ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

На шляху да святасці

“Будзьце апосталамі Божай міласэрнасці”

На шляху да святасці

13 красавіка 1991 г. Кансэкрацыя біскупа ў ГроднеПаводле парафіяльных спісаў, на тэрыторыі дыяцэзіі пражывае каля 500 тысяч вернікаў рымска-каталіцкага вызнання.
    Сярод Божага люду ўзрасла рэлігійная і сакрамэнтальная свядомасць, што пацвярджае сённяшняя колькасць парафій, якая дасягае 187.
    Па ўсёй Беларусі пад канец 80-х гадоў мінулага стагоддзя заставалася ўсяго толькі каля 50 святароў. Сёння ў дыяцэзіі працуе 207 святароў, якія прымаюць удзел у душпастырстве і дыдактычна-выхаваўчай працы.
– Ваша Эксцэленцыя, усе мы перажываем вялікую радасць з нагоды 20-годдзя заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Ксёндз біскуп служыць у дыяцэзіі ад пачатку яе ўтварэння. Якім быў той асаблівы дзень 13 красавіка 1991 г.?
    Калі я ўспамінаю дзень 13 красавіка 1991 г., калі Святы Айцец сваёй апостальскай уладай заснаваў Гродзенскую дыяцэзію і прызначыў мяне яе біскупам, я разумею, што гэта быў Яго прарочы адказ на выклікі часу ў адносінах да Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Наш Святы Айцец дакладна зразумеў знакі надыходзячай “вясны Касцёла”, які вельмі пацярпеў у выніку нішчэння веры ў людскіх сэрцах і разбурэння сакральных будынкаў. Пасля столькіх гадоў прыгнёту настаў перыяд адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Я быў сведкам тых падзей.
 

Важныя ўспаміны з мінулых год

На шляху да святасці

Кс. арцыбіскуп Т. КандрусевічДваццацігоддзе ўстанаўлення Гродзенскай дыяцэзіі з’яўляецца добрай нагодай, каб успомніць, якім быў Каталіцкі Касцёл на Гродзеншчыне ў тыя часы.
    У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі сітуацыя Касцёла на Гродзеншчыне была значна лепшай, вера людзей таксама была мацнейшай і больш пастаяннай. Паўплывала на гэта перш за ўсё тое, што перыяд ганенняў быў карацейшы, было больш адчыненых касцёлаў і працавала больш святароў. Дапамагала блізкае суседства Літвы, куды вернікі вельмі часта ездзілі на набажэнствы. Вельмі карыснымі былі таксама кантакты з Польшчай.
    Хоць адначасова трэба падкрэсліць, што час ганенняў зрабіў сваё. Не было няспыннай і сістэматычнай катэхізацыі. Недастатковая колькасць дзеючых касцёлаў, адсутнасць святароў і асоб кансэкраванага жыцця, а таксама рэлігійнай літаратуры і прэсы негатыўна паўплывалі на якасць рэлігійнага жыцця. У выніку гэта было перш за ўсё масавае традыцыйнае хрысціянства, якое адыграла вельмі вялікую ролю ў захаванні веры і яе пераказе малодшым пакаленням простымі пацерамі, ружанцам, літаніямі, навучаннем праўдаў веры старэйшымі і, безумоўна, дзякуючы сем’ям, якія былі дамашнімі касцёламі.
    Традыцыйная, але адначасова моцная вера, памножаная на сведчанне трывання ў ёй, сталі добрым падмуркам для духоўнага адраджэння.
   

Я шукаў Вас, а цяпер Вы прыйшлі да мяне…

На шляху да святасці

Сустрэча Папы з кс. біскупам Аляксандрам. 1991 годУ старажытных была калісьці вельмі мудрая і адначасова лаканічная прыказка: “Усе дарогі вядуць у Рым”. Сапраўды, Рым быў сталіцай велізарнай імперыі, месцам, дзе можна было знайсці працу, хутка прыдбаць багацце і сацыяльны статус, атрымаць уладу; месцам, дзе можна было заявіць аб сабе, каб цябе пачулі, каб на цябе звярнулі ўвагу. Рым прыцягваў сваім багаццем і сваей веліччу. Так было калісьці, амаль паўтары тысячы год таму.
    Аднак і сёння Рым не страціў свайго значэння. Ён перастаў быць сталіцай магутнай мілітарнай імперыі, жорсткіх імператараў, бесчалавечных гладыятарскіх гульняў, а стаў духоўнай сталіцай хрысціянства, тым месцам, з якога на ўвесь свет разыходзіцца Добрая Навіна аб Уваскрослым Хрысце.
    З другога боку, паўстае незразумелае, на першы погляд, пытанне: якое дачыненне да гэтага маем мы? Калі ўважліва прыглядзецца да шыльдаў на нашых касцёлах, то звычайна можна прачытаць надпіс: “рымска-каталіцкая парафія”. Вось гэта “рымска-” і здзіўляе! Якія адносіны да велічнага Рыма маюць нашы маленькія, часта ў вёсачках і мястэчках, парафіяльныя святыні? Якая сувязь паміж імі і велічнымі рымскімі базылікамі, будаванымі на працягу стагоддзяў знакамітымі архітэктарамі і творцамі? Якая ж сувязь паміж Рымам і намі – тымі, большасць з якіх ніколі не была ў Вечным Горадзе і, можа, толькі па тэлебачанні магла захапляцца яго хараством і веліччу?
   

