ГРОДНА
Чацвер,
30 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Дыяцэзіяльны Дзень бацькі

Актуальная інфармацыя

Урачыстасць адбудзецца 5 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.
Праграма
   
    7.00 – св. Імша ў францішканскім касцёле
                Маці Божай Анёльскай у Гродне;

    8.00 – выхад пілігрымкі
                 з францішканскага касцёла;

    12.00 – пілігрымка прыходзіць у Капцёўку;
    12.00 – 13.00 – гарбата, адпачынак;

    13.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
    13.15 – канферэнцыя для бацькаў, мужчын;
    14.00 – Крыжовы шлях вакол касцёла;
    15.00 – св. Імша за бацькаў (жывых і памерлых);
    16.30 – ад’езд аўтобусам у Гродна.
   
    Усіх сардэчна запрашае
    кусташ санктуарыя ў Капцёўцы
   кс. Міхал Ластоўскі.
 

Юбілей 25-годдзя Гродзенскай Дыяцэзіі

Актуальная інфармацыя

Гродна, 24 – 26 мая 2016 года
ПРАГРАМА ЭЎХАРЫСТЫЧНАГА КАНГРЭСУ
   
    24.05 – аўторак
    15.30 - прывітанне ўдзельнікаў і канферэнцыя I (зала Яна Паўла II, Вышэйшая духоўная семінарыя)
    19.00 - святая Імша (катэдральны касцёл cв. Францішка Ксаверыя)
    20.15 - эўхарыстычная адарацыя (катэдральны касцёл cв. Францішка Ксаверыя)
   

Сустрэчы для закаханых

Актуальная інфармацыя

27–29 мая ўсе закаханыя пары запрашаюцца на сустрэчы ў парафіяльны цэнтр касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы (г. Гродна).
   
    Гэта цудоўная магчымасць распазнаць пакліканне, паглыбіць свае адносіны, і, магчыма, прыняць рашэнне на будучыню. Яны прызначаны як для заручаных, так і для пар, якія сустракаюцца без вызначанай даты вяселля. У мерапрыемстве могуць прымаць удзел пары закаханых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці. Асабліва карыснымі яны будуць для тых, хто не мае магчымасці часта сустракацца з-за працы, вучобы ці вялікай адлегласці.
   

VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

Актуальная інфармацыя

Парафіяда пройдзе 20–23 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) і на стадыёне ЦСК “Нёман”. Дэвіз сёлетняй Парафіяды – “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36).
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня–Тэатр–Стадыён”.
    Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.
   
    Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі. Узрост удзельнікаў – 11-19 гадоў. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 15 чалавек + 1 апякун (ад парафіі можа быць і меншая група).
    Кожны ўдзельнік павінен мець пры сабе аформленую медыцынскую карту ўдзельніка Парафіяды з фотаздымкам, не старэйшым за адзін год.
   
    Заяўку неабходна даслаць да 1 чэрвеня на адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Кошт удзелу 50 000 руб. (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты).
   
    З падрабязнай праграмай і правіламі ўдзелу можна пазнаёміцца на сайтах grodnensis.by і catholic.by, а таксама патэлефанаваўшы па нумарах: (8-033) 624-35-22, (8-029) 319-54-65 – кс. Артур Малафей.
   

Навіны з Ватыкана па-беларуску

Актуальная інфармацыя

Штодзённа у 22.10 на 98,1 FM – у Гродна, Ваўкавыску, Шчучыне, Лідзе, Мастах і побач з гэтымі гарадамі; на 99,2 FM – у Брэсце і побач з ім.
    Штодзённа ў 20.00 на кароткіх хвалях 6185 і 11715 кГц.
    Штодзённа у 20.00 і 6.20 на спадарожніку “Еutelsat Hotbird 13” на канале “Radio Vaticana Telepace”.
    Кожную нядзелю ў 8.55 на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і на Канале “Культура” Беларускага радыё. У інтэрнэце на старонцы vatican.by.
   

Старонка 16 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  216

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.