Актуальная інфармацыя

   Парафія св. Францішка Ксаверыя ў Гродне і парафія св. Максімільяна Кольбэ і св. б-па Станіслава ў Каробчыцах запрашаюць у пілігрымку, якая адбудзецца з 17 па 20 верасня бягучага года.

   

Маршрут:
    Гродна – Каліш – гара св. Ганны – Вроцлаў – Чанстахова – Гродна.
   
    У праграме:
    - наведванне санктуарыя св. Юзафа і св. Імша;
    - наведванне санктуарыя св. Ганны,
   начлег і пасілкі, св. Імша;

    - наведванне Вроцлава і вроцлаўскай катэдры;
    - Чанстахова: зварот, пасілкі, начлег,
    св. Імша, наведванне Яснай Гары.

   
    Кошт: 105 еўра.
   
    Кантактныя тэлефоны:
    (80152) 53-37-22,
    (8029) 583-07-02,
    (8029) 887-10-24.
   

У семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі распазнання паклікання

Актуальная інфармацыя

З 23 па 26 ліпеня семінарыя запрашае міністрантаў і хлопцаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама на цікавае разважанне над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі будуць мець магчымасць запытаць сябе ў сэрцы: “Да чаго мяне кліча Бог?”, а таксама адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з навучэнцамі і духоўнымі айцамі і ўзбагаціць свае веды адносна праўд веры і малітвы.
Адказны за рэкалекцыі – кс. Валерый Быкоўскі. Кантактныя нумары: (+37529) 695-24-69, (+37529) 695-24-69, тэл. семінарыі (8-0152) 77-02-34, (8-0152) 77-02-34.

 

Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя запрашае на вучобу
Для паступлення ў ВДС на 2015/2016 навучальны год неабходна з’явіцца ў семінарыю 27 ліпеня. Уступны экзамен пачынаецца ў 10.00. Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця каталіцкага Касцёла.
Працэс падрыхтоўкі да святарства ў гродзенскай семінарыі працягваецца 7 гадоў. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання, прадугледжана літургічная практыка на парафіях.
   
    Прыём дакументаў адбываецца ў рэктараце семінарыі кожны дзень акрамя нядзель і ўрачыстасцей па папярэднім запісе.
   
    Адрас: Белaрусь, Гродна 230025, вул. Парыжскай Камуны, 1, Вышэйшая духоўная семінарыя. Е-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Тэлефон: (8-0152) 77-02-34.
   

Старонка 20 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.