Свет патрабуе святароў
Падабаецца нам гэта ці не, свет увесь час змяняецца. Ён выглядае зусім інакш, чым 20, 40, 50 гадоў таму. На нашых вачах змяняюцца пакаленні людзей. Прыходзіць новае, маладое, а старэйшае адыходзіць па ўзнагароду да БогаГродзенская дыяцэзія за апошнія паўгода страціла чатырох руплівых святароў. Іх змянілі новыя святары, якія нядаўна ў катэдральнай базіліцы прынялі прэзбітэрскія пасвячэнні. Выбар пераемнікаў абумоўлены ўпэўненасцю, што на зямлі няма высакароднейшага занятку, чым святарская паслуга. Яны, відаць, усведамляюць, што ніхто не можа даць чалавеку большай любові, чым святар, які ўдзяляе Хрыста, прапаведуе Яго словы, ведучы да Бога. †












Дарагія Чытачы!