Быць святым

Ці магчыма ў XXI стагоддзі святасць? Каб адказаць на гэтае пытанне, я запрашаю Вас, дарагія сябры, да супольнага роздуму.
Касцёл навучае, што святы – гэта чалавек, які любіць Бога звыш сваіх сілаў і згаджаецца з Яго воляй. Сучасны свет, развіццё цывілізацыі, пагоня за грашамі перашкаджаюць людзям імкнуцца да святасці. Сёння нам можа здавацца, каб стаць святым, трэба быць кімсьці выключным і мець дар ад Бога. Аднак гэта не да канца праўда. Ідэал святога змяніўся на працягу тысячагоддзяў. Несумненна, святымі былі наступныя асобы: св. Стэфан, св. Алексій, св. Францішак з Асыжу, нягледзячы на тое, што яны ішлі да Айца ў неба рознымі шляхамі. Яны былі святымі, бо святы – гэта чалавек, які згаджаецца з Божай воляй. †