Госць у дом – Бог у дом

Святара, так павялося, чакае цэлы дом ці вуліца. Лесвічныя пралёты запаўняюцца звонкім гоманам: дзеці прагнуць як найхутчэй данесці старэйшым, дзе зараз знаходзіцца ксёндз.
Правіла гасціннасці глыбока ўпісана ў нашу традыцыю. Несумненную заслугу ў гэтым мае хрысціянская спадчына, якая сцісла спалучае адносіны да бліжняга з ушанаваннем самога Бога. †