Вернасць малым рэчам

Такія асобы цудоўна разумеюць, што азначаюць словы св. Паўла: “У Богу жывём, рухаемся і існуем” (Дз 17, 28). Яны бачаць Пана не дзесьці ў замагільным свеце, у прывілеяваным месцы ці нават побач з сабой, а найперш у сабе. Св. Ян ад Крыжа пісаў: “Бог ува мне, а я ў Богу”.
Большасць святых і бласлаўлёных вялі звычайнае жыццё. Яны не рваліся на першыя месцы, наўмысна не прыцягвалі да сябе ўвагу. Нярэдка лічылі сябе вялікімі грэшнікамі. Таксама, як і ўсе, перажывалі цяжкасці, спакусы і змаганні. †