Хрыстус уваскрэс!
Гаспадар Сусвету, усемагутны Валадар, які прыйшоў у свет як звыклы чалавек, жыў сярод людзей і з любові да іх закончыў сваё жыццё на крыжы, каб у нас было вечнае жыццё, паўстаў з памерлых і зноў знаходзіцца з намі. Яго пераможнае Змёртвыхпаўстанне дае нам шанс на збавенне, на новае жыццё з Ім, у Яго праўдзе і любові.
Таму давайце пойдзем без боязі за Хрыстом, несучы як паходню Яго Любоў усюды і ўсім. Не бойцеся адкрыць Змёртвыхпаўсталаму Хрысту свае сэрцы, упусціць Яго туды з ахвотай і радасцю. Няхай Ён паселіцца ў ім назаўжды, каб мы былі годны называцца Божымі дзецьмі і жыць так, як Нябесны Айцец нам наказаў. Толькі з Ім мы будзем цалкам шчаслівыя. Ён з’яўляецца нашым шляхам і праўдай, верай і надзеяй, у Ім ёсць крыніца нашай радасці і сэнс жыцця. †