ГРОДНА
Субота,
18 мая
2024 года
 

Слова рэдактара

Спяшаймася любіць людзей...

Слова рэдактара

19-454-pdf byЧас пралятае вельмі хутка. Вось-вось распачнецца лістапад – месяц роздуму над сэнсам жыцця і яго мінучасці. А тое, будзе гэты роздум радасным і поўным надзеі ці сумным і прыгнятальным, залежыць ад нашай веры ў жыццё пасля смерці. Халодныя лістападаўскія дні звычайна атаясамліваюцца ў хрысціян з могілкамі, памяццю і малітвай за памерлых. Мы наведваем іх магілы, атрымліваем адпусты. Перад вачамі паўстаюць твары людзей, якіх ужо няма. Але ці сапраўды няма? Нават калі не побач, яны на самой справе ёсць і надалей будуць. Трэба толькі ў гэта паверыць і быць цярплівымі. Калісьці з імі абавязкова сустрэнемся.
 

У Ружанцы – сіла!

Слова рэдактара

18-453-pdf byУ кастрычніку вернікі асаблівым чынам бяруць у рукі пацеркі ружанца і звяртаюцца да Пана праз заступніцтва Яго Маці. Гэтая малітва з’яўляецца адной з найбольш папулярных у свеце сярод людзей простых і адукаваных, духоўных і свецкіх.
    Кожнае “Вітай, Марыя” адмервае час і з’яўляецца чымсьці тыпу духоўнай мелодыі, якая суцішвае розум і пачуцці. Разам з тым, цэнтр сваёй душы чалавек стараецца адкрыць на Божага Сына. Ружанец – гэта штосьці большае, чым мудрая і эфектыўная медытацыйная тэхніка. Гэта спроба ўвабраць у сябе ўсю сутнасць Евангелля, якое, паступова пранікаючы ў свядомасць, узмацняе веру і набліжае да Бога.
   

Быць настаўнікам – значыць змяняць свет

Слова рэдактара

Самым вялікім скарбам кожнага народа з’яўляюцца дзеці і моладзь. “Паколькі чалавек – асноўная і адначасова штодзённая дарога Касцёла, зразумела, што перыяду маладосці ён надае асаблівую ўвагу як ключавому этапу жыцця асобы”, – пісаў св. Ян Павел ІІ у Лісце да моладзі ўсяго свету.
    Першымі выхавацелямі маладых людзей з’яўляюцца бацькі, якіх ніхто і нішто не можа замяніць. Аднак сучаснай сям’і неабходна інстытуцыйная дапамога і падтрымка. У гэтым працэсе вельмі важную ролю адыгрываюць школа і настаўнікі. На іх плечы ўскладзена адказная, хоць так часта і недаацэненая паслуга. Забеспячэнне добрай адукацыяй – клопат аб будучыні маладога чалавека і ўсёй краіны. Яна спрыяе належным умовам правільнага развіцця дзяцей і моладзі і дапамагае ў фарміраванні асобы так, каб у дарослым жыцці ніхто не пашкадаваў аб сапсаваных гадах.
   

Любі і будзь любімым

Слова рэдактара

16-451-pdf byДакладна тыдзень таму Святы Айцец Францішак афіцыйна прылічыў да ліку святых Маці Тэрэзу з Калькуты – простую, сціплую жанчыну, якая ва ўбогіх разгледзела аблічча Хрыста. Перажываючы кожную падораную Панам Богам хвіліну жыцця, яна станавілася знакам Яго міласэрнасці, якая была як соль, што надае смак усякай справе. Рабілася святлом у цемры для тых, хто ўжо нават не меў слёз, каб аплакваць свае пакуты.
    Служачы сярод самых бедных, яна паказвала ўсяму свету, што варта і нават трэба нястомна прыходзіць на дапамогу іншаму чалавеку. Ужо пры жыцці многія называлі яе святой. Ад журналістаў манахіня вельмі часта чула пытанні: “Маці Тэрэза, як вы лічыце, чаму людзі называюць Вас «хадзячай святой»?”.
   

