ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Дыяцэзія

Паломніцтва настаўнікаў

Дыяцэзія

1 - 2 ліпеня 2010 г. члены душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў з Гродна прынялі ўдзел у 73 Агульнапольскай пілігрымцы настаўнікаў і выхавацеляў у Чанстахову.
    На Яснай гары настаўнікі ўдзельнічалі ў Крыжовым шляху і ва Эўхарыстычнай працэсіі, а ў асабістых малітвах яны падзякавалі Чорнай Мадонне за мінулы навучальны год і прасілі аб благаславенні на дальнейшую плённую працу па навучанню і выхаванню дзяцей і моладзі.
    Супольнае паломніцтва з настаўнікамі з Мушыньца мела цудоўную атмасферу і садзейнічала новым знаёмствам і прафесійным кантактам і, напэўна, прынясе плён у выглядзе дальнейшага супрацоўніцтва.
    Удзель-нікі пілі-грымкі ўдзячны ксяндзу Яраславу Грынашкевічу за дапамогу па арганізацыі паломніцтва, а настаўнікам з Мушыньца – за сардэчнае цяпло, сяброўства і адкрытасць на бліжніх.
 

Новы пробашч у Вялікіх Эйсмантах

Дыяцэзія

Ксёндз Мікалай Ціхановіч быў назначаны пробашчам парафіі Імя НПМ і св. Яна Непамуцэна ў Вялікія Эйсманты і парафіі імя Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Язафата ў Занявічы (дэканат Вялікая Бераставіца). 4 ліпеня б.г. вернікі парафіі прывіталі свайго новага душапастыра.
    Ксёндз Мікалай Ціхановіч нарадзіўся 14. 05. 1977 г. у Юрацішках Іўеўскага раёна. Пасля сканчэння ў 2000 г. ВДС у Гродне 19 мая 2001 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў гродзенскай катэдры з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча. У 2010 г. кс. Мікалай вывучаў маральную тэалогію ў КУЛе і скончыў яго з навуковай ступенню ліцэнціята, цяпер – вучыцца ў той жа навучальнай установе ў аспірантуры.
   

Асвячэнне крыжоў

Дыяцэзія

3 ліпеня 2010 г. ксёндз Яўген Барысюк цэлебраваў св. Імшу і асвяціў прыдарожныя крыжы ў пасёлку Берагавы і ў вёсцы Верцялішкі. Вернікі ўзнеслі крыж у пасёлку за ўласныя сродкі, а крыж у вёсцы быў пастаўлены з дапамогай дырэктара СПК “Прагрэс – Верцялішкі” спадара Васілія Рэвякі.



   

Дабрачынны канцэрт

Дыяцэзія

4 ліпеня 2010 г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне адбыўся дабрачынны канцэрт клубу Нацыянальных польскіх традыцый. Сабраныя сродкі будуць перададзены на карысць тых жыхароў з Польшчы, якія пацярпелі ад наваднення.



   

Канцэрт арганнай музыкі

Дыяцэзія

7 ліпеня 2010 г. пасля св. вячэрняй Імшы ў катэдральнай базыліцы ў Гродне адбыўся канцэрт арганнай музыкі. Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Ігар Алоўнікаў выканаў творы класічнай музыкі.



   

Навуковая канферэнцыя

Дыяцэзія

8-9 ліпеня 2010 г. у Гродне адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Вялікае Княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV-XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва і ўрокі (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы). Ганаровым госцем яе быў ксёндз Юзаф Станеўскі, рэктар ВДС у Гродне.

   

Рэкалекцыі ў семінарыі

Дыяцэзія

9-11 ліпеня 2010 г. у ВДС у Гродне прайшлі рэкалекцыі для маці алюмнаў. 9 ліпеня б.г. маці маліліся за сваіх сыноў перад абразом Кангрэгацкай Божай Маці разам з біскупам, а на другі дзень яны ўдзельнічалі ў пілігрымцы ў санктуарый Божай Маці ў Капцёўку. 10 ліпеня 2010 г. маці алюмнаў маліліся на месцы мучаніцтва бл. Мар’яны Бярнацкай.

   

Святарскія пасвячэнні ксяндза

Дыяцэзія

Супольнасць ксяндзоў-салезіянаў павялічылася на аднаго святара. 10 ліпеня б.г. у парафіі імя св. Міхала-Арханёла ў Смаргоні дыякан Іван Огар SDB атрымаў з рук біскупа Антонія Дзям’янкі святарскія пасвячэнні.




   

Благаславёная Мар’яна Бярнацкая

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
13 ліпеня 2010 г. на месцы масавага расстрэлу ў фартах каля Навумавічаў была цэлебравана св. Імша ў інтэнцыі благаславёнай Мар’яны Бярнацкай, якая аддала сваё жыццё за сваю цяжарную нявестку. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў біскуп Аляксандр Кашкевіч, а ксёндз Андрэй Радзевіч абвясціў казанне.








   

Старонка 3 з 18:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.