З Езусам - у новы навучальны год
кс. Павел Салабуда
04 верасня 2009
|

1 верасня вучні пачатковых і сярэдніх школаў, а таксама студэнты вышэйшых навучальных устаноў пачалі новы навучальны год.
Прайшлі бесклапотныя канікулы: час прызначаны для адпачынка. Дзеці і моладзь ідуць здабываць веды, якія будуць ім патрэбны ў жыцці. Аднак трэба памятаць, што акрамя ведаў, атрыманых у школе, мы маем сёння магчымаць павялічыць свой духоўны патэнцыял, выхаваць сябе як хрысціяніна, удзельнічаючы ў катэхезе, якая пачынаецца з верасня. У сёлетнім годзе Святарства менавіта у парафіях вучні, студэнты, а таксама дарослыя людзі могуць пазнаваць Хрыстовую навуку і сведчыць аб сваёй веры.
Пазнанне праўдаў веры, напэўна, будзе прыгожым дапаўненнем нашай індывідуальнасці. Акрамя рэлігійных ведаў, атрыманых на ўроках рэлігіі, мы можам схіліцца над Бібліяй і навукай Касцела, навучыцца Божаму погляду на жыцце, маліцца. У сённяшнім бурлівым жыцці трэба на хвіліну затрымацца, каб задумацца, якія каштоўнасці - самыя значныя, наколькі важнае месца займае ў нашым жыцці Бог, ці ўсімі нашымі дзеяннямі мы праслаўляем Бога і ўдзячны Яму за Яго Ласкі?†