ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Курсы сямейнага жыцця

Актуальная інфармацыя

Курсы сямейнага жыцця ў Гродне запрашаюць на чарговы навучальны год
Мэтай курсаў з’яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў сямейных кансультацыях.
    На лекцыі па асновах праўдаў веры і хрысціянскай сям’і запрашаюцца ўсе жадаючыя.
    Заняткі ў новым навучальным годзе будуць праходзіць у айцоў рэдэмптарыстаў па адрасе:
    г. Гродна, вул. Курчатава, 20 (Дзевятоўка).
   
    Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца можна па тэлефоне:
    (8-029) 588-42-73 – Ірына Мялешка.
 

Катэхетычны каледж ім. Зыгмунта Лазінскага

Актуальная інфармацыя

Катэхетычны каледж ім. Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах працягвае прыём абітурыентаў
Дакументы для паступлення можна падаць да 1 кастрычніка. Каб узгадніць час, пажадана папярэдне скантактавацца з сакратарыятам па тэлефоне або праз электронную пошту.
    Набор студэнтаў адбываецца ў адну з груп па спецыялізацыі на выбар: катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам), агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса), сямейны кансультант. Навучанне працягваецца 3 гады (ад кастрычніка па чэрвень уключна) у кожную першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.
   
    Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
    (8-0163) 57-93-07; (8-0163) 57-93-14, (8-029) 513-57-92.
    Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Сайт: catcollege.by.
    Адрас каледжа: 225411, г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6.
   

Катэхетычныя курсы

Актуальная інфармацыя

Катэхетычныя курсы ў Гродне аб’яўляюць набор навучэнцаў
Дадзеныя курсы для тых, хто жадае глыбей пазнаць каталіцкую веру і стаць правадніком на шляху да збаўлення іншых. Праграма ўключае вывучэнне каталіцкай дагматыкі, маральнай і духоўнай тэалогіі, Святога Пісання, катэхетыкі, кананічнага права, літургікі, каталіцкай псіхалогіі і педагогікі, каталіцкага сацыяльнага вучэння, этыкі сямейнага жыцця і інш.
    Навучанне працягваецца 3,5 гады. Заняткі праходзяць два разы на месяц (субота і нядзеля) з кастрычніка па чэрвень. Пасля заканчэння курсаў выпускнікі змогуць аказваць дапамогу ў катэхізацыі ў парафіях.
   
    Больш падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна атрымаць па тэлефонах:
    (8-0152) 75-33-08, (8-029) 976-15-69.
   

Запрашаем у пілігрымку ў Капцёўку

Актуальная інфармацыя


   18
верасня з Гродна вырушае пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў.

   Удзельнікі накіроўваюцца ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы, каб на пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года атрымаць Божае бласлаўленне і даверыць усе свае справы мацярынскай апецы Панны Марыі.
   
    Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць у кусташа санктуарыя
    кс. Міхала Ластоўскага па тэлефоне: (8-029) 116-87-26.
   

Прыпадае 25-я гадавіна смерці с.п. ксяндза інфулата Міхала Арановіча

Актуальная інфармацыя

30 жніўня ў 18.00 на старых каталіцкіх могілках па вул. Антонава ў Гродне, дзе спачывае цела с.п. Ксяндза Інфулата, адбудзецца жалобнае набажэнства ў яго інтэнцыі.
    У 19.00 у пабернардынскім касцёле Адшукання Святога Крыжа будзе адпраўлена св. Імша пад кіраўніцтвам Яго Эксцэленцыі Ксяндза Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
   
    Кс. інфул. Міхал Арановіч на працягу многіх гадоў выконваў паслугу пробашча ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне, з’яўляўся генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі. Запрашаем да супольнай малітвы ў знак памяці і ўдзячнасці за адданую працу ксяндза ў Хрыстовым Касцёле.
   

Старонка 13 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.