ГРОДНА
Серада,
08 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Канцэрт арганнай і вакальнай музыкі адбудзецца ў Гервятах

Актуальная інфармацыя

У праграме прагучаць музычныя творы ў выкананні лаўрэата Усерасійскага конкурсу, саліста Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра Ігара Сівянкова, салісткі аркестра “Алімпія Класіка” і жаночага музычнага праекта “Бон Ваяж” Вольгі Перагуд, вакальнага ансамбля “Арнамент”, салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Наталлі Кірпічэнкавай і магістра музыкалогіі, бакалаўра гісторыі і музыкі, арганіста касцёла Святой Тройцы Андрэя Міхневіча. Гасцей канцэрта чакае шмат сюрпрызаў. Адзін з іх – ігра на ўнікальным інструменце – армянскім дудуку.
Мерапрыемства адбудзецца 5 лістапада ў 16.00 у касцёле Святой Тройцы.

Даведкі па тэлефонах: (8-029) 885-02-04, (8-029) 943-18-08.
 

Дыяцэзіяльнася сустрэча сем’яў адбудзецца ў Лідзе

Актуальная інфармацыя

Спатканне пройдзе 12 лістапада ў парафіі Святой Сям’і. Пачатак у 10.30. У праграме запланаваны адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, св. Імша з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў, сведчанні сямейных пар, канферэнцыя для бацькоў, анімацыйныя забавы для дзяцей.
Запрашаюцца сем’і Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта цудоўная нагода для сужэнцаў, якія ў бягучым годзе адзначаюць юбілей заключэння шлюбу, і для іх дзяцей.

Даведкі па тэлефоне: (8-029) 784-05-72.
   

Дні супольнай малітвы пройдуць у віленскім санктуарыі

Актуальная інфармацыя

Традыцыйна на ўспамін Маці Божай Вастрабрамскай у Вільнюсе збіраюцца вернікі розных нацыянальнасцей. Св. Імша з удзелам беларусаў адбудзецца 19 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы
(побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай).

На супольную малітву запрашаюцца вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі.
   

У Баранавічах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці

Актуальная інфармацыя

abjavaУсебеларускія духоўныя практыкаванні адбудуцца 14–16 кастрычніка. Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца ўсе, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: (8-033) 325-57-64 – Юрый Гапонік.
   

У Гродне арганізоўваецца шкаплернае брацтва

Актуальная інфармацыя

abjavaАйцы кармэліты босыя запрашаюць усіх шанавальнікаў Маці Божай з Гары Кармэль і тых, хто носіць святы шкаплер, у брацтва, якое ўтвараецца пры гродзенскай парафіі. Удзельнікі супольнасці будуць разам пазнаваць і развіваць кармэліцкую духоўнасць, карыстаючыся досведам святых папярэднікаў.
Сустрэчы шкаплернага брацтва будуць рэгулярна праходзіць у кожную першую суботу месяца пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41).
    Першае спатканне – 5 лістапада ў 10.00.
    У праграме: св. Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і арганізацыйны сход.
   

Старонка 11 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  238

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.