ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Дыяцэзіяльная сустрэча катэхетаў

Актуальная інфармацыя

abjava    6 верасня на распачацце новага катэхетычнага года ў памяшканні біскупскай курыі па адрасе г. Гродна, вул. К. Маркса, 4 адбудзецца спатканне катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі.
   
    Пачатак у 10.00. Апоўдні ў пабрыгіцкім касцёле адбудзецца св. Імша, якую цэлебруе ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.
   
    Пачатак у 10.30.

 Запрашаем да ўдзелу!

 

Курсы сямейнага жыцця

Актуальная інфармацыя

abjavaКурсы сямейнага жыцця ў Гродне хутка распачнуць чарговы навучальны год
Мэтай курсаў з’яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў сямейных кансультацыях.
   
    На лекцыі па асновах праўдаў веры і хрысціянскай сям’і запрашаюцца ўсе жадаючыя. Заняткі будуць праходзіць у айцоў рэдэмптарыстаў па адрасе: г. Гродна, вул. Курчатава, 20 (Дзевятоўка).
   
    Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца можна па тэлефоне: (8-029) 588-42-73 – Ірына Мялешка.
   

Катэхетычныя курсы

Актуальная інфармацыя

abjavaКатэхетычныя курсы ў Гродне працягваюць набор навучэнцаў
Дадзеныя курсы для тых, хто жадае глыбей пазнаць каталіцкую веру і стаць правадніком на шляху да збаўлення іншых. Праграма ўключае вывучэнне каталіцкай дагматыкі, маральнай і духоўнай тэалогіі, Святога Пісання, катэхетыкі, кананічнага права, літургікі, каталіцкай псіхалогіі і педагогікі, каталіцкага сацыяльнага вучэння, этыкі сямейнага жыцця і інш.
   
    Навучанне доўжыцца 3,5 гады. Заняткі праходзяць два разы на месяц (субота і нядзеля) з кастрычніка па чэрвень. Пасля заканчэння курсаў выпускнікі змогуць аказваць дапамогу ў катэхізацыі ў парафіях.
   
    Больш падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна атрымаць па тэлефонах: (8-0152) 75-33-08, (8-029) 976-15-69.
   

60-годдзя святарства кс. прэл. Юзафа Трубовіча

Актуальная інфармацыя

trubowiczАдбудуцца ўрачыстасці 60-годдзя святарства кс. прэл. Юзафа Трубовіча

   Дастойны юбіляр будзе дзякаваць Пану Богу за дар паклікання
   1 кастрычніка падчас урачыстай св. Імшы ў 12.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
   
    Запрашаем да малітвы ўсіх жадаючых. Ахінём ксяндза прэлата – самага старэйшага святара ў Гродзенскай дыяцэзіі і ва ўсёй Беларусі – сваімі малітвамі, каб ён як мага даўжэй мог служыць нашаму Касцёлу.
   

Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў

Актуальная інфармацыя


    24 верасня ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Воранаве адбудзецца спатканне выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі.
   
    У праграме сустрэчы запланаваны супольная малітва і праца ў групах.
   
    Пачатак у 10.30.
   
   Запрашаем да ўдзелу!
   

Старонка 12 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.