ГРОДНА
Серада,
26 студзеня
2022 года
 

На шляху да святасці

Як змагацца са спакусамі?

На шляху да святасці

Карціна Тыцыяна Вечэліа “Адам і Ева”, каля 1550 г.Спакусы прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека. Адчуваем прагу – адчуваем і спакусы.
Крыніцы спакушэння
    Кожны дзень у нас не аднойчы ўзнікае спакуса да граху і зла. Св. Аўгусцін гаворыць, што мы павінны пастаянна выбіраць паміж Валадарствам Бога і д’ябла. Чым большага поспеху хтосьці дабіваецца на шляху хрысціянскага ўзрастання, тым больш жорсткія спакусы будуць яго праследаваць. Нават самога Езуса спакушаў д’ябал у пустыні (параўн. Мц 4, 1–11; Лк 4, 1–13). У Евангеллі гаворыцца, што сатана хацеў выпрабаваць Яго сыноўскае стаўленне да Бога. “Езус адбівае гэтыя атакі, якія, здаецца, паўтараюць спакусы Адама ў раі і Ізраэля ў пустыні, а д’ябал адступаецца ад Яго «да пары» (параўн. Лк 4, 13)” (ККК 538). Мука Езуса: ад страху смерці ў Гетсіманіі да насмешкі фарысеяў і папроку злодзея на Голгофе – апошняя і самая суровая спакуса, якую Хрыстос перажыў як чалавек. Айцы Касцёла бачылі ў гэтых спакушэннях сатаны адлюстраванне 3-ох спакус свету з Першага Паслання св. Яна (2, 16): пажадлівасці цела, вачэй і жыццёвай пыхі.
 

Пекла граху

На шляху да святасці

У цяперашні час у Касцёле шмат гаворыцца аб міласэрнасці. Аднак нярэдка яе разуменне звужаюць да паняццяў спачування і паблажлівасці. Грэшны свет літаральна патрабуе ад людзей Касцёла ўчынкаў міласэрнасці. На жаль, часцей толькі для цела бліжняга.
    Людзі ахвотна згаджаюцца з тым, што Бог збавіць, таму што Ён міласэрны, але скептычна слухаюць альбо не давяраюць Божаму слову і вучэнню Касцёла аб магчымасці быць асуджанымі ў пекле, прычым нават за адзін смяротны (цяжкі) грэх. “Навука Касцёла сцвярджае, што пекла існуе і што яно вечнае. Душы тых, хто памірае ў стане смяротнага граху, пасля смерці неадкладна сыходзяць у пекла, дзе перажываюць пякельныя пакуты, вечны агонь” (ККК 1035).
    “Памерці ў смяротным граху, не пакаяўшыся і не прыняўшы міласэрнай любові Бога, азначае назаўжды па ўласным свабодным выбары расстацца з Ім. Гэты стан канчатковага самавыключэння з адносін з Богам і бласлаўлёнымі называецца пекла” (ККК 1033).
   

Арыенціры Яна Паўла ІІ на Вялікі пост

На шляху да святасці

Сёлетні перыяд Вялікага посту перажываем у Год св. Яна Паўла ІІ.
    Нельга не звярнуцца да спадчыны Папы і не “падсілкавацца” пасланнямі, якія ён кіраваў да вернікаў на працягу ўсяго пантыфікату, так, каб умацаваць свае сэрцы.
Навяртацца да Бога праз Езуса Хрыста
    Падчас Вялікага посту нам усім трэба з асаблівай увагай глядзець на Крыж, каб нанова зразумець яго прамову. Не можам бачыць у ім толькі напамін аб падзеях, якія адбыліся дзве тысячы гадоў таму. Павінны разумець вучэнне Крыжа так, як ён прамаўляе для нашых часоў, для сённяшняга чалавека: “Езус Хрыстус той самы ўчора і сёння, і навекі” (Гбр 13, 8). У крыжы Збаўцы выражаецца моцны заклік да навяртання: “Навяртайцеся і верце ў Евангелле” (Мк 1, 15). І гэты заклік неабходна ўспрымаць як накіраваны да кожнага з нас і да ўсіх увогуле, асаблівым чынам з нагоды Вялікага посту. Памятайма таксама, што ў літургіі велікапосных стацый, як і ў набажэнстве Крыжовага шляху, сузіральная малітва вядзе да яднання з таямніцай Таго, хто быў пасланы Богам перамагчы грэх, хоць сам не ведаў яго.
    Па прыкладзе святых кожны ахрышчаны пакліканы верна пераймаць Езуса, які, накіроўваючыся ў Іерусалім, усведамляючы хуткую муку, вызнае вучням: “Я павінен прыняць хрост”. Такім чынам, велікапосны шлях з’яўляецца для нас паслухмяным перайманнем Божага Сына, які стаў пакорлівым Слугой. 
   

