Сямейнае дрэва з адбіткаў далоняў
- Кожная асоба выбірае сабе колер.
- Размяркоўваем фарбы па папяровых талерках.
- Кожныя асоба наносіць фарбу са сподачкаў на далонь. Пачынаць трэба з адбіткаў самых вялікіх рук. Маленькія – самыя апошнія. Кожная асоба з сям’і робіць адбіткі далоняў на белай тканіне, як паказана на фатаграфіі. Адбіткі павінны трохі заходзіць адзін на аднаго.
- Пэндзлем дамалёўваем ствол дрэва. Фарба павінна добра высахнуць.
- Кожны адбітак абводзімі маркерам для выразнасці.
- Вырэзваем “дрэва” вакол зробленых адбіткаў.
- Прыклейваем дрэва на каляровую тканіну.
- Наверсе загортваем тканіну на пару сантыметраў і прыклейваем, у адтуліну прыбіваем рэечку.
- Умацоўваем шнурочак з двух бакоў рэйкі.
- А цяпер змяшчаем вымпел на самым бачным месцы.
- Ідэю з адбіткамі рук можна таксама выкарыстоўваць пры афармленні паштовак.