ГРОДНА
Аўторак,
30 красавіка
2024 года
 

Хвіліна творчасці

Малюнкі на каменьчыках

Хвіліна творчасці

Гэтыя прыгожыя вырабы можна зрабіць самастойна і ўпрыгожыць імі памяшканне. Яны будуць нагадваць пра непаўторныя летнія дзянькі.

    Матэрыялы і прылады:
плоскія гладкія каменьчыкі (галька), гуашавыя фарбы, пэндзлікі, а таксама лак (можна купіць лак для афарбоўкі аўтамабіля ў балончыку) і, вядома, фантазія.
    Спосаб выканання:
Намалюйце малюначак на каменьчыку. Дайце высахнуць. Пасля гэтага пакрыйце лакам (каб фарба не змывалася) і зноў дайце высахнуць. Выраб - гатовы! Вы можаце прыдумаць малюнак хрысціянскай тэматыкі.

Парада: імкніцеся выкарыстоўваць светлыя таны, бо пасля таго, як вы пакрыеце лакам каменьчык, малюначак цямнее.
 

Рамка з вішнёвых костачак

Хвіліна творчасці

Заўвага:
Адразу папярэдзім: праца даволі карпатлівая, але яе вынік пераўзыходзіць чаканні!

Матэрыялы і прылады:

Шчыльны кардон, фарбы, пэндзлік, лак, нажніцы, клей ПВА і вішнёвыя костачкі.
Спосаб выканання:
1.
Намалюйце контур сэрца на шчыльным кардоне. Намалюйце таксама рамку-сэрца з прарэзам у цэнтры.
2. Выражце аснову-сэрца і рамку-сэрца з прарэзам у цэнтры. Па памерах яны, вядома, павінны супадаць.
3. Размалюйце рамку ў адзін з тых колераў, у якія будуць пафарбаваны костачкі. Гэта вельмі важна, інакш будзе прасвечвацца колер кардона.
4. Падзяліце вашы костачкі на 5 частак і размалюйце іх у розныя колеры (можна ўзяць колеры аднаго тону).
5. Калі фарба добра высахне, пакрыйце кожную костачку лакам з усіх бакоў. Гэта для таго, каб фарба потым не змывалася.
6. Прыляпіце костачкі на рамку, дайце высахнуць.
7. Прыгожая рамка - гатова.
   

Простыя вырабы з ракавінак

Хвіліна творчасці

Неабходныя матэрыялы:
пластыкавая шкляначка з-пад йагурта, ракавінкі, гліна, фарбы (фарбы для велікодных яйкаў або акрылавыя).
Спосаб падрыхтоўкі:
1. Размалюйце ракавінкі фарбамі розных колераў.
2. Высушыце іх.
3. Замясіце гліну.
4. Нанясіце гліну роўным слоем на шкляначку.
5. Уцісніце ракавінкі ў вільготную гліну і пакіньце сохнуць.
6. Размалюйце гліну белай фарбай.
7. Прасушыце.
8. Падстаўка для алоўкаў гатова.
   

Разам з мамай прыгатуем штосьці салодкае

Хвіліна творчасці

Неабходныя прадукты:
250 гр. вафель, акрамя лімонных; 40 - 50 мл. малака, 10 гр. масла, 50 мл. сока з бурака, 10 мл. сока з лімона, цукар, галінка хвоі.
Спосаб прыгатавання:
1. Вафлі здрабніць у блэндары.
2. Дадаць гарачае малако і масла.
3. Замясіць “цеста”, скачаць шар.
4. Ад яго адшчыпваць невялікія кавалачкі і з іх скачаць маленькія шарыкі.
5. На некалькі секунд апусціць шарык у лімонны сок, а потым - у бурачны.
6. Затым адразу ж абкачаць іх у цукры і пакласці на талерку.
7. Хваёвыя іголкі прымацаваць да вішанек.
8. Паставіць іх у халадзільнік, каб хвосцікі добра трымаліся. Усім - прыемнага апетыту !!!
   

Творчае заданне

Хвіліна творчасці

Дзеці на ўроках рэлігіі знаёміліся з Евангеллем паводле Марка. Цытата з Евангелля была запісана на дошцы. Калі дзеці пайшлі на перапынак, у клас увайшла маленькая Яніна. Дзяўчынка яшчэ не ўмела чытаць і ведала толькі галосныя. Яна ўбачыла на дошцы знаёмыя літары, узрадавалася і сцерла іх. Калі старэйшыя дзеці вярнуліся, яны не раззлаваліся на Яніну. Узялі мел і аднавілі запіс. Паспрабуйце зрабіць гэта і вы, дарагія сябры. Лічбы ў дужках паказваюць, колькі разоў літара выкарыстоўваецца ў тэксце.
Увага! Адказы будуць апублікаваны ў наступным нумары газеты.
   

Пагуляем з анаграмамі:

Хвіліна творчасці

Што такое анаграма? Гэта калі ў словах перастаўлены склады. Пачнём?

Улетку расцвітаюць прыгожыя кветкі, дружна цешацца цёплым дзянькам насякомыя. Якія ж? Паспрабуйце прачытаць!!!
 
ГДЁЛАСУЫ, ЖУАР, ЯНІЫЦ, ЯЎЛКНОЯІ.
КТЁАМЫЛ, ЕЬЧМЛ, НКІКО, ШУРААКМ.
   

Пальчыкавы тэатр

Хвіліна творчасці

- А вы ведаеце, што з пальчыкамі можна гуляць?
- Як?
- У тэатр!
Прапануем Вам разыграць сюжэт казкі “Чырвоная шапачка”, выкарыстоўваючы папяровыя шаблоны для пальчыкавага тэатру. Для гэтага выражце фігуркі герояў казкі, прарэжце дзірачкі для пальцаў у пазначаным пункцірам месцы шаблонаў, размалюйце казачных персанажаў. Наклейце нарыхтоўкі на шчыльны кардон і разыграйце спектакль.
   

Старонка 10 з 13:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  246

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.