Катэхеза – гэта больш, чым навука
Мiнуў радасны час канiкул i распачаўся новы навучальны год, а разам з iм – новы год катэхетычны. Гэта выключны час фармiравання розуму і сэрца. На першай лiнiiіі фронту барацьбы за душы маладога пакалення стаяць катэхеты. Яны не толькiі перадаюць канкрэтныя рэлiгiйныя веды, але i становяцца для сваiх вучняуў сведкамі Божай прысутнасцi у свеце.
Паблізу Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне раней знаходзілася школа для дзяцей з парушэннем слыху. Адзін клерык ля яе часта праходзіў і думаў: “А ці ведаюць глухія людзі пра Бога? А ці апекуецца імі хтосьці ў горадзе?”. Аднойчы ён задаў знаёмай сям’і, якая выхоўвала глухое дзіця, пытанне адносна таго, як яны збіраюцца падрыхтаваць таго да І Камуніі. І пачуў наступны адказ: “Бог прыме…”. Пасля клерыка стала непакоіць думка: не мусіць так быць. Гэтыя людзі заканчваюць школы, ідуць працаваць, ствараюць сем’і – з’яўляюцца паўнавартаснымі асобамі. Адрозненне толькі ў тым, што яны не чуюць. Такім чынам, людзі з парушэннем слыху маюць поўнае права на пазнанне Бога на адным узроўні з астатнімі. Але хто гатовы ўзяць на сябе гэтую адказнасць?
У канцы ліпеня рэдакцыя “Слова Жыцця” аб’явіла конкурс на цікавы аповед пра свае канікулы з Богам. Сёння на старонках выдання падводзім яго вынікі. Увазе чытачоў прапануюцца працы, якія будуць адзначаны прызамі.
Усё больш жанчын, асабліва ўдоў, свекрывей і нявестак, звяртаюцца да бл. Мар’яны Бярнацкай як да апякункі. Яе заступніцтва перад Богам выпрошваюць цэлыя сем’і, а таксама сужэнствы, якія не могуць мець дзяцей, і жанчыны ў бласлаўлёным стане. Падчас ІІ Сусветнай вайны бл. Мар’яна Бярнацкая аддала жыццё ўзамен за ацаленне цяжарнай нявесткі.
Да 75-годдзя смерці бласлаўлёных мучанікаў II Сусветнай вайны
Кнігу вершаў пад такой назвай выдала Алеся Філіпава – парафіянка слонімскага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У сваіх творах маладая жанчына і мама распавядае пра вялікую любоў да Бога, дзяцей і сваёй сям’і, да людзей і навакольнага свету.



Дарагія Чытачы!