ГРОДНА
Серада,
26 студзеня
2022 года
 

На шляху да святасці

Датыкаючыся да бласлаўлёнага

На шляху да святасці

З чым мы асацыіруем маладосць? З актыўнасцю, рухам наперад, амбіцыямі, радасцю, весялосцю. Між іншым, чалавека з такімі паводзінамі і рысамі можна назваць маладым незалежна ад узросту (малады сэрцам ці малады духам, мы кажам), бо не заўсёды ў 20, 25 альбо 30 гадоў асоба паводзіць сябе менавіта так.
Італьянец П’ер Джорджыа Фрасаці быў маладым і ўзростам, і сэрцам. Ён памёр, маючы 24 гады – у 1925 годзе. У 1990 годзе, 6 красавіка, папа Ян Павел II абвясціў маладзёна бласлаўлёным і назваў яго чалавекам васьмі дабраслаўленняў. Што такога паспеў зрабіць на сваім жыццёвым шляху П’ер Джорджыа Фрасаці?
 

Касцёл "у трэндзе", а моладзі менш?

На шляху да святасці

Чым далей крочыць прагрэс, тым цяжэй утрымаць моладзь у Касцёле. Усё традыцыйнае ўспрымаецца як нецікавае і нямоднае. Аднак сённяшняя моладзь, як мне падаецца, больш шукае праўды. Ёсць шмат тых, хто верыць, але не можа знайсці ў Касцёле сваё месца.
   

Перадаць Добрую Навіну свайму дзіцяці

На шляху да святасці

Я бываў на розных сустрэчах, дзе ў якасці задання казалі знайсці ў сабе 5 цнот і 5 рэчаў, якія хочацца выправіць.
    Рэдка хто з удзельнікаў мог знайсці адказ пра свае цноты. А вось пра тое, што выправіць – лёгка. Хіба што большасці з нас лягчэй заўважаць у сабе дрэннае, чым добрае. І, як звычайна, гэтая асаблівасць сягае каранямі ў дзяцінства, калі дзіцю кажуць, што ён зрабіў штосьці не так, але мала адзначаюць, што ён робіць правільна і добра.
   

(Амаль) містычная гісторыя на Божае Нараджэнне

На шляху да святасці

Час Божага Нараджэння нездарма лічыцца чароўным: нават самыя звычайныя моманты жыцця становяцца прасторай для сустрэчы з Богам. Гатаванне на вігілійны стол, напрыклад, пераўтвараецца ва ўспамін дванаццаці пакаленняў Ізраэля, што чакалі прышэсця Збаўцы, ці ўсведамленне, што кожная наша вячэра (асабліва тая, званая Літургіяй), трымаецца на фундаменце з дванаццаці апостальскіх цаглін.
Гісторыя, якую сёння раскажу адбылася са мною гадоў трынаццаць таму. Яна не зрабіла мяне больш набожным, эмпатычным, адным словам – лепшым чалавекам. Калі па шчырасці, я нават на нейкі час пра яе забыўся.
    Раз ці два дагэтуль узгадаў падчас казання на святы і адправіў у “архіў” памяці, каб захаваць у галаве месца на новыя неверагодныя гісторыі. Аднак не так даўно Ангеліна са “Слова Жыцця” звярнулася да мяне з пытаннем, ці не мог бы распавесці чытачам што-небудзь незвычайнае са свайго досведу Божага Нараджэння. А я, узгадаўшы вось гэтую гісторыю, даў згоду, сам сабе здзівіўшыся.
   

Дзень, калі ўсе дарогі вядуць дадому

На шляху да святасці

У гэты дзень на ўвесь дом пахнуць карп, вушкі з макам і ялінка. У вялікім пакоі стаіць стол з белым абрусам, а на ім аплатка ды свечка, і абавязкова граюць традыцыйныя польскія калядкі, якія пачынае спяваць кожны, хто ўваходзіць у хату. Гэта незвычайны вечар, якога чакаеш кожны год і які заўсёды асаблівы.
   

Да верніка ад... нядзельнага католіка

На шляху да святасці

Спадар Анатоль Канарскі падчас сустрэчы каталіцкай супольнасці “Эхад”, лідэрам якой з’яўляеццаКаму патрэбна навяртанне? Мы прызвычаіліся лічыць, што гэта гісторыя пра алкаголікаў, распуснікаў, забойцаў… Мы штотыдзень удзельнічаем у св. Імшы, спавядаемся – можа, нават часцей, чым двойчы на год, перад двума галоўнымі святамі – ды думаем, што і сябе, і Бога пазналі да канца. Аднак як гэта магчыма, калі Бог – бясконцы, а духоўны рост не мае межаў. Дык, можа, навяртанне – гэта пра кожнага з нас?
   

Калі нешта не развіваецца, не расце, яно проста дэградуе

На шляху да святасці

Вядома, што пост – Адвэнт ці Вялікі пост – гэта перыяд, калі Касцёл, між іншым, праз літургію звяртае нашу ўвагу на духоўнае жыццё чалавека, на месца Бога ў ім.
На тэму развіцця веры мы пагаварылі з а. Андрэем Кротам, пробашчам грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне, аўтарам перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” на Ватыканскім радыё, выкладчыкам Катэхетычнага каледжа імя св. Казіміра.
   

Старонка 1 з 59:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.