Пра малітву, унутраную свабоду і вобраз Бога

На шляху да святасці

“Чалавек пакліканы да свабоды” – словы з прамовы папы Яна Паўла II падчас яго візіту ў Германію ў 1996 годзе. Калі духоўна сябе занядбаць, па дарозе ўлезці ў парачку залежнасцей, можна перастаць адчуваць унутраную свабоду. Вялікі пост нагадвае чалавеку пра яго вольную волю, прапануе магчымасць вярнуць сабе свядомасць свабоды, адчуць сябе свабодным.
Справа ў нашай галаве
    Як здабыць пачуццё свабоды, калі малітва – гэта прымус? Таксама і міласціна, а пост – тым больш? Паўсюль слова “трэба”: трэба маліцца, трэба даваць мілаcціну, трэба посціць. Справа ў перспектыве, з якой глядзiм на гэтыя тры элементы. Прымус, няволя цi свабода – усё ў нашай галаве. Калі малітва, міласціна і пост асацыіруюцца перш за ўсё з прымушэннем да чагосьцi, з тым самым “трэба”, то гэта выключна наша бачанне i разуменне (і часткова спадчына ад тых, кім былі навучаны). Аднак нават абмежаванні могуць быць звязаны са свабодай. Самаабмежаванне – гэта выбар. Толькі свабодны ўнутрана чалавек у стане рабіць свядомы выбар, напрыклад, адмовіць сабе ў чымсьці. Хто не залежыць ад тытуню, можа не паліць, калі нарвуецца; хто не залежыць ад алкаголю, можа не піць, святкуючы штосьці. Унутрана свабодны чалавек упэўнены ў сабе і не пускае плётак.
    Любая форма посту абнажае ўзровень унутранай свабоды асобы. Гэта адмова не для самой адмовы, а каб звярнуць увагу на нешта больш глыбокае, нематэрыяльнае ў сабе і ў свеце.
   

Кожная ахвяра годная

На шляху да святасці

26 лютага.
Папяльцовая серада.
Пачатак Вялікага посту
На працягу стагоддзяў перажыванне часу Вялікага посту мела розныя формы, але заўсёды тую ж самую мэту – пакаянне за грахі і з’яднанне з Панам.
Сёння некаторыя з велікапосных практык святых могуць нас шакіраваць.
    Пэўныя з прымяняемых імі спосабаў утаймавання душы і цела не абмяжоўваліся перыядам Вялікага посту і суправаджалі святых штодня. Напярэдадні пакаяннага перыяду разглядзім некалькі такіх прыкладаў, каб натхніцца ўзорам любові і адданасці Езусу.
   

Сведка нашых часоў

На шляху да святасці

Светлай памяці кс. прэлата Юзафа Грасевіча можна аднесці да ліку выдатных постацей Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Па-першае, ён з’яўляецца сузаснавальнікам манаскай супольнасці Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Па-другое, яго злучалі вузы сяброўства з бл. Міхалам Сапоцькам. Па-трэцяе, святар спрыяў захаванню і выратаванню ад знішчэння слыннага абраза Езуса Міласэрнага, намаляванага мастаком Яўгенам Казіміроўскім паводле апісання св. Фаўстыны.
Айцец кангрэгацыі
    Менавіта ў Каменцы (дэканат Шчучын), у невялікай парафіі св. Антонія і Аб’яўлення Пана, куды кс. Юзаф Грасевіч прыбыў разам з трыма манахінямі, пачала таемна паўставаць Кангрэгацыя Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, якая вызначыла заклік папы Пія Х “Аднавіць усё ў Хрысце” як сваю галоўную мэту. Манахіні называлі кс. Грасевіча сваім айцом, паколькі ён апрацаваў статуты кангрэгацыі, а затым быў іх духоўным кіраўніком, спаведнікам, прамаўляў рэкалекцыі, праводзіў дні засяроджання.
    Сёстры памятаюць святара як чалавека адданай і глыбокай малітвы. Капліца, дзе ён часта засяроджваўся перад Найсвяцейшым Сакрамантам, была вельмі маленькай і цеснай, паколькі змяшчала толькі адзін кленчнік. Ксёндз прыходзіў туды штодня, каб набрацца Божай моцы і натхніцца на стварэнне гамілій і прамоў.
   

“Блажэйкі” – за лекамі ад фізічнага і духоўнага болю

На шляху да святасці

Св. Блажэй нарадзіўся ў ІІІ ст. на тэрыторыі сучаснай Турцыі. З юнацтва адрозніваўся набожным жыццём. Быў прызначаны біскупам Себасты. Гэта мела месца ў часы панавання рымскага імператара Ліцынія, які прагнуў знішчыць хрысціянства. Калі ўзмацніліся праследаванні вызнаўцаў Хрыста, біскуп быў вымушаны хавацца ў пячоры, каб мець магчымасць далей кіраваць сваёй дыяцэзіяй. Аднак яго знайшлі і арыштавалі, кінуўшы ў вязніцу. Там мужна абвяшчаў Евангелле вязням, якія знаходзіліся разам з ім. Адважнага біскупа не змаглі пераканаць адрачыся ад хрысціянства, і ён быў закатаваны.
    Культ св. Блажэя распаўсюджаны як у заходняй, так і ва ўсходняй Царкве. Успамін святога ў Каталіцкім Касцёле прыпадае на 3 лютага.
У Касцёле бытуе традыцыя ў дзень літургічнага ўспаміну св. Блажэя асвячаць свечкі – г. зв. “блажэйкі”. Пасля ўрачыстага абраду святар бласлаўляе сабраных вернікаў: падносіць да шыі скрыжаваныя свечкі і прамаўляе кароткую малітву. Ён просіць Госпада праз заступніцтва св. Блажэя берагчы людзей ад хвароб горла і ўсялякага зла. Чым адметны гэты святы?
   

Старонка 10 з 59:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.