ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Пілігрымка Гродна – Капцёўка

Актуальная інфармацыя

Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня з Гродна і ваколіц вырушае пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў. Удзельнікі накіроўваюцца ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы, каб на парозе новага навучальнага і катэхетычнага года атрымаць Божае бласлаўленне і даверыць усе свае справы мацярынскай апецы Панны Марыі.
    Сёлета пілігрымка выходзіць 18 верасня.
   
    Праграма:
    08.00 – выхад пілігрымкі з касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у Гродне;
    12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы;
    12.00 – 13.00 – адпачынак, гарбата;
    13.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
    13.15 – св. Імша;
    14.30 – канцэрт, выступленні парафіяльных груп;
    16.30 – заканчэнне, вяртанне аўтобусамі ў Гродна.
   
    Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.
    За падрабязнай інфармацыяй звяртацца да кусташа санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхала Ластоўскага па тэлефоне: (8-029) 116-87-26.
 

Нацыянальная пілігрымка сем’яў

Актуальная інфармацыя

Х Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам “Прабачэнне і паяднанне ў сям’і” пройдзе 10–11 верасня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.
   
    Праграма:
   
    10 верасня
    13.00 – прывітанне;
    13.10 – абед;
    14.30 – канферэнцыя;
    15.00 – Вяночак з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту;
    16.00 – св. Імша;
    17.00 – майстэрні (тоеснасць мужчыны і жанчыны, метады распазнавання плоднасці, абарона жыцця і інш.);
    19.00 – вячэра;
    20.00–23.00 – баль.
   
    11 верасня
    8.00 – сняданак;
    9.00 – св. Імша;
    10.00 – канферэнцыя;
    11.00 – абмен думкамі і ўражаннямі пасля ўдзелу ў майстэрнях;
    13.00 – абед.
   

Запрашаем у пешую пілігрымку да Маці Божай Вастрабрамскай у Вільню

Актуальная інфармацыя

Маршрут:
Беласток – Гродна – Вільня.
    Дата: 16–25 жніўня.
    Дэвіз: “Будзьце міласэрныя”.
   
    Праграма:
    16 жніўня – выхад з архікатэдральнага касцёла ў Беластоку пасля св. Імшы ў 5.30.
    18 жніўня – прыход у Гродна і св. Імша ў парафіяльным касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі).
    19 жніўня – св. Імша ў 7.30 у пабернардынскім касцёле і далучэнне да пілігрымкі вернікаў з Гродзенскай дыяцэзіі.
    24 жніўня – прыход у Вільню, св. Імша ў 16.00.
    25 жніўня – афіцыйнае заканчэнне пілігрымкі св. Імшой у санктуарыі Маці Божай Міласэрнасці ў Вільні.
   

Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя чакае новых кандыдытаў!

Актуальная інфармацыя

Прыём дакументаў адбываецца ў рэктараце семінарыі кожны дзень (акрамя нядзелі і ўрачыстасцей) па папярэднім запісе. Адрас Вышэйшай духоўнай семінарыі: Белaрусь, г. Гродна, 230025, вул. Парыжскай Камуны, 1; е-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ; тэл.: (8-0152) 77-02-34.
Другі тур уступных экзаменаў адбудзецца 16 жніўня ў 10.00. Кандыдатам неабходна паказаць сваё веданне катэхізіса і актуальнага жыцця каталіцкага Касцёла.
   
    Кандыдаты павінны прадставіць наступныя дакументы:
   

Праграма ўрачыстасцей Маці Божай Шкаплернай

Актуальная інфармацыя

Дыяцэзіяльны санктуарый ў Гудагаі, 16 – 17 ліпеня
У Год міласэрнасці ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адчынены Святыя Дзверы. Кожны вернік у стане асвячаючай ласкі можа прайсці праз брамы святыні і атрымаць поўны адпуст.
18.00 – св. Імша і заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай, прыміцыйная св. Імша а. Аляксандра Стокі OCD;
    20.00 – Крыжовы шлях на гудагайскай Кальварыі;
    23.15 – нешпары з разважаннямі аб Найсвяцейшай Панне Марыі;
    24.00 – працэсія са свечкамі, св. Імша, якую ўзначаліць кс. бп Аляксандр Яшэўскі SDB, начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
    08.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
    09.30 – св. Імша на польскай мове;
    11.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
    12.00 – урачыстая адпуставая св. Імша, якую ўзначаліць кс. бп Аляксандр Кашкевіч, Юбілей 25-годдзя біскупскай сакры ардынарыя і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі.
   

Старонка 14 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.