Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!
Бог у яслях? Яго адаруюць анёлы, Ім захапляецца Найсвяцейшая Маці, з асцярожнасцю глядзіць св. Юзаф, з радасцю схіляюцца пастушкі. І толькі адно пытанне: ці так выглядае Бог? Ці праўда, што Бог выглядае таксама, як кожны чалавек?
Дарагія Браты і Сёстры! Гэта Божы Сын пакладзены на сене. Гэта цуд, які мы перажываем, пры якім молімся, які нас затрымлівае каля сябе. Калядка за калядкай, дзяленне аплаткай, Пастэрка, зноў Бэтлемская стайня, задуменнасць у Тваім і маім сэрцы: ці сапраўды Бог аж так палюбіў свет?
Давайце яшчэ раз прыгледзімся да стайні, да фігуркі Дзіцятка Езус. Яна ўказвае на звычайнага чалавека адразу ж пасля нараджэння: безабароннага, якому неабходна апека, любоў, пяшчота, трохі цеплыні і сэрца, якое чакае. †