Пячэнне з ледзянцовымі акенцамі
Неабходныя інгрэдыенты: 200 г масла, 2 шклянкі мукі, 1 яйка, 0,5 шклянкі цукру, 1 ч.л. парашку для выпечкі, 1 ч.л. імбіру (або іншых спецый), 50 г ледзянцоў, каля 50 г цукровай пудры, 3 ст.л. лімоннага соку.
Спосаб прыгатавання:
1. Узбіць масла з цукрам, дадаць яйка і яшчэ раз узбіць. Дадаць муку, парашок для выпечкі, імбір і замясіць цеста. Скруціць у шар, накрыць плёнкай і схаваць у халадзільнік на 30 хвілін.
2. Прысыпаць стол мукой і раскачаць цеста (таўшчынёй 3–5 мм). Выразаць фігуркі формачкамі. У сярэдзіне кожнага пячэння зрабіць маленькія акенцы для ледзянцоў а таксама маленькія дзірачкі, каб потым пячэнне можна было павесіць на елку.
3. Выпякаць 10–15 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.
4. Дастаць пячэнне, пакласці ў акенцы ледзянцы і паставіць назад у духоўку яшчэ на 5 хвілін, затым выключыць духоўку. Як толькі ледзянцы расплавяцца, трэба выняць бляху і паставіць пячэнне астываць. Калі яно цалкам астыне, зняць пячэнне.
5. Прыгатаваць глазур: размяшаць цукровую пудру і лімонны сок. Зрабіць кулёчак з паперы і распісаць пячэнне ўзорамі. Пячэнне гатова! Можна падарыць, можна павесіць на елку!
У нумары газеты “Слова Жыцця” за 28 жніўня быў аб’яўлены конкурс, дзе маленькім чытачам прапанавалася адлюстраваць на паперы свой занятак па катэхезе.
Марцыпан у перакладзе з нямецкай мовы азначае “сакавіцкі хлеб”. Гэта смачны пластылін, зроблены з натуральных інгрэдыентаў – міндальных гарэхаў і цукровай пудры, ляпіць з яго лёгка і прыемна, а галоўнае – вельмі смачна!!!
“Вы – соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца...” (Мц 5, 13)
Развіваем свае здольнасці
Калі вам падабаецца малако, то гэты незвычайны рэцэпт для вас!
1. Ваду, масла і цукар давесці да кіпення і варыць на павольным агні каля 20 хвілін.



Дарагія Чытачы!