Хочам пашыраць свае гарызонты

Слова рэдактара

14-449-pdf byСёння канікулы саступаюць месца навуцы. Ужо праз некалькі дзён распачнецца новы школьны і катэхетычны год – час навучання, працы, здабывання ўменняў і навыкаў. “Усё мае свой час, і ёсць вызначаная гадзіна на ўсе справы пад небам” (Ках 3, 1).
    Самыя прыемныя дні ў годзе скончыліся разам з канікуламі. Мінуў час забаў і адпачынку, радасці і свабоды. Мы яшчэ доўга будзем успамінаць зялёныя лясы, рэкі, лугі і марскі пясок. Усё яшчэ жывуць у памяці незабыўныя ўражанні ад пешых пілігрымак, рэкалекцый, фармацыйных сустрэч і інш. Узмоцненыя духоўна, з адноўленай верай і запалам мы вяртаемся да сваіх штодзённых заняткаў.
   

Прагнем надалей працягваць прыгожую гісторыю

Слова рэдактара

14-449-pdf byПад канец мінулага месяца мы сталі сведкамі надзвычайнай падзеі. Сёлетні ліпень увайшоў у гісторыю не толькі спякотай летніх сонечных прамянёў, але, можа, у большай ступені дзякуючы гарачыні сотняў тысяч сэрцаў маладых людзей, якія з усяго свету прыбылі на XXXI Сусветныя дні моладзі ў Кракаў. Была там і некалькітысячная група з нашай краіны.
   Маладыя людзі ехалі ў Кракаў, каб памаліцца разам са Святым Айцом Францішкам. Ім было неабходна, каб хтосьці паверыў, што яны – добрыя людзі. А Папа менавіта так заўсёды і думае: моладзь – гэта наша надзея. Падзея стала сапраўдным святам веры і маладосці нашага Касцёла і найлепшым досведам у жыцці маладых людзей.
   

Сустрэча з Маці

Слова рэдактара

Мы перажываем у жыцці розныя сустрэчы. Некаторыя з іх запамінаюцца надоўга, а іншыя хочацца сцерці з памяці як мага хутчэй. Сустрэчы, якія прыносяць радасць і добрую навіну, – найбольш пажаданыя для нас. І, у той жа час, ніхто б не хацеў сустрэч, падчас якіх пачуў бы дрэнныя весткі. Спатканні з Марыяй, нашай Маці, заўсёды жаданыя. Малое дзіця пастаянна хоча быць побач з мамай. І малады, і старэйшы чалавек памятае пра сваю маці, да якой заўсёды можа прыйсці. Бог дае нам Марыю, якая нас чакае. Летні час – выключная магчымасць сустрэцца з Ёю ў Будславе, Тракелях, Браславе, Лагішыне і ў іншых санктуарыях нашай краіны. Варта выкарыстаць нагоду і адправіцца на сустрэчу з Марыяй.
   

Прыпынак – Езус

Слова рэдактара

Гледзячы на ўласнае жыццё, мы разумеем, што часам варта зрабіць прыпынак. Забеганыя, занепакоеныя, з запоўненай рознымі праблемамі і спосабамі іх вырашэння галавой, не можам знайсці сабе добрага месца ў гэтым свеце. У дадатку, наракаючы амаль на ўсё і ўсіх, мы тонем ва ўласным жыцці. Як бачна, чалавек у такой гонцы не заўсёды дае сабе рады. Часта не хапае часу нават на сустрэчу з блізкімі, адпачынак і іншыя вельмі важныя справы. А таму кожнаму з нас моцна патрэбны кароткі прыпынак, каб паразмаўляць аб жыцці. Узнікае пытанне: “Толькі з кім?”. Найлепш – з Богам. Паспрабуйма!
   

Напоўніць сваё сэрца

Слова рэдактара

Святы Аўгусцін калісьці напісаў: “Клапаціся ў сваім сэрцы аб тым, што мілае Богу”. А ці пыталіся мы калі-небудзь у сябе, што мілае Богу? Адказ відавочны: Пану Богу неабходна наша чыстае сэрца. Пакора робіць яго такім. Мы неаднойчы паўтараем словы псалма: “Ствары ўва мне, Пане, чыстае сэрца”. Сэрца робіцца месцам сустрэчы з Хрыстом, месцам крыжовай ахвяры. У сучасным свеце хрысціянін мае вялікае заданне, якое заключаецца ў тым, каб не згубіць чалавечнасці, не страціць уласнае жыццё, а разам з Хрыстом крочыць наперад.
   

Старонка 16 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  228

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.