ГРОДНА
Субота,
25 мая
2024 года
 

Слова рэдактара

Прымем Марыю да сябе!

Слова рэдактара

 Да Найсвяцейшай Панны, асабліва ў ліпені, вырушаюць у пешых пілігрымках шматлікія вернікі. Яны ідуць да Маці, якая прысутнічае ў будслаўскім, тракельскім ці гудагайскім абразе. Дзеці крочаць, каб падзякаваць за тату і маму, браціка ці сястрычку, маладыя людзі – каб расказаць пра свае планы на будучыню, дарослыя – каб яшчэ больш умацавацца ў веры. Усе яны прагнуць прыняць Марыю да сябе.
    З вышыні крыжа Езус скіроўвае да сваёй Маці словы: “Жанчына, вось сын Твой”. Апосталу Яну гаворыць: “Вось Маці твая”. Далей у Евангеллі чытаем: “І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе” (Ян 19, 26–27). Гэтыя словы ўтрымліваюць важную для нас ісціну: Збаўца перадае чалавеку ў дар сваю Маці, якая становіцца нашай Маці таксама.
 

Вырушыць у дарогу!

Слова рэдактара

 Пачалося лета – перыяд водпускаў і канікул. У гэты час у найбольш вядомыя месцы культу Беларусі – Будслаў, Тракелі, Навумавічы, Навагрудак, Рось – з нашай дыяцэзіі накіроўваюцца шматлікія пілігрымкі. Людзі перажываюць цудоўную нагоду спакойна і ўраўнаважана абдумаць жыццё, праверыць сваю настойлівасць у пераадоленні штодзённых цяжкасцей дарогі, дасведчыць незвычайную атмасферу супольнасці.
    Амаль ад пачатку хрысціянства тыя, хто верыў і шукаў Бога, накіроўваліся ў святыя месцы, каб аднавіць сваю веру, атрымаць прабачэнне за грахі, знайсці дапамогу ў складаных жыццёвых сітуацыях. Там лягчэй адкрыцца на Бога, адчуць Яго асаблівае ўздзе- янне, аднавіць такім чынам прыязнасць з Панам і бліжнімі, што з’яўляецца крыніцай радасці жыцця. Падчас вандроўкі паломнікі атрымлівалі святло, якое ўказвала дарогу да Бога і сапраўднага шчасця.
   

Адкрыцца на Духа

Слова рэдактара

 Часта можна пачуць заахвочванне да адкрыцця на Святога Духа. Асабліва шмат пра гэта гаворыцца ў кантэксце падрыхтоўкі да сакраманту канфірмацыі. Аднак у чым жа заключаецца такое важнае і патрэбнае адкрыццё на Духа?
    Нам лягчэй гэта зразумець, калі глядзім на Хрыста, які 2 тысячы гадоў таму хадзіў як чалавек па палестынскай зямлі. Евангелле падкрэслівае, што Езус усё рабіў у Святым Духу, якога прыняў падчас хросту ў Іярдане. У Святым Духу знаходзіўся ў пустыні, дзе Яго спакушaў д’ябал. У Святым Духу вярнуўся ў Назарэт. У тым жа Духу ішоў праз жыццё, робячы дабро людзям. І, урэшце, гэтага ж Духа аддаў у рукі Айца, калі паміраў на крыжы, каб пасля свайго ўнебаўшэсця спаслаць Яго на Апосталаў і ўвесь Касцёл.
   

Час моцы і ласкі

Слова рэдактара

 Сёлетні май выключны. Гэтую выключнасць яму надае вялікі юбілей – 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Пасланне Найсвяцейшай Панны аб супакоі, навяртанні і ружанцовай малітве, скіраванае сучаснаму свету, застаецца актуальным і надалей чакае рэалізацыі.
    Святы Айцец Францішак падчас апошняга візіту ў Фаціму прыгадаў, што заклік Марыі не аднаразовы, а зусім наадварот – датычыць кожнага наступнага пакалення, новых знакаў часу, таму трэба нястомна вяртацца да яго. Адказваць на запрашэнне Найсвяцейшай Панны да штодзённай малітвы, асабліва ружанцовай, адгаворваемай у коле сям’і, каб такім чынам Яна магла дастукацца да сэрца кожнага чалавека, усіх народаў і цэлага свету.
   

Станьма сведкамі вялікіх спраў!

Слова рэдактара

 У маі прырода поўнасцю абуджаецца ад зімовай спячкі. Усё навокал пакрываецца зелянінай. На палях сонечным адценнем расцвітае рапс, на лугах з’яўляюцца дзьмухаўцы. Квітнеюць ландышы, цюльпаны, бэз... Абуджанае ўваскрасеннем Пана жыццё прыносіць радасць усім стварэнням на зямлі.
    Месяц май з незапамятных часоў прысвечаны Маці Божай. Мы бачым кранальнае сведчанне веры і любові людзей, якія збіраюцца не толькі ў касцёлах, але таксама каля прыдарожных капліц і ў дамах, каб спевам праслаўляць Найсвяцейшую Панну Марыю. Гэтае набажэнства з’яўляецца гімнам хвалы ў Яе гонар. У Ларэтанскай літаніі праслаўляем Беззаганную ў разнастайных тытулах, адначасова просячы Яе, каб была для нас найлепшай Маці.
   

