Арыенціры Яна Паўла ІІ на Вялікі пост
ёлетні перыяд Вялікага посту перажываем у Год св. Яна Паўла ІІ.Нельга не звярнуцца да спадчыны Папы і не “падсілкавацца” пасланнямі, якія ён кіраваў да вернікаў на працягу ўсяго пантыфікату, так, каб умацаваць свае сэрцы.
Падчас Вялікага посту нам усім трэба з асаблівай увагай глядзець на Крыж, каб нанова зразумець яго прамову. Не можам бачыць у ім толькі напамін аб падзеях, якія адбыліся дзве тысячы гадоў таму. Павінны разумець вучэнне Крыжа так, як ён прамаўляе для нашых часоў, для сённяшняга чалавека: “Езус Хрыстус той самы ўчора і сёння, і навекі” (Гбр 13, 8). У крыжы Збаўцы выражаецца моцны заклік да навяртання: “Навяртайцеся і верце ў Евангелле” (Мк 1, 15). І гэты заклік неабходна ўспрымаць як накіраваны да кожнага з нас і да ўсіх увогуле, асаблівым чынам з нагоды Вялікага посту. Памятайма таксама, што ў літургіі велікапосных стацый, як і ў набажэнстве Крыжовага шляху, сузіральная малітва вядзе да яднання з таямніцай Таго, хто быў пасланы Богам перамагчы грэх, хоць сам не ведаў яго.
Па прыкладзе святых кожны ахрышчаны пакліканы верна пераймаць Езуса, які, накіроўваючыся ў Іерусалім, усведамляючы хуткую муку, вызнае вучням: “Я павінен прыняць хрост”. Такім чынам, велікапосны шлях з’яўляецца для нас паслухмяным перайманнем Божага Сына, які стаў пакорлівым Слугой. †
У
а працягу стагоддзяў перажыванне часу Вялікага посту мела розныя формы, але заўсёды тую ж самую мэту – пакаянне за грахі і з’яднанне з Панам.
Светлай памяці кс. прэлата Юзафа Грасевіча можна аднесці да ліку выдатных постацей Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Па-першае, ён з’яўляецца сузаснавальнікам манаскай супольнасці Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Па-другое, яго злучалі вузы сяброўства з бл. Міхалам Сапоцькам. Па-трэцяе, святар спрыяў захаванню і выратаванню ад знішчэння слыннага абраза Езуса Міласэрнага, намаляванага мастаком Яўгенам Казіміроўскім паводле апісання св. Фаўстыны.
в. Блажэй нарадзіўся ў ІІІ ст. на тэрыторыі сучаснай Турцыі. З юнацтва адрозніваўся набожным жыццём. Быў прызначаны біскупам Себасты. Гэта мела месца ў часы панавання рымскага імператара Ліцынія, які прагнуў знішчыць хрысціянства. Калі ўзмацніліся праследаванні вызнаўцаў Хрыста, біскуп быў вымушаны хавацца ў пячоры, каб мець магчымасць далей кіраваць сваёй дыяцэзіяй. Аднак яго знайшлі і арыштавалі, кінуўшы ў вязніцу. Там мужна абвяшчаў Евангелле вязням, якія знаходзіліся разам з ім. Адважнага біскупа не змаглі пераканаць адрачыся ад хрысціянства, і ён быў закатаваны.
ігілійны вечар. Запалены свечкі, гучаць калядкі. Пахне рыбай і сенам. Уся сям’я сабралася разам, аб’ядноўваючы некалькі пакаленняў. Магчыма, наступіў адзін з нямногіх момантаў у годзе, калі за супольным сталом сабраліся блізкія і далёкія сваякі. Пасля малітвы ўсе дзеляцца аплаткай і абменьваюцца віншаваннямі. Затым прыступаюць да ўрачыстай вячэры. Талеркі напаўняюцца бульбай з селяддзю, капустай і грыбамі… Акрамя адной. Напрыканцы стала стаіць пустая талерка. Згодна з традыцыяй – у чаканні неспадзяванага госця: заспакойвае сумленне гаспадароў дома. І раптам, калі ўсе запрошаныя даўно ў зборы, раздаецца стук у дзверы…



Дарагія Чытачы!