ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Хвіліна творчасці

Закладка для кнігі

Хвіліна творчасці

Нам спатрэбяцца: каляровая папера, аловак, лінейка, клей ПВА і трохі фантазіі. 1-2 – складзі ліст паперы напалову па дыяганалі. Зрабі згіб, адзначаючы сярэдзіну ніжняга краю мадэлі. Адагні верхні слой паперы ад вугла ўніз так, каб вяршыня сумясцілася з ніжнім краем мадэлі.
3 – загні вострыя знешнія вуглы мадэлі да кропкі, якая адзначае сярэдзіну ніжняга краю. Разгарні правы клапан і адхілі яго да верхняга вугла.
4 – запраў клапан унутр. Паўтары тое ж з левым клапанам.
5 – упрыгож закладку аплікацыяй.
 

Галаваломка для тых, хто любіць салодкае

Хвіліна творчасці


Кухар спёк у печы смачную булачку-завітушку.
Яму трэба пачаставаць гэтай булачкай шмат чалавек.
Як адным узмахам нажа разрэзаць гэтую завітушку на як мага большую колькасць кавалкаў з умовай, што рэзаць завітушку трэба толькі па прамой?
Дапамажыце кухару рашыць задачу.
   

Падстаўка для алоўкаў

Хвіліна творчасці

Зрабіць такую арыгінальную падстаўку можна сваімі рукамі. Для гэтага Вам спатрэбіцца трохі часу. Падчас шпацыру па лесе трэба знайсці сухую галіну дрэва або невялікі драўляны пянёк.
Для вырабу падстаўкі Вам спатрэбяцца:
нажоўка, дрыль, кавалак дрэва дыяметрам прыкладна 15 см і наждачная папера.
Парадак работы:
1. Адрэжце нажоўкай кавалак драўніны патрэбнага памеру.
2. Прасвідруеце ў ім дзіркі дрылём.
3. Апрацуйце ўсё гэта наждачнай паперай.
Падстаўка гатова!
Устаўце ў падстаўку алоўкі і пастаўце яе на паліцу ці на стол.
   

Вынікі Фотаконкурсу “Маё лета з Богам”

Хвіліна творчасці

Дарагія Чытачы! Нагадваем Вам, што на працягу жніўня праводзіўся фотаконкурс “Маё лета з Богам”, у якім Вы ўсе маглі прыняць удзел.
Журы конкурсу абмеркавала дасланыя фотаздымкі і вылучыла пераможцаў. Імі сталі Вікторыя Пыш з Астрыно, а таксама Ангеліна і Эрык Станіш з парафіі Узвышэння Св. Крыжа (Ліда-Фара).
Аўтары гэтых фотаздымкаў атрымаюць каштоўныя прызы і падарункі.
Пераможцаў просім патэлефанаваць па нумары: (80152) 75-64-38
   

Тварожны пудынг з разынкамі

Хвіліна творчасці

Дзецям заўсёды хочацца салодкага, але не ўсё салодкае карысна. Замест цукерак “Чупа-чупс” ці “Снікерса” прапануем прыгатаваць тварожны пудынг, які не толькі мае цудоўны смак, але і карысны для здароўя.
Нам будуць патрэбны наступныя прадукты, неабходныя на 4 порцыі:
400 грамаў тварагу, 2 яйкі, палова шклянкі разынак, чвэрць шклянкі малака, 2 сталовыя лыжкі цукру-пяску, 20 грамаў сметанковага масла.
Спосаб прыгатавання:
Разынкі неабходна старанна перабраць, вымыць, а затым змяшаць з працёртым тварагом. Жаўткі старанна расцерці з цукрам, затым развесці малако, уліць у прыгатаваны тварог, перамяшаць і дадаць мяккае масла. Усю масу старанна змяшаць з узбітымі ў густую пену бялкамі, пасля чаго палажыць у форму, добра змазаную маслам і пасыпаную сухарамі. Выпякаць каля 25-30 хвілін у духоўцы пры тэмпературы 250 градусаў. Калі маса паднімецца, выпякаць на вельмі павольным агні.
   

Сметанковы пламбір “20 капеек”

Хвіліна творчасці

Апетытная хрумсткая вафельная шкляначка, напоўненая салодкім сметанковым пламбірам – гэта чароўны смак дзяцінства.
Інгрэдыенты: 500 мл вяршкоў (салодкай смятанкі) 33%; 4 жаўтка; 150 г цукровай пудры (цукру); ½ шклянкі вяршкоў 10% (малака); ½ чайнай лыжкі ванілі.
Спосаб прыгатавання:
1. Жаўткі ўзбіць з цукровай пудрай (цукрам).
2. Уліць малако, дадаць ваніль, перамяшаць.
3. Паставіць масу на невялікі агонь.
4. Варыць масу, увесь час перамешваючы, амаль да закіпання (але не кіпяціць!).
5. Зняць з агню і астудзіць.
6. Асобна ўзбіць да загусцення халодныя вяршкі (33%).
7. Падліваючы порцыямі астылую сумесь, перамешваць лыжкай вяршкі.
8. Атрыманую масу выліць у латок і паставіць у халадзільнік на 3 гадзіны.
9. Выняць і добра перамяшаць.
10. Затым памясціць у маразільную камеру на 2 гадзіны.
11. Выняць і зноў добра перамяшаць.
12. Паставіць у маразільную камеру ўжо да поўнага застывання.
13. Прыемнага апетыту!!!
   

Аранжавы вярблюд

Хвіліна творчасці

Усяго некалькі хвілін - і ў вас атрымаецца арыгінальны выраб, які будзе ўпрыгожваць ваш інтэр'ер!
Вам спатрэбяцца: латок для яек, корак, 4 прышчэпкі, гуашавыя фарбы, пэндзлік, клей і нажніцы.
    Апісанне працы:
    1. Адрэжце 2 сектара ад латка - атрымаецца тулава вярблюда.
    2. Зрабіце ногі вярблюду, прычапіўшы да тулава 4 прышчэпкі.
    3. Адрэжце прамежкавую частку латка і прыляпіце яе да тулава - гэта шыя вярблюда.
    4. Выражце з кардоннага латка вушы і прыклейце іх да корка - атрымаецца галава. Прыклейце галаву да шыі.
    5. Размалюйце вярблюда ў аранжавы колер і намалюйце вочы, нос і рот.
   

Старонка 6 з 13:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.