Крыжовы шлях

Разважанне мукі Пана – гэта, паводле св. Тамаша з Аквіну, “школа ўсякіх цнотаў”. Набажэнства Крыжовага шляху з’яўляецца вельмі дабратворнай, дзейснай і прыемнай Богу практыкай. Яно ўзгадвае нам аб велічы нашай бессмяротнай душы, для якой Збаўца ў страшэнных пакутах аддае сваё жыццё. Яно адкрывае неспазнаную бязмежную любоў, дабрыню і міласэрнасць Бога, які для таго, каб выратаваць чалавека, не шкадуе ахвяры. †