ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Сустрэча Апостальства дапамогі чысцовым душам

Актуальная інфармацыя

Сустрэча пройдзе 21 красавіка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
   
    Дыяцэзіяльная курыя запрашае да ўдзелу асобных вернікаў і групы, якія моляцца ў інтэнцыі чысцовых душ. У межах сустрэчы адбудзецца святая Імша, сакрамант пакаяння, канферэнцыя “Памерлыя таксама маюць патрэбу ў міласэрнасці”, Вяночак да Божай міласэрнасці. Будзе прадстаўлена магчымасць афіцыйнага ўступлення ў таварыства Апостальства дапамогі чысцовым душам.
   
    Усе пытанні, звязаныя з удзелам у сустрэчы, скіроўваць да кс. Віктара Субеля, дэкана Іўеўскага дэканата і дыяцэзіяльнага мадэратара таварыства Апостальства дапамогі чысцовым душам (тэл. 8-029-628-97-16, e-mail Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ).
 

Агульнадыяцэзіяльны з’езд працаўнікоў медыцынскай службы

Актуальная інфармацыя

Сустрэча пройдзе 30 красавіка ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі па вул. Парыжскай Камуны, 1 ў Гродне.
   
    Запрашаем усіх прадстаўнікоў службы здароўя: урачоў, выкладчыкаў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, акушэраў, лабарантаў, працаўнікоў аптэк. Тэматыка сустрэчы звязана з Юбілейным годам Божай міласэрнасці і прысвечана ролі міласэрнасці і прабачэння ва ўзаемаадносінах медыцынскіх работнікаў з пацыентамі.
   
    Запісацца на сустрэчу можна па тэлефоне (8-029) 589-49-94 – кс. Віталій.
   

Запрашаем на Рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання

Актуальная інфармацыя

Духоўныя практыкаванні пачнуцца 18 сакавіка ў будынку Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (вул. Парыжскай Камуны, 1) у 17.00 і завершацца 20 сакавіка пасля абеду. Да ўдзелу запрашаюцца юнакі ад 14-гадовага ўзросту.
Рэкалекцыі распазнання паклікання будуць прысвечаны тэме “Устану і пайду да майго Айца”. У праграме запланаваны канферэнцыі, святая Імша, адарацыя, ранішняя і вячэрняя малітвы, магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння, размовы са святарамі і семінарыстамі. Будзе магчымасць сустрэцца са сваімі знаёмымі ці знайсці новых сяброў.
    Рэкалекцыі дапамогуць маладым людзям задумацца над сваім жыццём, а асабліва над тым, ці з’яўляецца іх пакліканнем шлях святарства.
   
    Арганізатары просяць паведаміць аб сваім удзеле па тэлефоне (8 0152) 77-02-34 ці на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
   

Запрашаем прыняць удзел у Крыжовым шляху вуліцамі Гродна

Актуальная інфармацыя

Малітоўнае разважанне Крыжовага шляху адбудзецца 19 сакавіка.
Святая Імша пачнецца ў 19.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Пасля Імшы вернікі пройдуць вуліцамі горада (па Савецкай плошчы да Пабернардынскага ўзгорка), разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста. Удзельнікам просьба прынесці з сабой свечкі.
   

Запрашаем моладзь Гродзенскай дыяцэзіі на працэсію ў Пальмовую нядзелю

Актуальная інфармацыя

У Пальмовую нядзелю, 20 сакавіка, у Гродне адбудзецца святочная працэсія і святая Імша, якую будзе цэлебраваць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Да ўдзелу ў працэсіі і святой Імшы запрашаецца ўся моладзь дыяцэзіі.
Працэсія пачнецца на Пабернардынскім узгорку ў 13.00. Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя, дзе ў 14.00 біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліць святую Імшу.
Усім удзельнікам патрэбна ўзяць з сабой вербы. Як і ў мінулыя гады, будзе праходзіць своеасаблівы “конкурс вербаў”. Кожная гродзенская парафія, а таксама мола-дзевыя суполкі будуць прэзентаваць свае святочныя вербы.
   

Старонка 17 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.