Клерык – чалавек, які моліцца

Духоўнае жыццё як святара, так і клерыка, без глыбокага перажывання малітвы з’яўляецца пустым і сухім. Малады чалавек, які хоча стаць святаром, павінен быць падрыхтаваны і адпаведна сфармаваны да святарства. Было б няправільна, калі б у жыцці клерыка не хапала малітвы. Бо гэта ж менавіта ён будзе навучаць людзей мастацтву малітвы. Ён будзе аддаваць штосьці сваё. А гэта вельмі цяжка, калі ўвесь час не папаўняць таго, што нам было дадзена Богам. У гэтай пастаяннай аддачы вельмі важнай дапамогай з’яўляецца малітва. †