ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай у катэдральнай базіліцы

Актуальная інфармацыя

 • Дзякуючы Маці Божай Вастрабрамскай здзейснена мноства цудаў. Першы з іх меў месца ў 1671 годзе. Пасля падзення на брук з 3-га паверха дзіця ацалела і не атрымала ніякіх траўм.
    • Выражэннем культу і ўдзячнасці вернікаў да Маці Міласэрнасці з’яўляецца некалькі тысяч вотаў, што складаюць сярэбраную накладку на сценах Вастрабрамскай капліцы. Медальёны, гаржэты, таблічкі, каралі – толькі некаторыя з іх.
    • Згодна апошнім даследаванням, абраз Вастрабрамскай Панны быў намаляваны на дубовых дошках каля 1620-1630 года ў Вільні невядомым мастаком.
    • На мяжы XVII і XVIII стагоддзяў абраз аздобілі сярэбранымі пазалочанымі шатамі (хутчэй за ўсё, у дар ад віленскіх залатароў). Убранне складаецца з 17-ці частак агульнай вагой каля 14-ці кг.
    • Пад металічнай сукенкай Маці Божая апранута ў чырвоную туніку з падкасанымі рукавамі. Шыя прыкрыта шалем, а галава – белай хусткай. Постаць Марыі ўкрывае зеленавата-блакітны плашч, свабодна накінуты на галаву і плечы.
    • Галаву Маці Божай аздабляюць дзве кароны. Першая паходзіць з канца XVII стагоддзя, другая – з сярэдзіны XVIII стагоддзя (яе падтрымліваюць 2 анёлы).
    • Выяву Вастрабрамскай Панны размясціў на сваім прыміцыйным абразку св. Ян Павел ІІ.
    • Абраз шануецца хрысціянамі ўсіх канфесій.
 

Прэзбітэрскае пасвячэннe адбудзецца ў Смаргоні

Актуальная інфармацыя

12 лістапада ў касцёле св. Міхала Арханёлa дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB удзеліць прэзбітэрскае пасвячэннe дыякану Дзянісy Бразінскаму. Пачатак св. Імшы ў 12.00.
   
    Дыякан паходзіць са Смаргоні. Скончыў навучанне і фармацыю ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Пасля пасвячэння будзе належаць да ліку святароў Гродзенскай дыяцэзіі. На душпастырскую службу накіраваны на Магілёўшчыну.
   

Дні супольнай малітвы пройдуць у віленскім санктуарыі

Актуальная інфармацыя

Традыцыйна на ўспамін Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні збіраюцца вернікі розных нацыянальнасцей. Св. Імша з удзелам беларусаў адбудзецца 19 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай).
   
    На супольную малітву запрашаюцца вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі.
   

Хор “Cantate Domino” выступіць у гродзенскім касцёле

Актуальная інфармацыя

Святочны канцэрт падзякі за 25 гадоў існавання Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца 22 лістапада, ва ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі. Капэла выступіць у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.
   
    У 19.00 пачнецца св. Імша, для якой хор падрыхтуе музычнае афармленне. Пасля набажэнства – канцэрт.
   

Дыяцэзіяльная сустрэча членаў Жывога Ружанца пройдзе ў Капцёўцы

Актуальная інфармацыя

Спатканне ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку надзеі адбудзецца 29 кастрычніка. Запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы, адказныя і ўдзельнікі ружанцовага малітоўнага руху.
Праграма:

11.00 – прывітанне;
– выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць прыступіць да споведзі);
– Ружанец (Таямніцы святла);
– перапынак;
12.15 – канферэнцыя “Аб духоўнай моцы малітвы на ружанцы”;
13.00 – св. Імша;
– аб’явы і цырымонія ўручэння парафіяльным групам Жывога Ружанца малітоўных інтэнцый;
14.30 – абед, заканчэнне сустрэчы.

Паведаміць аб удзеле неабходна да 25 кастрычніка кс. Міхалу Ластоўскаму, дыяцэзіяльнаму мадэратару колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі і кусташу санктуарыя ў Капцёўцы па тэлефоне: (8-029) 116-87-26.
   

Старонка 10 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.