15 мая, 2022

Любоў – якая яна?

Бажэна Панасевіч
Быць чалавекам – значыць быць у адносінах, быць ва ўзаемадзеянні з кім-небудзь. Па-іншаму, больш пранікліва, “узаемадзеянне” – гэта судакрананне, сувязь, узгадненне, зладжаная праца. Ужо з самай раніцы мы пачынаем судакранацца з іншымі людзьмі: з роднымі, мінакамі, калегамі, сябрамі, – словам, поглядам ці цялесным кантактам, напрыклад, абняўшы кагосьці. Бл. Кардынал Стэфан Вышынскі сказаў: “Чалавек раскрывае сваю асобу ў тым, як ён ставіцца да іншых”.

15 мая, 2022

Сталенне з Марыяй

Яна Чайко
Неяк так сталася, што культ Марыі я пазнала ўжо ў сталым узросце, хоць мая сям’я была вельмі веруючай, а прабабуля ў маіх успамінах і нават на дзіцячых здымках са мной заўсёды з ружанцам у руках. Памятаю, калі я была падлеткам, усе сябры і моладзь з касцёла збіраліся ў Тракелі, і мне прыйшлося ісці разам, каб не заставацца адной. Вось так гэтыя 18 кіламетраў сталі першым крокам у маіх зносінах з Багародзіцай.

17 красавіка, 2022

Як прабачыць непрабачальнае?

Яна Чайко
Я ўжо ўсвядоміла: думка, што я жыву ў вельмі жудасны час, – гэта не думка. Гэта рэчаіснасць, да якой не хочацца прызвычайвацца, але якую трэба прыняць і неяк навучыцца з ёю жыць.    Нават у такі час я знаходжу плюсы: я пазнаёмілася з неверагоднымі людзьмі, з якімі лягчэй перажываць усё, што адбываецца, навучылася цаніць тое, што раней успрымалася як нешта зусім нармальнае, напрыклад, сустрэчы з сябрамі і сямейныя вячэры.

01 мая, 2022

Што Бог робіць з грэшнікамі?

Бажэна Панасевіч
Вялікі чацвер. Касцёл. Я стаю на каленях і чакаю, калі да мяне падыдзе ксёндз і падасць Цела Хрыста. Чакаю доўга: шмат людзей сёння. Пачынаю разглядацца навокал: там дзеці жвава тупаюць туды-сюды, там ціхенька моліцца жанчына, там нехта прыняў Камунію і сказаў: “Амэн”, – а там нехта абапёрся на сцяну касцёла ад стомленасці.

17 красавіка, 2022

За што трэба дзякаваць Богу?

Бажэна Панасевіч
Каб абнаўляцца розумам, каб больш набліжацца да самога сябе, да Бога і да іншых людзей, нам неабходна змяніць сваю перспектыву бачання: змяніць нараканне на падзяку. Падзяка – дзівосны інструмент, які змагаецца з нашым гонарам. Гэта хлеб, які здольны насыціць нас, зберагчы ад духоўнай смерці з-за прагі чужых рэчаў, талентаў, асяроддзя і ўсяго таго, што ёсць у іншага чалавека. “Глядзіце, нікому злом за зло не адплачвайце, але рабіце заўсёды дабро адзін аднаму і ўсім. Заўсёды радуйцеся, няспынна маліцеся. За ўсё дзякуйце, бо такая адносна вас воля Божая ў Езусе Хрысце” (1 Тэс 5, 15–18).

Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top