ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Заплечнік пілігрыма

Актуальная інфармацыя

Што ў сваім заплечніку павінен мець кожны пілігрым?
• Зручны абутак
    2-3 пары: красоўкі, басаножкі або сандалі, сланцы. Калі адна пара пачне націраць ногі, яе можна будзе замяніць на другую. Не рэкамендуецца браць з сабой новы абутак: ён яшчэ не разношаны, ногі да яго не прывыклі. Не зусім зручны абутак з тонкай падэшвай: падчас пілігрымкі даводзіцца ісці па розных дарогах, у тым ліку – з жвіровым пакрыццём.
   
    • Галаўны ўбор
    Капялюш, бейсболка, берэт, касынка. Найбольш прыдатны з пералічаных – з палямі, таму што такі галаўны ўбор закрывае не толькі валасы і скуру галавы, але і твар (палі адкідваюць цень). Найлепшы варыянт – з ушытай сеткай, дзякуючы якой галава не пераграецца.
 

Пілігрымкі 2016

Актуальная інфармацыя

Урачыстасці ў Тракелях адбываюцца ў пачатку ліпеня штогадова. У 1994 годзе біскуп Аляксандр Кашкевіч пастанавіў адзначаць свята цудатворнага абраза Маці Божай Тракельскай на дыяцэзіяльным узроўні. З 1998 года ў санктуарый пачалі ладзіцца пешыя пілігрымкі. Ад таго часу шматлікія вернікі традыцыйна вырушаюць у Тракелі, каб пакланіцца цудадзейнаму абразу.
Гродна – Тракелі
    Траса: Гродна – Азёры – Астрына – Забалаць – Пагародна – Тракелі.
    Пачатак пілігрымкі: 4 ліпеня ў 9.00 гадзін (св. Імша ў касцёле св. Францішка Ксаверыя).
    Адказны: кс. Павел Салабуда, (8-029) 637-07-17.
   

Праграма святкавання ўрачыстасці Маці Божай Тракельскай 8–9 ліпеня

Актуальная інфармацыя

У пачатку ліпеня тысячы вернікаў з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі накіроўваюцца ў Тракелі, каб ушанаваць цудатворны абраз.
Пятніца, 8 ліпеня
   
    да 21.00 – прывітанне пілігрымаў;
    21.00 – Марыйны зварот;
              – канферэнцыя на тэму “Юбілей 25-годдзя дыяцэзіяльнага Касцёла як час ласкі і даверу”;
              – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту;
    22.30 – эўхарыстычная адарацыя (святары, манаскія сёстры, сужэнцы, моладзь і дзеці);
    23.30 – падрыхтоўка да св. Імшы;
    24.00 – св. Імша Пастэрка і працэсія з абразом Маці Божай.
   

Рэкалекцыі распазнання паклікання

Актуальная інфармацыя

11-14 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца духоўныя практыкаванні.
    Міністранты і хлопцы ад 14 гадоў запрашаюцца на перажыванне хвілін цішыні, а таксама для цікавага разважання над сваім жыццёвым шляхам: “Да чаго мяне кліча Бог?”.
   
    Аб удзеле ў рэкалекцыях неабходна паведаміць да 1 жніўня.
    Прыезд – 11 жніўня ў 18.00.
   
    Кантактныя нумары:
    кс. Валерый Быкоўскі (8-029) 695-24-69,
    кс. Андрэй Лішко (8-029) 744-99-61,
    тэлефон семінарыі (8-0152) 77-02-34.
   

VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

Актуальная інфармацыя

“Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36).
Парафіяда будзе праходзіць з 20 па 23 чэрвеня 2016 года ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) і на стадыёне ЦСК “Нёман”.
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму. Элемент “Святыня” уключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні „Sacro Song”. Элемент “Тэатр” – конкурс малюнка, конкурс “Музыка – маё жыццё”, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла, конкурс малых тэатральных форм. Элемент “Стадыён” – бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол, плаванне.
   

Старонка 15 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.