ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня
2024 года
 

Хвіліна творчасці

Мядзведзяня з шышак

Хвіліна творчасці

Гэты выраб з шышак можна змайстраваць літаральна за некалькі мінут.

    Неабходныя матэрыялы:
    1 вялікая яловая шышка, якая будзе выконваць ролю тулава, 2 маленькія хваёвыя шышкі, 2 хваёвыя шышкі большага памеру, адна вялікая раскрытая хваёвая шышка і некалькі жалудоў, пластылін, некалькі гарошын чорнага перцу.

    Паслядоўнасць выканання:
    1. Усталюем яловую шышку ўніз верхавінай.
   2. Да яе пасярэдзіне прымацуем 2 маленькія хваёвыя шышкі - гэта будуць верхнія лапы.
   3. Бліжэй да верхавіны прымацуем 2 хваёвыя шышкі большага памеру - гэта будуць ніжнія лапы.
   4. Галаву зробім з вялікай хваёвай шышкі, якую ўстановім верхавінай наперад.
   5. На яе прыклеім капялюшык ад жолуда.
   6. З чорнага пластыліну зробім носік.
   7. Вочкі можна зрабіць з гарошын чорнага перцу ці пластыліну.
   8. Не забудзьцеся пра вушкі - іх можна змайстраваць таксама з капялюшыкаў жалудоў.
 

Развіваем свае здольнасці

Хвіліна творчасці

    Лабірынт у выглядзе снегавіка
   У снежнае надвор’е прыемна выйсці на вуліцу і зляпіць снегавіка! А калі снегу зусім няма, то паспрабуйце «прайсці» гэты снежны лабірынт у выглядзе снегавіка.

    Вы ўважлівы?
   На дрэве схаваліся 15 птушак. Паспрабуйце знайсці іх.
   

Жабка з паперы

Хвіліна творчасці

Вы нават не ўяўляеце, колькі радасці прынясе гэтая простая цацка ў выглядзе жабкі. Паспрабуйце пераканацца ў гэтым і вы не пашкадуеце.
Неабходныя матэрыялы:
    палова шчыльнага ліста (А4) зялёнага колеру, невялікі ліст паперы чырвонага колеру.

    Парадак выканання:
    1. Вазьміце палову альбомнага ліста зялёнага колеру. Пакладзіце перад сабой вертыкальна.
    2. Падзяліце ліст па вертыкалі на тры часткі і сагніце яго.
    3. Сагніце ад сябе напалову атрыманы доўгі прамавугольнік так, каб няроўны край заставаўся зверху. Перад вамі павінен ляжаць прамавугольнік лініяй згібу ўгару.
    4. Адхіліце ніжні край наверх, перавярніце мадэль і паўтарыце працэдуру. Атрымаецца своеасаблівы гармонік.
    5. Зараз прыляпляем выразаны язычок, малюем вочкі.
    6. Цацка гатова.
   

Карысныя цукеркі

Хвіліна творчасці

Рэцэпт разлічаны на 20 штук цукерак.

    Прадукты:
    фінікі - 1 шклянка, разынкі без костачак - 1 шклянка, грэцкія пасечаныя арэхі - 1/2 шклянкі, вішні без костачак - 20 шт., какосавая стружка - 4 ст. лыжкі, цукар - 1 шклянка.

    Спосаб прыгатавання:
    1. Сухафрукты прамыйце і старанна абсушыце на папяровым ручніку. Здрабніце фінікі, разынкі, арэхі і какосавую стружку да аднароднай масы.
    2. З атрыманай масы скруціце 20 невялікіх шарыкаў. У сярэдзіну кожнага шарыка ўкладзіце па адной вішаньцы.
    3. Абкачайце цукеркі спачатку ў цукры, затым - у какава-парашку.
   

“Салодкія” ідэі

Хвіліна творчасці

“Жылі-былі брат і сястра - Янка і Мар’я. Аднойчы яны вырашылі пайсці ў лес па грыбы. Яны ішлі, ішлі і выйшлі на ўзлесак. Там стаяла пернікавая хатка: дах з ледзянцоў, цукровыя акенцы. Дзеці падбеглі да яе і сталі адломваць кавалачкі даху. А ў гэтай хатцы жыў...”
Менавіта такую пернікавую казачную хатку можна зрабіць напярэдадні Божага Нараджэння. Яна будзе цешыць і вас, і вашых дзяцей некалькі тыдняў, ствараючы святочны настрой.
    Неабходныя інгрэдыенты для цеста: разрыхляльнік для цеста - 15 г, сметанковае масла - 200 г, пшанічная мука - 650 г, цукровая пудра -1000 г, мёд - 150 г, ванілін - 5 ч.л., кардамон - 1 ч.л., молатая карыца - 1 ч.л., аніс - 1 ч.л., лімонная цёртая цэдра - 2 ч.л., молаты імбір - 1 ч.л., яечны жаўток - 4 шт., лімонны сок -15 мл, яечны бялок - 5 шт., міндаль - 300 г, згушчанае малако - 120 мл, сухое малако - 100 г, шакалад - 50 г.
    Неабходныя прадукты для глазуры: 1 бялок, 250 г цукровай пудры, 2 ст.л. лімоннага соку.
    Акрамя таго, яшчэ спатрэбяцца наступныя прадметы: кардон, аловак, лінейка, нажніцы для вырабу шаблона хаткі, цукеркі, мармелад, зефір, цукровыя пасыпкі, цукаты для ўпрыгожвання хаткі.
   

Лісічка з паперу

Хвіліна творчасці

Паспрабуйце скласці з ліста паперы вельмі простую мадэль, і ў вас атрымаецца хітрая лісічка.
1. Вазміце квадратны ліст каляровай паперы.
    2. Палажыце ромб-квадрат афарбаваным бокам ад сябе і складзіце па вертыкальнай дыяганалі.
    3. Сагніце знізу ўверх фігуру па цэнтры.
    4. Разагніце верхнія пласты паперы і па чарзе загніце верхнія вуглы да ніжняга.
    5. Загніце справа налева і ў той жа час загніце зверху ўніз вугал сярэдняга пласта.
    6. Ну вось, практычна і ўсё. Засталося разгладзіць паперу і намаляваць лісе вочкі і нос.
   

Свечка ў кубку

Хвіліна творчасці

Неабходныя матэрыялы: парафінавыя свечкі, васковыя алоўкі або харчовыя фарбавальнікі, баваўняныя ніткі, кубак, каменьчык, палачка або аловак, шкляны слоік, міска з вадой.
Парадак выканання:
    1) спачатку робім кноцік для свечкі. Спляціце ніткі ў коску. Да аднаго канца кнота прывяжыце маленькі грузік і апусціце на дно кубка, а другі канец прывяжыце да алоўка ці палачкі і пакладзіце гарызантальна зверху на кубак.
    2) Крышым свечкі і складваем іх ў слоік. Раскрышваем васковы аловак, што неабходны нам па колеру. Ставім слоік у каструлю з гарачай вадой да поўнага растварэння парафіна і фарбавальніка. 3) Заліваем парафін у кубак. Даём яму астыць і цалкам зацвярдзець. Свечка гатова.

   

Старонка 8 з 13:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  27

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.