Навучымся ж міласэрнасці

Слова рэдактара

 Бог з самага пачатку гісторыі Аб’яўлення прадстаўляецца нам як міласэрны і літасцівы, цярплівы, багаты на любоў і вернасць (параўн.: Быц 34, 6). Ён любіць людзей усёй сваёй сутнасцю, безумоўна і абсалютна дарма. Любіць не таму, што мы захоўваем запаведзі, але таму, што з’яўляецца Айцом; не таму, што стараемся быць святымі, а таму, што Ён святы; не таму, што пазбягаем граху, а таму, што сам без граху.
    Распазнавальным знакам першых хрысціян была менавіта міласэрнасць – кіраванне ў жыцці любоўю, якая паходзіць ад Бога. Сёння яна перастае быць звычайнай штодзённай справай, хутчэй расцэньваецца як вялікі і гераічны ўчынак. Аднак міласэрнасць нельга абмяжоўваць да дабрачыннасці ці ўслужлівасці. Гэта нешта адназначна большае, што заключаецца ў сустрэчы з бядой канкрэтнага чалавека і аказанні яму рэальнай дапамогі. Дзяленне з патрабуючым братам, як напісаў у адным са сваіх пасланняў св. Павел, набліжае нас да сакраманту Любові.
   

Глыбей увойдзем у таямніцу Пасхі

Слова рэдактара

 Пальмовая нядзеля з’яўляецца пачаткам Вялікага тыдня і прадвесцем надыходзячых Велікодных свят. Перад намі выключны час, глыбокае перажыванне якога дазволіць адкрыць сэнс жыцця, адшукаць надзею і веру. Аднак калі не будзем шчыра і з поўнай самааддачай перажываць Вялікі тыдзень, Пасха не стане для нас часам пераходу ад смерці да жыцця. Не здолеем зразумець бязмежную любоў Бога да кожнага чалавека.
    Літургія Вялікага тыдня пэўным чынам складае дарогу. Цяжка добра перажыць падзею, што знаходзіцца ў канцы шляху, калі папярэдне не прыкласці высілкі ў дарозе. Таму Касцёл заахвочвае вернікаў актыўна далучацца да перажывання гэтага часу ў духу веры, адарацыі і любові да Езуса.
   

Пройдзем Крыжовы шлях

Слова рэдактара

 Змяняюцца поры года: зіма саступіла месца вясне. Пасля пачутых у Папяльцовую сераду слоў “Навяртайцеся і верце ў Евангелле” мы таксама стараемся змяняцца ў лепшы бок і годна перажываць Вялікі пост, які для кожнага чалавека павінен стаць “вясной” духоўнага аднаўлення.
   У гэты перыяд цвёрдая глеба нашых сэрцаў павінна быць узрушана, каб з засеяных у ёй зярнят веры і любові ў дзень уваскрасення мог нарадзіцца чаканы плод. Але каб да гэтага дайшло, мы павінны глыбей ахінуцца ў таямніцу Божай любові. Выразней за ўсё яна нам аб’яўляецца ў пакутах нашага Збаўцы. Езус прыняў цярпенне за кожнага чалавека, каб адкрыць яму Неба i вызвалiць ад кары пекла.
    Касцёл дапамагае разважаць Муку Пана праз літургію. Робіць гэта таксама праз вельмі карысныя для душы набажэнствы Крыжовага шляху і Песень жальбы. Яны дакладна апісваюць цярпенні Збаўцы і пабуджаюць нас шкадаваць за грахі і жадаць выправіць сваё жыццё.
   

Нагода сказаць “Дзякуй!”

Слова рэдактара

 20-я гадавіна ўзнікнення дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” з’яўляецца добрай нагодай, каб падзякаваць усім, хто на працягу столькіх гадоў спадарожнічаў рэдакцыі як сталы чытач. Я перакананы, што за гэты час нам удалося дайсці да многіх людзей са Словам, якое змяніла ні адно сэрца і дапамагло адкрыцца на ўздзеянне Божай ласкі.
    Менавіта для Вас, дарагія Чытачы, людзі глыбокай веры, мы займаемся гэтай бласлаўлёнай працай. Прагнем працягваць тую добрую справу, што нарадзілася па ініцыятыве пастыра нашай дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча, і грунтоўны фундамент якой заклалі першы галоўны рэдактар кс. прэлат Яраслаў Грынашкевіч разам з рэдакцыйным калектывам.
   Узмоцненыя бласлаўленнем Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра, які нядаўна наведваў Гродзенскую дыяцэзію і завітаў таксама ў рэдакцыю, мы ўсвядомілі шмат важных момантаў.
   

Старонка 14 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  221

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.