Будучыня дыяцэзіі вачамі моладзі

На шляху да святасці

Хотелось бы, чтобы в Гродненской епархии было больше Месс на белорусском языке – не только в выходные, но и в будни, потому что среди католиков много и белорусов, которые не всегда понимают польский язык. Молитва - это разговор с Богом, поэтому, я думаю, надо каждому дать возможность молиться на языке своего сердца.
    То же самое с обучением религии: хорошо было бы, если б катехеза для детей и молодежи была не только на польском, но и на белорусском языке, а верующие сами бы совершали выбор.
    Хочется видеть Гродненский Костел обновляющимся молодыми верующими, к голосам которых прислушивались бы.
    Поздравляю всех молодых читателей нашей газеты. Пусть Бог благословляет и ведёт их каждый день, помогает жить в правде, какой бы сложной она иногда ни была.
    С молитвой Женя, Островец

   

Жывы фундамент

На шляху да святасці

Біскуп  Андрэй Васіла падчас Хросту Літвы, фрэска«I Я кажу табе, што ты — Пётр — скала, і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго» (Мц 16,18).
У іспанскай Гранадзе, вядомым і багатым сваёй старажытнай гісторыяй горадзе, можна ўбачыць вельмі дзіўныя будынкі. Яны звяртаюць на сябе ўвагу нязвыклым стылем сваёй будовы. Той, хто ведае азы архітэктуры, са здзiўленнем можа сцвердзіць, што тут пераплятаюцца ў дзівосным клубку і старажытнарымскія будоўлі, і прыгожыя арабскія дамы, і велічныя святыні хрысціянскай эпохі. Бурлівыя падзеі гэтай зямлі можна вывучаць не па падручніках і навуковых манаграфіях, але проста шпацыруючы па вуліцах горада і яго ваколіцах. Яны вельмі яскрава і красамоўна раскажуць, хто ўладарыў у той ці іншы час, на якой мове размаўлялі і маліліся на гэтых вулачках, якія драмы тут адбываліся.
   

Адкрыць сэрца на любоў

На шляху да святасці

“Посціш? Дакажы гэта ўчынкамі. - Піша Ян Златавуст. - Спытаеш, якімі? Калі бачыш беднага –злітуйся над ім, сустрэнеш ворага – памірыся з ім, спаткаеш сябра, які робіць нешта добрае – не зайздросці яму”.
Кожны з нас самастойна вызначае для сябе ролю, сэнс, вартасць посту ў жыцці. Мы пацікавіліся ў гарадзенскай моладзі пра тое, як яны разумеюць і перажываюць Вялікі пост.
    Адразу адзначым, што сярод рэспандэнтаў, якіх было каля трыццаці, былі асобы, якія ўвогуле не прытрымліваюцца посту альбо зводзяць яго выключна да абмежавання ў спажыванні мяса па пятніцах. Іх меркаванні наўрад ці зацікавяць практыкуючых каталіцкіх вернікаў.
    Большую ўвагу варта звярнуць на тых, хто падчас Вялікага посту звярнуўся больш да духоўнай, чым да цялеснай сферы.
   

Вялікдзень у нашым жыцці

На шляху да святасці

Літургія Пасхальнай вігіліі з’яўляецца найважнейшай цэлебрацыяй у літургічным годзе. Адпаведна даўняй традыцыі, ноч напярэдадні нядзелі Змёртвыхпаўстання павінна быць чуваннем на хвалу Пана. (Зых 12, 42). Вернікі, паслухмяныя напаміну Евангелля (Лк 12, 35), трымаюць у руках запаленыя свечкі. Усе абрады Пасхальнай вігіліі адбываюцца ноччу: іх нельга пачаць раней ночы, а закончыць іх трэба ў нядзелю перад світаннем. Святары апранаюцца ў імшальнае адзенне белага колеру.
У маім жыцці Вялікдзень займае асаблівае месца. Свята Божага Нараджэння мы адзначаем у асяроддзі сям’і, а радасцю Змёртвыхпаўстання Пана дзелімся са знаёмымі і сябрамі. Я неаднойчы чуў, як да майго дзядулі тэлефануюць яго праваслаўныя знаёмыя, каб перадаць святочныя віншаванні. Яшчэ большае хваляванне выклікае агульнае святкаванне Змёртвыхпаўстання Пана з праваслаўнымі братамі. Вялікі пост з’яўляецца часам духоўнай самападрыхтоўкі, таму на гэты перыяд я заўжды прымаю пастанаўленні. Лічу, што цераз практыкаванні стойкасці, паслухмянасці і дабрыні чалавек можа наблізіцца да збавення, стаць годным ахвяры Хрыста на крыжы.
   

Старонка 51 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.